вторник, 27 марта 2018 г.

ТАДЭВУШ РЭЙТАН (МАЛОДШЫ) - ПЕРШЫ БЕЛАРУС, ЯКІ ПРАЙШОЎ СУДОВА-ПСІХІЯТРЫЧНУЮ ЭКСПЕРТЫЗУ

Спадарства!
Прадстаўляем вашае ўвазе справаздачу нашага спец-кора, з якой вы даведаецеся пра скрушны лёс аднаго з пляменнікаў нашага нацыянальнага героя  Тадэвуша Рэйтана, таксама Тадэвуша Рэйтана! Нагадаю, што раней мы ўжо не раз змяшчалі матэрыялы пра іншых пляменнікаў Тадэвуша, сыноў Міхала - Станіслава (пісьменніка) і Дамініка (напалеонаўскага афіцэра), жыццё якіх склалася не так трагічна, і ў пэўныя перыяда мела адценне гераічнасці.
Тадэвушу І І, пашанцавала значна меней. Але, надыйшоў і яго час згуляць у нашай гісторыі сваю ролю. І роля тая -


ТАДЭВУШ  РЭЙТАН (МАЛОДШЫ) - ПЕРШЫ БЕЛАРУС, ЯКІ ПРАЙШОЎ СУДОВА-ПСІХІЯТРЫЧНУЮ ЭКСПЕРТЫЗУ


16-17 сакавіка 2018 года ў Мінску пад кіраваннем прафесара Алега Аляксеевіча Скугарэўскага  адбыўся Першы кангрэс маладых псіхіятраў Усходняй Еўропы пад вельмi прыгожай назвай - «Псіхіятрыя, што аб'ядноўвае сэрцы».
Спасылка: http://psychiatr.by/news/pervyy-kongress-molodyh-psihiatrov-vostochnoy-evropy-psihiatriya-obedinyayushchaya-serdca.html
Айчыннымі і замежнымі маладымі, ды і не вельмі ўжо маладымі псіхіятрамі, аднак выбітнымі прадстаўнікамі сваей прафесіі, якія ўдзельнічалі у мерапрыемстве, было адзначана, што кангрэс быў выдатна арганізаваны, а узровень дакладаў быў на вельмі высокім навуковым узроўне. Абодва дні аўдыторыі кангрэса былі запоўнены (да 400 чал. у дзень).
Завяршальным дакладам першага дня кангрэса быў даклад судовага псіхіятра з Магілёва і сябра Арт-суполки імя Тадэвуша Рэйтана – Уладзіміра Дукорскага.
Спадар Дукорскі распавёў пра ўзікненне і развіцце навуковай псіхіятрыі ў Беларусі. Даклад Уладзіміра можна ўмоўна падзяліць на тры часткі.
Першая частка даклада была прысвечана Статутам ВКЛ, дзе былі кадыфікаваны першыя юрыдычныя нормы ў дачыненні да асоб з псіхічнымі хваробамі.
Адным з прыкладаў з'яўляецца Статут ВКЛ 1588 года, дзе прысутничае норма (артыкул 35, раздзел 11 – «Хто можа быць свабодны ад пакарання за забойства, i аб шалёных»), якая рэгламентуе судовую практыку ў дачыненні да психична хворых людзей ў выпадку здзяйснення імі цяжкіх гвалтоўных крымінальных парушэнняў (забойства, цяжкія целавыя пашкоджанні). Фактычна, гэта адна з першых у свеце, калі не самая першая, кадыфікацыя «бессвядомасцi» (па расейску - невменяемости) асоб з псіхічнымі захворваннямі.
Другая частка дакладу была прысвечана выкладанню псіхіятрыі як медыцынскай спецыяльнасці. Так аказалася, што ў Вільні будучым лекарам выкладаць псіхіятрыю пачалі ўжо ў 1781 годзе, сістэматычнае выкладанне пачалося з 1800 года.
I гэта ў той самы час, калі ў Расеі псіхіятрыя ня выкладалась зусім. Толькі ў 1842 году гэта медыцынская спецыяльнасць пачала выкладацца ў Санкт-Пецярбурзе, куды адмыслова дзеля гэтага перавялі прафесараў з Вільні.
Вось.


Трэцяя частка дакладу была прысвечана судовай псіхіятрыі.
Так першай судова-псіхіятрычнай экспертызай на тэрыторыі сучаснай Беларусі была справа ў дачыненні да Тадэвуша Рэйтана (пляменніка слаўнага Тадэвуша).
У самым пачатку 19-га стагоддзя па нашаму краю ўпарта хадзілі чуткі, што пан Тадэвуш Рэйтан хацеў вызваліць сялян і даць ім адукацыю, але яму гэта не дазволілі зрабіць родныя браты. Як мы цяпер разумеем, падставай для чутак паслужыла пазбаўленне Т.Рейтана дзеяздольнасці і пераафармленне яго маёмасці на сваякоў. Таксама людзі казалі, што гісторыя гэтая поўная крымінальных загадак і ніколі не ўбачыць дзённае святло.
І вось амаль праз 200 гадоў даследаванне Уладзіміра праліло трохі дзённага святла на гэтую цёмную гісторыю з крымінальнымі загадкамі. Можна нават сказаць, што судовым псіхіятрам з Магілева была праведзена гісторыка-псіхіятрычная экспертыза.
Так Уладзімір распавёў, што ў пачатку 19 стагоддзя ўсе судэбна-псіхіятрычныя абследаваннi сталі праводзіцца ў медычных управах па ўсіх губернях Расійскай імперыі.
І справа Тадэвуша Рэйтана з'яўляецца фактычна першай судова-псіхіятрычнай экспертызай на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У губернскае праўленне звярнуліся браты Тадэвуша - Станіслаў і Даменік, яны заявілі што з-за дуркаватасці іх брат зусім аслабеў і перастаў спраўляцца з кіраваннем маёнткам, гаспадарка яго ідзе да заняпаду. Менавіта таму яны жадаюць над Тадэвушам аформіць апеку.
Губернскім праўленнем быў пачаты працэс. Перад тым як праводзіць медычнае асведчанне, адпраўлены быў павятовы маршалак па месцу жыхарства Рэйтанаў для высвятлення, ці праўду пра Тадэвуша распавядаюць яго браты. Потым сам Тадэвуш Рэйтан быў дастаўлены на агляд да дактароў у Мінск.
У Мінскім губернскім праўленні пан Рэйтан быў агледжаны двума лекарамі Мінскай медычнай управы. Таксама пры аглядзе прысутнічалі вышэйшыя чыноўнікі Мінскай губерні. Па выніку абследавання быў складзены акт псіхіятрычнага асведчання...
Ці было гэта першай праявай карнай псіхіятрыі? А можа Тадэвуш Рэйтан сапраўды пакутаваў на псіхічнае захворванне? Што ўстанавіла экспертыза, якое прынялі рашэнне лекары? Якім убачылі Рэйтана вышэйшыя чыноўнікі Мінскай губерні? Мы хутка пра гэта даведаемся.
Вынікі даследавання будуць прадстаўлены на сайце Арт-групы імя Тадэвуша Рэйтана пазней.


-          Бендэр Задняпроўскі ))

Комментариев нет:

Отправить комментарий