воскресенье, 27 мая 2018 г.

Анонс!! Фестываль сучаснага мастацтва РЭХА-ДАХу- VI, Пружаны , 8 чэрвеня

8 чэрвеня  2018 года, праводзім традыцыйны фестываль нетрадыцыйнага мастацтва РЭХА-ДАХу-VI
Лакацыя: сядзіба-музей "Пружанскі палацык"
Начынне: жывапіс-графіка-музыка

Праграма пазьней!


Анонс!! Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шляхта Вялікага Княства Літоўскага: палітычныя інтарэсы і сацыяльная актыўнасць (да 60-годдзя з дня нараджэння Паўла Алегавіча ЛОЙКІ)», 7-8 чэрвеня,

7-8 чэрвеня 2018 г. на гістарычным факультэце БДУ пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шляхта Вялікага Княства Літоўскага: палітычныя інтарэсы і сацыяльная актыўнасць (да 60-годдзя з дня нараджэння Паўла Алегавіча ЛОЙКІ)».


https://hist.bsu.by/nauka/konferentsii/2018-g/1336-iyun-2018-g/8069-mizhnarodnaya-navukovaya-kanferentsyya-shlyakhta-vyalikaga-knyastva-lito-skaga-palitychnyya-intaresy-i-satsyyalnaya-akty-nasts-da-60-goddzya-z-dnya-naradzhennya-pa-la-alegavicha-lojki-7-8-chervenya-2018-g-minsk.html




Рыхтуем даклад :

“Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградскага ваяводства ВКЛ на Надзвычайны сойм 1773-1775 гг. Нарыс жыцця і палітычнай дзейнасці”.  



Image result for БДУ

Новы экспанат у віртуальным музеі Тадэвуша Рэйтана

Для будучага музея Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы, ад спадара Руслана Абрамчыка, намесніка старшыні Карэліцкага раёна, атрымалі вельмі каштоўны падарунак! Набыты ён быў на фломаркце ў муроў замка. Як аказалася, нават немцы ведалі арыгінальны назоў знакамітага твора Яна Матэйкі,, Рэйтан на Варшаўскім сойме 1773 года". Палякі ведаюць яго пад іншым, не праўдзівым з ўсіх бакоў,, Рэйтан. Заняпад Польшчы,,.

У час, калі у нямецкім часопісе з'явілася гэта выява, знакаміты твор Яна Матэйкі знаходзіўся у Вене. Аб чым сведчыць надпіс "Museum Wien". Як ваядома, у 1918 годзе , польскі ўрад набыў твор і перадаў яго зў каралеўскі замак (Варшава). Магчыма, выданне, з якога нейкі абазнаны ў тэме падзей 1773 года  беларус з ваколіц Міра выразаў аркуш,  патрапіла ў Беларусь у часы Першай Сусветнай вайны.



Разам з выявай, мы атрымалі ў падарунак і кнігу "Памяць. Карэліцкі раён" (2000 год).

Наша шчырая падзяка!!

Здымак Źmicier Jurkievič

Фестываль "Сульскі замак" . Мастацкая выстава "“ТАДЭВУШ РЭЙТАН, САМУЭЛЬ КОРСАК І СТАНІСЛАЎ БАГУШЭВІЧ-МІНЬКОЎСКІ НА СОЙМЕ 1773 ГОДА” / “РОД РЭЙТАНАЎ. АСОБЫ. ПАДЗЕІ” , 19 траўня - 19 чэрвеня

