Сябры!
Адносна недаўна наш борт , з-за праблемаў з пасадачнымі агнямі на паласе, не змог прызямліцца ў аэрапорце "ВЕРХ". Адмовіўшыся сядаць "на брюха", мы пайшлі на другое кола, прасвечвая ўнутраным позіркам запасныя аэрадромы.
Пакуль было тое-сёе, электрыкі наладзілі ліхтары. Пасля чаго вышка дала "дабро" на прызямленне.
Адсюль мараль:
28 красавіка, у прасторы ВЕРХ адбудзецца запланаваны фестываль. Праграма, верагодна, падвергнецца карэктыроўцы, але, вельмі спадзяемся, што не надта прыкметна!
Ад заўтрашняга дня распачынаем карэктыроўку. А сёння дадамо. што 21 красавіка, у пяцігодку Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана плануем традыцыйны выезд-суботнік у Грушаўку, на радзіму нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана!
Як нам падаецца, гэта апошняя магчымасць для нас усіх убачыць родавае котлішча Рэйтанаў у звычным выглядзе. У гэтым годзе плануецца пачатак аднаўленчых прац і шмат што можа змяніцца да непазнавальнасці! Таму, запрашаем далучыцца!
З павагай ,
пракуратары
Комментариев нет:
Отправить комментарий