Некалькі год, таму кампанія "Печатный знак", ці не першай адгукнулася на закліч Арт-суполкі падтрымаць нашу дзейнасць па папулярызацыі асобы Тадэвуша Рэйтана. Ад таго часу і да сённяшняга дня падтрымка тая не перапыняецца!
Пад час фестываля РЭХА-ДАХу-VI, які мы правялі ў Пружаскім палацыку 8 чэрвеня, усе ўдзельнікі і госці атрымалі сімбалічныя падарункі - густоўныя календары (аснова - акварэльны малюнак Паўла Татарнікава "Тадэвуш Рэйтан") і магніты з выявай Нацыянальнага героя Беларусі.
Выказваем слловы шчырай падзякі і кампаніі "Печатный знак" і асабіста спадару Артуру Міцкевічу!
www.pechatnyi-znak.tam.by
Комментариев нет:
Отправить комментарий