воскресенье, 26 апреля 2015 г.

Наваградскі соймік 2015 года

Запаздала-спазняючыйся нарыс адной вандроўкі..


                                                            Наваградскі соймік 2015 года



22 сакавіка 1773 году, на Наваградскім замчышчы было людна. Соймік, абвешчаны Універсалам Станіслава Аўгуста Панятоўскага, абавязаў шляхту Наваградскага ваяводства абраць двух паслоў, якія павінны былі годна  рэпрэзентаваць  ваяводства на Надзвычайным сойме Рэспублікі Абодвух народаў. І  Наваградская зямля, сэрдца ВКЛ, не  падвяла.  Падкаморыч Тадэвуш Рэйтан і пісарэвіч земскі Самойла Корсак, назаўсёды ўвайшлі ў сусветную гісторыю, як прыклады шчырых патрыётаў. Таму, іх імёны  ад таго часу шануюцца ў нас і па-за межамі іх Бацькаўшчыны, як Нацыянальныя героі.
Каб адзначыць 242-я ўгодкі гэтай векапомнай падзеі , Арт-суполка,якая носіць імя аднаго з гэтых герояў, вырашыла правесці  22 сакавіка імпрэзу, якая атрымала назоў “Наваградскі соймік 2015 году”. Правесці яе было вырашана на базе  наваградскага гісторыка –краязнаўчага музэя.
 Невялічкі , але пачэсны дэсант з Менску прынес у Наваградак і сонца і мароз. Але , акурат у той час, як прагучалі першыя словы ўрачыстага адкрыцця, надыйшла  адліга і распалася сапраўдная капель.
Распавесці аб Тадэвушы Рэйтане, Самойле Корсаке, сойміку і сойме, іх адчайнай барацьбе супраць Падзелу Бацькаўшчыны, аб тым, як ўшанноўвалі іх памяць тут, у былым Вялікім Княстве Літоўскім, прыехалі – Зьміцер Юркевіч (мастак, дасьледчык,заснавальнік Арт-суполцы), Алесь Родзін (мастак і сузаснавальнік Арт-суполцы), Уладзімір Арлоў (кінарэжысер, пісьменнік, сябра суполцы), Алена Прохарава (харэограф, сяброўка арт-суполцы) і Кацярына Маркевіч (дызайнер Арт-суполцы).
Алесь Родзін прывёз каля 15 працаў з графічнага шэрагу “род Рэйтанаў. Асобы .падзеі”, якія былі размешчаны сярод экспазіцыі музэі. Безумоўна, гэта надола залі, ў якой адбывалася сустрэча , дзе гучалі імёны і факты з жыццярысаў дзьвух Вялікіх ліцьвінаў-беларусаўасобную , надзвычайна узьнеслую атмасферу.
Распачалася імпрэза з паказу дакументальнай стужцы маладой , але таленавітай рэжысеркі Алены Ясінскай (прадстаўніцы Арт-супролцы). Фільм, які на гэты раз быў паказаны , прысвечаны апошнім Рэйтанам  і мае назоў “Аліна Рэйтан.пошняя з роду”.  Але афіцыйна адкрыла  імпрэзу  дырэктар музэя спадарыня  Тамара Вяршыцкая, прадставіўшы сабраўшымся наваградчанам удзельнікаў імпрэзы.  За ёй, меў прамову сп.Арлоў, які распавёў аб тых пуцявінах, якія з’ядналі ягоны лёс з Наваградчынай, у прыватнасці аб  здымках , у тым ліку , і Наваградку,  тэлесерыяла “Прокляты ўютны дом” (аб падзеях 1863 году), які раз пораз паказваюць па беларускім ТВ. Казаў ён і аб неабходнасці ўшанаваць памяць Герояў сойму на іх радзіме.
Дарэчы, тэма ўшанавання была агульным зместам ўсіх выступаў гэтага дню, што яшчэ больш настойліва падкрэсліў сп.Родзін, які ня толькі распавеў аб тым, наколькі гэта істотна ў наш час, але і ўзьняў пытанне , якое датычыцца лёсу сядзібы.  Справа ў тым, што прадстаўнікі Арт-суполцы перакананы, што у сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы мае паўстаць дзяржаўны мемарыяльны музэй Тадэвуша Рэйтана, па прыкладу знакавых асобаў і іх сядзібаў ва ўсім свеце. Былое Наваградскае ваяводства ў гэтай справе ледзь не піянер, бо тут здаўна маецца сядзіба Адама Міцкевіча, для якога Рэйтан быў вялікім маральным аўтатрытэтам.
Думку аб музэі , якую генерыруе Арт-суполка, падзяляюць прадстаўнікоў беларускай грамадскасці, напрыклад спсп. Адам Мальдіс , Рыгор Сітніца,  Алесь Жлутка і  шмат хто яшчэ.
Аб тым, якім чынам вядзецца праца па ўшанаванню памяці і “бітве за сядзібу” распавёў З.Юркевіч, які падзяліў свой выступ на двзьве частцы.  Прагучала гісторыя і мэты стварэння Арт-суполцы, вынікі  дзейнасці, адным з якіх стало прыняцце рашэння Менскім гарвыканкамам аб наданні ў 2015 г.адной з вуліц нашай сталіцы імені Тадэвуша Рэйтана.  Пасьля паказу фільма “Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот” (рэж.Ул.Бакун, АНТ), які распавёў аб жыцці і чыне Рэйтана, З.Юркевіч удакладніў некаторыя моманты , якія гучалі ў фільме, а таксама прадставіў прысутным неадступнага паплечніка Рэйтана, Самойлу Корсака (1745-пасьля1812г.), чый род звязаны з Наваградкам ад 16 ст., і які, фактычна з’яўляецца самым невядомым на Малой Радзіме  яе ураджэнцам, і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага (дэпутата менскага павету, чыя бацькаўшчына -Івянец).
Напрыканцы імпрэзы Адбылася кароткая дыскусія паміж удзельнікамі імпрэзы і кіраўніцтвам гістараычнага музэя, а таксама дырэктарам Музэя імя А.Міцкевіча Мікалаем Гайбам, аб далейшых шляхах папулярызацыі іменаў Рэйтана, Корсака, Багушэвіча, ня толькі ў экспазіцыі музэяў, але і ў выглядзе наступных імпрэзаў.
Будзем спадзявацца, што наваградчане падтрымаюць нашы высілкі і далучацца да гэтай годнай справы і працы дзеля Бацькаўшчыны!
Зьміцер Юркевіч,
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана

