воскресенье, 4 февраля 2018 г.

Прэс-рэліз фестываля "РЭЙТАН". Версія 2.0



АРТ-СУПОЛКА ІМЯ ТАДЭВУША РЭЙТАНА


ШМАТФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ АРТ- ПРАСТОРА  “ВЕРХ”


ПРЭС-РЭЛІЗ
МАСТАЦКА-ГІСТАРЫЧНАГА ФЕСТЫВАЛЯ “РЭЙТАН” (ДАХ)


17 лютага 2018 года  а 12-ай гадзіне ў Шматфунцыянальнай арт -прасторы ВЕРХ распачнецца 12-цігадзінны мастацка-гістарычны фестываль “РЭЙТАН” (ДАХ).


Фестываль прысвечаны памяці  нашых славутых землякоў - Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, якія 19 красавіка 1773 года  рашуча выступілі супраць Першага гвалтоўнага Падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў – Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Імёны Герояў, якія прадстаўлялі Наваградскае і Менскае ваяводствы ВКЛ, асабліва Тадэвуша Рэйтана, як душу і сэрдца супраціву, высока шанаваліся ў ВКЛ.  Кажуць пра гэта шматлікія паэтычныя і мастацкія творы, народжаныя на беларускіх землях Францішкам Князьніным, Адамам Міцкевічам, Генрыкам Жавускім, Ф.Смуглевічам і інш. Культ іх памяці зведаў перыяды ўздыму і заняпаду. Але, апошнім часам, памяць аб мужных абаронцах Незалежнасці роднай зямлі вяртаецца. Сведчаннем гэтага вяртання з’яўляецца і гэты штогадовы фестываль, які з 2013 года ладзіць Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.


Традыцыйна  фестываль з’яднае  пад сваім дахам на трох пляцоўках  вялікую колькасць беларускіх творцаў – мастакоў (Алесь Родзін, Рыгор Батальёнак, Алесь і Ігар Марачкіны, Мікола Купава, Зьміцер Шапавалаў, Валеры Вядрэнка, Яўген Шунэйка, Андрэй Лычкоўскі, Алена Шарыпа, Алесь Марунаў, Яўген Шчарбач,  Пётр Шарыпа і Віктар Маркавец і інш.);

 музыкаў  (ансабль BREVIS, Алесь Лось (лірныя спевы), Dzivasil trio, Таццяна Грыневіч, WARSOBA, Раман Яраш, Shaman Jungle, ČarotMasque Noir feat. Ільля Сін, BUBEN і Яўген Рагозін, NZ, ASTRALAPITHECUS, Сонцавостраў, KVSB, Mad Therapist, Балцкі субстрат, Віктар Сямашка і Кумпанія і інш. ); 

перформераў –  арт-суполку “Няхай”, Тэатр “EYE!” .


 Запланаваны майстар –класы:  лінагравюра (Зміцер Шапавалаў і Ілля Андрэеў), гістарычнае фехтаванне ( клубы Minsk HEMA Fight Club і Duellatoria Alba , Вадзім Карповіч і Вадзім Алейнік, менскі філіял  “Полацкага звязу”,  танцы - школа танцаў пачатку ХIХ стагоддзя "Капітэль”, СЭТ)

 Можна будзе азнаёміца і з навінкамі беларускіх выдавецтваў – АRCHE, Галіяфы і інш. 

Будзе працаваць майстэрня смаку «Зёлка-пчолка» Юліі Літвінавай і Змітра Мурашкі (аграcядзіба «Dajnaūski Dvor»).  

Майстры-ганчары з Берасцейшчыны -Віктар і Тамара Тромза прадставяць  унікальную "чорную кераміку"!

Гледача чакае  настольная  гульня “Палескія археолагі” (Ю.Бажок).


А 12 00-ай  гадзіне – паказ “Батлейкі” (музей ім. Максіма Багдановіча) і традыцыйныя беларускія дзіцячыя гульні (В.Кароткіна).


 15 00-19 00- у Рыцарскай залі  - адкрытая трэніроўка па фехтаванні (рапіра і двуручны меч).


14 00-16 00 –сустрэча з даследчыкамі і гісторыкамі, прысвечаная памяці Тадэвуша Рэйтана (З. Юркевіч, А. Жлутка, Ф. Чарняўскі, А. Сцебурака, Ю.Зялевіч (дырэктар сядзібы-музея "Пружанскі палацык",  Павел Булаты і  інш.)


А 17 00  адбудзецца афіцыйнае адкрыццё : тэатралізаваная дзея, прысвечаная падзеям Надзвычайнага сойму 1773 года.


Праграма фестываля вельмі  насычаная,  разлічаная на самыя розныя ўзросты, і будзе цікава тым, хто жыве гісторыяй і культурай Беларусі! 

Удзельнікаў і гледачоў чакаюць невялічкія  падарункі ад Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана.


Азнаёміцца з дакладнай праграмай можна будзе на сайце фестываля (ад 7 лютага).


Уваход вольны!


Месца правядзення:  Шматфункцыянальная арт-  прастора ВЕРХ (Менск, вул. Куйбышава, 22, 6 корпус, 6 паверх, т.  8 029 381-81-81)




Куратары фестываля::
Зміцер Юркевіч, Алесь Родзін

Вядучая: Таццяна 

ГалінскаяАрт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана ( +375 33 375 72 50, lefthunder@gmail.com),

 http://reyten.blogspot.com.by/       

www.vk.com/club52677453

www.facebook.com/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана-562381497125815/

Комментариев нет:

Отправить комментарий