АРТ-СУПОЛКА ІМЯ ТАДЭВУША РЭЙТАНА
Мастацкая выстава
 “ТАДЭВУШ РЭЙТАН, САМУЭЛЬ КОРСАК І СТАНІСЛАЎ БАГУШЭВІЧ-МІНЬКОЎСКІ
НА СОЙМЕ 1773 ГОДА” / “РОД РЭЙТАНАЎ. АСОБЫ. ПАДЗЕІ”
Выстава прысвечана памяці выбітных дзеячаў беларускай гісторыі другой паловы XVIII стагоддзя.
Выстава складаецца з 27 графічных прац, якія ілюструюць адзін з найбольш трагічных момантаў гісторыі нашай краіны, -Першы падзел Рэчы паспалітай Абодвух Нацый – Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства, а таксама знакаміты варшаўскі сойм 1773 года. На гэтым сойме, рукамі карумпаваных міністраў, сенатараў і паслоў, а таксама каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім, і быў зацверджаны Першы падзел. Па выніках яго, ў Вялікага Княства Літоўскага Расейскай імперыяй была анэксавана тэрыторыя (92 000 кв.км.), з такімі гарадамі, як Полацк, Невель, Віцебск, Магілёў, Гомель,  з насельніцтвам каля 1 500 000 чалавек. Землі Польшчы дзялілі між сабой Прусія і Аўстрыя.
Супраць гвалтоўнага падзела Бацькаўшчыны выступілі  амаль выключна паслы з беларускіх земляў ВКЛ, на чале якіх сталі – Тадэвуш Рэйтан,  Самуэль Корсак (Наваградскае ваяводства), Станіслаў Багушэвіч (Менскае ваяводства), Ігнат Куранецкі (Пінскі павет) і нш. Большасць польскіх паслоў стала на бок здрады, бо была карумпавана.
Непахісная і мужная пазіцыя паслоў ліцьвінаў-беларусаў, і перш за ўсё Тадэвушу Рэйтану, душы і сэрдцу супраціву гвалту над Бацькаўшчынай, прынесла ім сусветную славу. З цягам часу, само імя “Рэйтан” стала сінонімам слова “Патрыёт”.

З цягам часу імёны Герояў забыліся, бо ў ХХ стагоддзі іншыя героі выйшлі на першы план беларускай гісторыі. Але, спыніць працэс вяртання Беларусі імя Тадэвуша Рэйтана, пачаткі якога заклаў яшчэ у 1950-60-х гг. вялікі беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, а таксама, імёнаў мужных паплечнікаў Рэйтана- Корсака і Багушэвіча, ужо немагчыма. Як ужо немагчыма сцвярджаць, што Вялікае Княства Літоўскае не мае дачынення да беларускай гісторыі.
Выбар правядзення гэтай выставу ў сядзібе Ленскіх, у Суле,  невыпадковы. Непадалек ад гэтага месца, у бок Івянца, у в. Літва, некалі была сядзіба Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага (1752- 28 жніўня 1817). Нарадзіўся ён у сям’і  полацкага стражніка Мікалая і стольнікаўны менскай Феліцыяны з Быкоўскіх Багушэвічаў.  У 1756 годзе страціў бацьку, які быў забіты на менскім сойміку. Ад таго часу, фальварак Літва, які перадаў сям’і памерлага брата, Антон Багушэвіч,  стаў яму другой Малой Радзімай. Пасля завяршэння віленскага Collegium Nobilium, на менскім сойміку атрымаў чын менскага ротмістра і адначасова быў абраны на варшаўскі сойм 1773-1775 гг.  На гэтым сойме адразу стаў на бок патрыятычнай апазіцыі, супраціўлялася легалізацыі Першага падзела. Пасля сойму доўгі час выконваў функцыію менскага земскага суддзі , абіраўся дэпутатам на Галоўны Трыбунал ВКЛ. У 1812 годзе, Станіслаў быў прызначаны камісарам ў 20-ы ўланскі полк новаствораннага войска ВКЛ, якое змагалася за вяртанне Незалежнасці акупаваным Расейскай імперыяй землям краіны. быў ганаровым грамадзянінам Менска. Ажаніўся Станіслаў на Тарэзе з Іваноўскіх, з якой меў восемь дзяцей. Але, бацьку перажыла толькі дачка Фаўстына, якая была ў шлюбе з Атаназам Прушынскім. Пахавалі Станіслава ў сутарэннях францішканскага касцёла ў Івянцы. Нажаль, магіла Героя пасля вайны была знішчана.
Шмат хто з выбітных дзеячоў беларускай гісторыі пакуль не дачакаўся годнага ўшанавання іх памяці на Радзіме.  Сярод іх і героі сойму. Гэта выстава, а таксама шматлікія іншыя, якія ладзяцца цягам апошніх шасці год у розных кутках Беларусі – Менску. Наваградку, Пружанах, Баранавічах, Ляхавічах, Грушаўцы, Івянцы  і г.д. мае асветніцкі характар і прыспешвае вяртанне з небыцця іх імёнаў. Вяртанне імёнаў павінна прывесці да ўшанавання на дзяржаўным узроўні, праз наданне іх ганаровых імёнаў школам, вуліцам, паркам, усталёўку помнікаў і памятных дошак. Бо, людзі, якія замагаліся за Незалежнасць Радзімы, маюць на тое поўнае права!   

