четверг, 14 июня 2018 г.

Адбылася прэзентацыя Гадавіка Цэнтра Беларускіх Студыяў №3, 13 чэрвеня 2018

13 чэрвеня ў музеі Максіма Багдановіча адбылася першая, і пакуль што, адзіная ў гісторыі прэзентацыя Гадавіка Цэнтра Беларускіх Студыяў. Увазе грамадскасці былі прадстаўлены ўсе тры нумары за 2015-2017 гг. (змест нумароў прыкладаем).
Думка аб правядзенні  ў Менску прэзентацыі прыйшла  да нас пад час адкрыцця экспазіцыі, прысвечанай Адаму Міцкевічу , якая адбылася ў Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры. У экспазіцыі былі выкарыстаны нашыя знаходкі - метрычныя запісы давяршэння хросту маці Адама Міцкевіча, метрыка шлюбу яе бацькоў,  метрыка хросту паэта. Таму, на нашу думку, было лагічна зладзіць на базе музея і прэзентацыю трэццяга нумара гадавіка, у якім былі змешчаны гэтыя і іншыя метрыкі, датычныя продкаў і сваякоў Адама Міцкевіча.
Ідэя была падтрымана і рэдактарам гадавіка, сп.Генаддзем Семянчуком і  дырэктарам музея , сп.Змітром Яцкевічам.  І таму, як толькі гадавік выйшаў з друку, адразу быў запушчаны махавік падрыхтоўкі прэзентацыі.

Напачатку імпрэзы з вітальным словам да сабраных звярнуўся намеснік дырэктара Музея беларускай літаратуры , загадчык філіяла Міхась Бараноўскі

У імпрэзе ўзялі ўдзел, аўтары гадавіка:

Генадзь Семянчук, кандыдат гістарычных навук, рэдактар гадавіка
Алесь Жлутка, гісторык, філолаг, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі  АН РБ
Аляксей Шаланда,кандыдат гістарычных навук,  рэдактар геральдычнага часопісу «Герольд Litherland»
Зьміцер Дрозд, даследчык, архівіст
Зьміцер Юркевіч, даследчык, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана

Напрыканцы цікавай і  дынамічнай імпрэзы  выступіў дырэктар музея, Зьміцер Яцкевіч.

Пасля чаго, пад час "кава-паўзы" адбылася невялічкая дыскусія, у якой бралі ўдзел гімсторыкі, выдаўцы і  аматары беларускай гісторыі.

Выказваем шчырую падзяку кіраўніцтву музея за магчымасць правесці прэзентацыю ў сценах музея Максіма Багдановіча і дапамогу ў арг-пытаннях. Будзем спадзявацца, што места сустрэчы ў далейшым стане традыцыйным!















За 10 хвілінаў да пачатку імпрэзы. 



Сімбалічная карціна... 






Сузор'е - Юрась Снапкоўскі, Алесь Жлутка, Зьміцер Дрозд, Аляксей Шаланда, Андрэй Радаман, Анатоль Трафімчык
і сп. Алена Прохарава 


Юрась Снапкоўскі



сп. Міхась Бараноўскі 

(Здымак -Зьмітра Дразда)



Прамова сп. Генадзя Семянчука



(Здымак -Зьмітра Дразда)




сп. Алесь Жлутка 


не без пытанняў






(здымак - Зьмітра Дразда)
 


                                       спсп. Зьміцер Яцкевіч і Аляксей Шаланда



сп.Зьміцер Дрозд





Зьміцер Юркевіч 










вторник, 12 июня 2018 г.

Прэзентацыя Гадавіка Цэнтра Беларускіх Студыяў №3, 13 чэрвеня 2018

Не так даўно мы ўжо апублікавалі інфармацыю пра выхад ГЦБС-3. http://reyten.blogspot.com/2018/05/3.html

Думкі і словы матэрыялізаваліся ў паўнавартасную прэзентацыю.

Заўтра яна і адбудзецца. Асобнікі 2 і 3 нумароў можна будзе набыць у выдаўцоў.


