среда, 15 апреля 2015 г.

"Новае жыццё" герояў мінуўчыны !

22 сакавіка, у гадавіну Наваградскага сойміку, прадстаўнікі Арт-суполкі і яе сябры , пабывалі ў Наваградску. У гісторыка-карязнаўчым музэі адбылася насычаная дзеямі падзея, пасля якой адбыўся візіт на Замчышча, дзе 242 гады таму і былі абраны пасламі - наваградскі падкаморыч (сын падкаморага) Тадэвуш Рэйтан (32 гады) і пісарэвіч земскі (сын пісара) Самойла Корсак (28 год). У гэты самы час ў Менску на сойм быў абраны Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі, якому на той момант было толькі 22 -23 гады, і які , не вагаючыся, стаў поплеч з Рэйтанам і Корсакам пад час соймавай барацьбы.


                                                   http://reyten.blogspot.com/2015/03/242.html

 Наваградак добра, гасцінна  сустрэў нашу дэлегацыю з Менску  і падтрымаў наш рух за ушанаванне памяці нашых Нацыянальных Герояў . 11 .04. 2015 у наваградскай газеце "Новае Жыццё" з'явіўся артыкул падрыхтаваны старшым навуковым супрацоўнікам музэя сп.Г.Кавальчук.  Артыкул мы атрымалі дзякуючы пільнасці  Барбары Сцяпанаўны Кулагі  і  Вольгі Сямашка! Вялікая ім падзяка!


Спадзяемся, што неўзабаве, ня толькі ў Менску і Ляхавічах распачнецца рух за ўшанаванне памяці Вялікіх сыноў Бацькаўшчыны! Імя аднаго з якіх, больш за 150 год таму   апеў у сваім бесмяротным творы " Пант Тадэвуш" самы знакаміты наваградчанін -Адам Міцкевіч.

Комментариев нет:

Отправить комментарий