Куратары і аўтары графічнага шэрага:
Зьміцер Юркевіч, даследчык-рэйтаназнаўца
Алесь Родзін, мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
www.reyten.blogspot.by

  








вторник, 15 мая 2018 г.

19-20 траўня на фэсце "Сульскі замак"

19-20 траўня, у парку Сула (пад Менскам) адбудзецца фестываль сярэднявечнай культуры "Сульскі замак" ( http://parksula.by/…/218-festival-srednevekovoj-kul-tury-su…)
Запрошана да ўдзелу і наша Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана. На два дні гледачам будзе прадстаўлена мастацкая выстава "Род Рэйтанаў. Асобы.Падзеі" (асноўная частка, прысвечаная нарысу жыцця Тадэвуша Рэйтана і падзеям 1773 года). А таксама выстава графікі Змітра Шапавалава, прысвечаная розным перыядам вайсковай гісторыі Беларусі.
А таксама, 20 траўня , разам са шляхецкім тэатрам "Захаранка Арт-груп", паставім на галоўнай сцэне тэатралізаваны перформанс пра Герояў сойму 1773 года - Рэйтана, Корсака, Багушэвіча-Мінькоўскага. Ладная частка дзеі - жыццярыс Станіслава Багушэвіча (у выкананні Андрэйя Захаранкі), чыя сядзіба была ў фальварку Літва, які знаходзіцца не так далёка ад Сулы. І кожны ахвочы, у вольны час, зможа наведаць яго Малую Радзіму. Дарэчы. пахаваны Багушэвіч быў у Івянцы, але магіла ягоная не захавалася. Калі быць больш дакладным, то была наўмычна сцёрта з твару зямлі ў паваенны час.


понедельник, 14 мая 2018 г.

Ігар Скавародка "Раніца ў Грушаўцы", 2012

Мастак з Берасця - Ігар Скавародка 


"Раніца ў Грушаўцы" п.а., 53Х60, 2012

(стайня)

Праз некалькі дзён у экспазіцыі "Пружанскага палацыка"!!!

Грушаўка, якую больш не ўбачыць. Дарэформенная.

воскресенье, 13 мая 2018 г.

Падарункі для музея Тадэвуша Касцюшкі!


  • 12 траўня 2018 года на Малой Радзіме Тадэвуша Касцюшкі, у вёсцы Марачоўшчына (блізу Косава, Івацэвіцкі раён) адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка нашаму нацыянальнаму герою! 
  • Скарыстаўшыся цудоўнай нагодай, мы вырашылі наведаць мемарыяльны музей Тадэвуша Касцюшкі, з якім  была да гэтага часу толькі віртуальная сувязь. Не проста наведаць, але перадаць музею некаторыя матэрыялы, датычныя роду Касцюшкаў, а таксама, падараваць бюст Тадэвуша Рэйтана!