Удзел бяруць: 

к.г.н.Генадзь Семянчук - рэдактар Гадавіка Цэнтра Беларускіх Студыяў пры Студыум Еўропы Усходняй Варшаўскага універсітэта
доктар габілітаваны Генадзь Сагановіч - супрацоўнік ЦБС, аўтар
к.г.н. Алесь Жлутка - аўтар Гадавіка
к.г.н. Андрэй Мяцельскі - аўтар Гадавіка
магістр Кірыл Сыцько - аўтар гадавіка
даследчык Зміцер Дрозд - аўтар гадавіка
даследчык Зміцер Юркевіч - аўтар гадавіка
і інш.

Спадзяемся пачуць і колькі спеваў у выкананні Міхаіла Бараноўскага!

Уваход вольны.
Тэлефон для даведак: 8 (017) 334-42-69 (адзел экскурсій)



воскресенье, 10 июня 2018 г.

Календары і магніты ад кампаніі "Печатный знак". Сезон 2018 года!

 

Некалькі год, таму кампанія "Печатный знак", ці не першай адгукнулася на закліч Арт-суполкі падтрымаць нашу дзейнасць па папулярызацыі асобы Тадэвуша Рэйтана. Ад таго часу і да сённяшняга дня  падтрымка тая не перапыняецца!

Пад час фестываля РЭХА-ДАХу-VI, які мы правялі ў Пружаскім палацыку 8 чэрвеня, усе ўдзельнікі і госці атрымалі сімбалічныя падарункі - густоўныя календары (аснова - акварэльны малюнак Паўла Татарнікава "Тадэвуш Рэйтан") і магніты з выявай Нацыянальнага героя Беларусі.

Выказваем слловы шчырай падзякі і кампаніі "Печатный знак" і асабіста спадару Артуру Міцкевічу!


www.pechatnyi-znak.tam.by






понедельник, 28 мая 2018 г.

"Трыб'ют" у гонар Тадэвуша Рэйтана да кастрычніка 2018!

Амаль 10 год таму, калі я быў захоплены папулярызацыяй асобы іншага нашага земляка, беларуса са Старых Васілішак, Чэслава Выдрыцкага (у свеце Нямона-Немэна), нарадзілася думка ўшанаваць яго памяць выданнем музычнай складанкі-прысвячэння. 
Здымак Źmicier Jurkievič

Частка твораў была інспіравана творчасцю вядомага музыкі, частка не. Але, для ўсіх, хто спрычыніўся, Нямон стаў бліжэй.
Ну, а праз некалькі год, пасля шэрагу імпрэзаў якія мы зладзілі ў межах праекта "Ахвяры мастацтва" і фестываля ДАХ, у Старых Васілішкаў дбаннем нямоназнаўцаў, паўстаў мемарыяльны музей.
Цяжка сказаць якой па ліку кроплей, першай ці апошняй , быў той дыск у справе стварэння музея, але не выкарыстаць такі шанец папулярызацыі было нельга.
Вядома, часы змяніліся. Сябры-музыкі пасталелі. Некаторыя з іх ўжо не з намі. Змяніліся і прыярытэты. Ужо шэсць год у чырвоным куце цікавасці стаіць іншая асоба, таксама нашага земляка, Тадэвуша Рэйтана. У гонар каторага праведзена безліч імпрэзаў самага рознага кшталту. Музей у Грушаўцы, як бачым, у стадыі стварэння.
То бок, усё, быццам бы, добра. Няма чаго хвалявацца.
Але, цень незадаволенасці застаецца і рукі самі цягнуцца да чарговага хамута клопату.
Таму, пахістаўшыся-павагаўшыся, звяртаюся да сяброў-музыкаў, з чарговай прапановай, да кастрычніка 2018 года "скласціся" (у творчым плане) на складанку ў гонар Тадэвуша Рэйтана. Стыль- без абмежаванняў.
Адказы, калі ласка, маланкуйце ў асабістыя.  (lefthunder@gmail.com)
З.Юркевич


Слухаць:

Арт-суполка пад прыцэлам!

