Для будучага музея Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы, ад спадара Руслана Абрамчыка, намесніка старшыні Карэліцкага раёна, атрымалі вельмі каштоўны падарунак! Набыты ён быў на фломаркце ў муроў замка. Як аказалася, нават немцы ведалі арыгінальны назоў знакамітага твора Яна Матэйкі,, Рэйтан на Варшаўскім сойме 1773 года". Палякі ведаюць яго пад іншым, не праўдзівым з ўсіх бакоў,, Рэйтан. Заняпад Польшчы,,.
У час, калі у нямецкім часопісе з'явілася гэта выява, знакаміты твор Яна Матэйкі знаходзіўся у Вене. Аб чым сведчыць надпіс "Museum Wien". Як ваядома, у 1918 годзе , польскі ўрад набыў твор і перадаў яго зў каралеўскі замак (Варшава). Магчыма, выданне, з якога нейкі абазнаны ў тэме падзей 1773 года беларус з ваколіц Міра выразаў аркуш, патрапіла ў Беларусь у часы Першай Сусветнай вайны.
Разам з выявай, мы атрымалі ў падарунак і кнігу "Памяць. Карэліцкі раён" (2000 год).
Наша шчырая падзяка!!
Комментариев нет:
Отправить комментарий