Аснову календара прадстаўляе малюнак вядомага беларускага графіка Паўла Татарнікава "Тадэвуш Рэйтан" (2015).
Год таму, выйшла першая версія календара, які , дзякуючы спонсарскай дапамозе некаторых тыпаграфій, разыйшоўся па ўсёй Беларусі!
Гэтым разам, мы прысвячаем яго ня толькі Тадэвушу Рэйтану, але і 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі!
І гэтае спалучэнне не выпадак. Без гераічнага чыну Рэйтана у 1773 годзе, верагодна, не было б нічога і ў 1918...
Календар можна будзе атрымаць у падарунак на нашым фестывалі, які адбудзецца 17 лютага, у прасторы ВЕРХ (Менск, вул.Куйбышава, 22)
Калі б вы на ім пазначылі даты значных падзей 1914-1922 было б крыху карысней. Бо большасьць лехтарату паранйшаму лічыць, што цара скінулі бальшавікі, а БНР заснавалі немцы. Добрая храналогія сабрана тут
ОтветитьУдалитьhttp://history-belarus.by/pages/terms/bnr_chrono.php
Дзякую за Ваш каментар! Прапановы добрыя, але, на жаль, на гэтым календары мы іх ужо не змесцім. Думка пра 100 год БНР з'явілася ў апошні момант перад адпраўкай на друк. Прыйшлося пераробліваць гатовы макет. І зараз унесці змены не прадстаўляецца магчымым! Таму, гэты варыянт застанецца такім, якім ёсць. Але, на будучыню , прапанову ўлічым!
ОтветитьУдалить«246-м угодкам Першага падзелУ»
ОтветитьУдалитьhttp://slounik.org/search?un=0&search=падзел&dict=nazounik
«наш новы калЯндар!» (праз «Я» пісалася і да рэформы 2008г.)
ОтветитьУдалитьhttp://www.skarnik.by/tsbm/30899
Паводле афіцыйнага правапісу, пэўна, «ліЦВін»
ОтветитьУдалить