Даволе цікавая сустрэча гісторыкаў розных краінаў, землі якіх,  калісьці ўваходзілі ў склад Рэчы паспалітай Абедзвух Нацый.
Дзякуючы беларускаму гісторыку  праф. Генаддзю  Сагановічу (Менск), пра існаванне Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана  стала вядома ня толькі ў Беларусі, але і далёка па-за яе межамі.

 Пачатак - 28.00

Pamięć dziedziców dawnej Rzeczypospolitej - wspólna czy skonfliktowana?


Апублікавана 17.10.2017
dyskusję panelową organizowaną w ramach III Kongresu Zagranicznych Badaczy Dziejów Polski odbywającego się w Krakowie w dniach 11–14.10.2017 r.Moderatorzy: dr Beata Nykiel, prof. Jacek Purchla, uczestnicy: dr Nelly Bekus, prof. Yaroslav Hrytsak, prof. Alvydas Nikžentaitis, prof. Hienadź Sahanowicz, dr Tomasz Szubert, prof. Robert Traba, prof. Larry Wolff.

РЭХА-ДАХу-VI, Пружанскі палацык, 8 чэрвеня 2018 года.

РЭХА-ДАХу-VI,
Пружанскі палацык,
8 чэрвеня 2018 года.
Рэжым нон-стоп.
Уваход - 2 руб.
18.00 – 24.00

У праграме : 
1.    Пероформанс  (ДСП ды Х) "Механёры Культуры"
2.    Выставы:
-         жывапіс Алеся Родзіна  (дыскусія з мастаком);
-         “Найбольш значны здабытак 2018 г.” (выстава з фондаў Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана)
3.    Лекторна-дыскусійная пляцоўка:
-         Зміцер Юркевіч “Адам Міцкевіч. Таямніцы радаводу”;
-         Зміцер Юркевіч “Сваяцтва між родамі Касцюшкаў, Рэйтанаў і Дамейкаў” ;
-         Мікола Папека (пчалярства, паэзія);
-         Алесь Мікус “ 40 гадоў яцвяжскаму слоўнічку з Пружаншчыны” .
4.       Флоріан Карубі (Францыя, валанцёр Асацыяцыі Клубаў ЮНЕСКА, танцевальный мастер-класс;
5.    Музычная пляцоўка:
-
-         Раман Яраш (Беларусь);
-      
-        Яўген Рагозін (Мінск);
-         узорны інструментальны ансамбль «ПараФраз» (Брэст);
-         праект "Archie Silence" (Пружаны).

Майстэрня смаку "Зёлка-Пчолка" 

Юліі Літвінавай і Змітра Мурашкі,  cядзіба "Dajnaūski Dvor"

Наведванне музея.




воскресенье, 27 мая 2018 г.

“Нацыянальныя героі Беларусі: Тадэвуш Касцюшка і Тадэвуш Рэйтан”. 27 траўня.


Сёння адбыўся даўгачаканы візіт ў Косава і Грушаўку ў межах турыстычнай вандроўкі “Нацыянальныя героі Беларусі: Тадэвуш Касцюшка і Тадэвуш Рэйтан”. 

Супрацоўнікі і студэнты Інстытуту бізнесу БДУ адкрылі для сябе родныя мясціны двух выбітных ліцвінаў. Праўда, пакуль што Марачоўшчына і Грушаўка адрозніваюцца прынцыпова. 

На радзіме Касцюшкі поўным ходам ідзе “аднаўленне з прыстасаваннем” Косаўскага палаца і раяцца турысты каля новага зграбнага помніку (працы Геніка Лойкі). 

Грушаўка ж сустракае цішынёй парка і сумнай прыгажосцю некранутых беларускімі 
рэстаўратарамі аўтэнтычных будынкаў. Па шчырасці, Грушаўка ўражвае значна мацней!


А.Сцебурака