                                                  
P.S.
Пакуль пісаўся артыкул, у Менску (24 сакавіка) закрылася выстава ў Нацыянальнай Бібліятэцы і ў рэдакцыі газеты “Культура”адбыўся круглы стол па тэме “Забытыя імёны герояў: культурныя стратэгіі і практыка вяртання”, прымеркаваным да выстаўкі “Тадэвуш RE:turn" у Нацыянальнай бібліятэцы. У рамках сустрэчы былі абмеркаваны тыя рэальныя магчымасці, якія мае ў цяперашні момант дзяржава і грамадства па ўвекавечванні памяці выбітных постацяў беларускай гісторыі.Прынамсі адным з вынікаў круглага стала будзе вялікая публікая ў “Культуры”.
Удзел у працяглай і насычанай эмоцыямі падзеі бралі:
Вядучыя -Ілля Свірын і Кастусь Антановіч – журналісты газеты “Культура”. Сябры Арт-суполцы.
Іван Сацункевіч – гісторык, прадстаўнік тапанімічнай камісіі па найменаванню і перайменаванню вуліцаў г.Менску пры Менгарвыканкаме
Уладзімір Арлоў- кінарэжысер, пісьменнік. Сябра Арт-суполцы.
Алесь Суша – гісторык, намеснік дырэктара Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі
Алесь Жлутка –філолаг (лацініст), гісторык . Інстытут Гісторыі РБ. Сябра Арт-суполцы.
Алесь Родзін – мастак жывапісец, сузаснавальнік Арт-суполцы, супракуратар фестывалю “ДАХ”.
Віктар Скарабагатаў – оперны спявак, выкладчык, музыказнаўца ,кіраўнік “Беларускай капэлы”
Дыяна  Трысцень – намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама
Наталля Скрыпнік- метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ляхавіцкага райвыканкама

Зьміцер Юркевіч – дасьледчык “рэйтаназнаўца”, заснавальнік Арт-суполцы , супракуратар фестываля “ДАХ”.
Алена Прохарава-  харэограф, сяюра Арт-суполцы
Кацярына Маркевіч -дызайнер, сябра арт-суполцы 

Комментариев нет:

Отправить комментарий