АРТ-СУПОЛКА ІМЯ ТАДЭВУША РЭЙТАНА
Мастацкая выстава
“ТАДЭВУШ РЭЙТАН, САМУЭЛЬ КОРСАК І
СТАНІСЛАЎ БАГУШЭВІЧ-МІНЬКОЎСКІ
НА СОЙМЕ 1773 ГОДА” / “РОД РЭЙТАНАЎ. АСОБЫ. ПАДЗЕІ”
Выстава прысвечана памяці выбітных дзеячаў беларускай
гісторыі другой паловы XVIII стагоддзя.
Выстава складаецца з 27
графічных прац, якія ілюструюць адзін з найбольш трагічных момантаў гісторыі
нашай краіны, -Першы падзел Рэчы паспалітай Абодвух Нацый – Вялікага Княства
Літоўскага і Польскага каралеўства, а таксама знакаміты варшаўскі сойм 1773
года. На гэтым сойме, рукамі карумпаваных міністраў, сенатараў і паслоў, а
таксама каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім, і быў зацверджаны Першы
падзел. Па выніках яго, ў Вялікага Княства Літоўскага Расейскай імперыяй была
анэксавана тэрыторыя (92 000 кв.км.), з такімі гарадамі, як Полацк,
Невель, Віцебск, Магілёў, Гомель, з
насельніцтвам каля 1 500 000 чалавек. Землі Польшчы дзялілі між сабой
Прусія і Аўстрыя.
Супраць гвалтоўнага падзела
Бацькаўшчыны выступілі амаль выключна
паслы з беларускіх земляў ВКЛ, на чале якіх сталі – Тадэвуш Рэйтан, Самуэль Корсак (Наваградскае
ваяводства), Станіслаў Багушэвіч
(Менскае ваяводства), Ігнат Куранецкі
(Пінскі павет) і нш. Большасць польскіх паслоў стала на бок здрады, бо была
карумпавана.
Непахісная і мужная пазіцыя
паслоў ліцьвінаў-беларусаў, і перш за ўсё Тадэвушу Рэйтану, душы і сэрдцу
супраціву гвалту над Бацькаўшчынай, прынесла ім сусветную славу. З цягам часу,
само імя “Рэйтан” стала сінонімам слова “Патрыёт”.
З цягам часу імёны Герояў забыліся,
бо ў ХХ стагоддзі іншыя героі выйшлі на першы план беларускай гісторыі. Але,
спыніць працэс вяртання Беларусі імя Тадэвуша Рэйтана, пачаткі якога заклаў
яшчэ у 1950-60-х гг. вялікі беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, а
таксама, імёнаў мужных паплечнікаў Рэйтана- Корсака і Багушэвіча, ужо
немагчыма. Як ужо немагчыма сцвярджаць, што Вялікае Княства Літоўскае не мае
дачынення да беларускай гісторыі.
Выбар правядзення гэтай
выставу ў сядзібе Ленскіх, у Суле, невыпадковы. Непадалек ад гэтага месца, у бок
Івянца, у в. Літва, некалі была сядзіба Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага
(1752- 28 жніўня 1817). Нарадзіўся ён у сям’і
полацкага стражніка Мікалая і стольнікаўны менскай Феліцыяны з Быкоўскіх
Багушэвічаў. У 1756 годзе страціў
бацьку, які быў забіты на менскім сойміку. Ад таго часу, фальварак Літва, які
перадаў сям’і памерлага брата, Антон Багушэвіч,
стаў яму другой Малой Радзімай. Пасля завяршэння віленскага Collegium Nobilium, на менскім сойміку атрымаў чын менскага ротмістра і
адначасова быў абраны на варшаўскі сойм 1773-1775 гг. На гэтым сойме адразу стаў на бок
патрыятычнай апазіцыі, супраціўлялася легалізацыі Першага падзела. Пасля сойму
доўгі час выконваў функцыію менскага земскага суддзі , абіраўся дэпутатам на
Галоўны Трыбунал ВКЛ. У 1812 годзе, Станіслаў быў прызначаны камісарам ў 20-ы
ўланскі полк новаствораннага войска ВКЛ, якое змагалася за вяртанне
Незалежнасці акупаваным Расейскай імперыяй землям краіны. быў ганаровым
грамадзянінам Менска. Ажаніўся Станіслаў на Тарэзе з Іваноўскіх, з якой меў
восемь дзяцей. Але, бацьку перажыла толькі дачка Фаўстына, якая была ў шлюбе з
Атаназам Прушынскім. Пахавалі Станіслава ў сутарэннях францішканскага касцёла ў
Івянцы. Нажаль, магіла Героя пасля вайны была знішчана.
Шмат хто з выбітных дзеячоў беларускай
гісторыі пакуль не дачакаўся годнага ўшанавання іх памяці на Радзіме. Сярод іх і героі сойму. Гэта выстава, а
таксама шматлікія іншыя, якія ладзяцца цягам апошніх шасці год у розных кутках
Беларусі – Менску. Наваградку, Пружанах, Баранавічах, Ляхавічах, Грушаўцы,
Івянцы і г.д. мае асветніцкі характар і
прыспешвае вяртанне з небыцця іх імёнаў. Вяртанне імёнаў павінна прывесці да
ўшанавання на дзяржаўным узроўні, праз наданне іх ганаровых імёнаў школам, вуліцам,
паркам, усталёўку помнікаў і памятных дошак. Бо, людзі, якія замагаліся за
Незалежнасць Радзімы, маюць на тое поўнае права!
Куратары і аўтары графічнага шэрага:
Зьміцер Юркевіч, даследчык-рэйтаназнаўца
Алесь Родзін, мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
www.reyten.blogspot.by
Комментариев нет:
Отправить комментарий