Аб чым маўчаць камяні
У архівах знойдзены цікавыя факты пра тое, што можа яднаць невялічкую вёску Патапавічы на Ляхавіччыне і сталіцу Аўстрыі Вену
Здагадкі пра тое, што такая гістарычная повязь існуе, ёсць у нататках археолагаў і гісторыкаў ужо некалькі дзесяцігоддзяў, калі гаворка ідзе пра знакамітыя “Патапавіцкія валуны”. Так называецца, нагадаю, група з сямі валуноў, аздобленых нейкімі лічбамі ды таямнічымі знакамі. Валуны можна пабачыць пад драўляным крыжам наўзбоч гасцінца з акна аўто ці аўтобуса ў Патапавічах — злева, калі ехаць з Ляхавіч да Клецка. Цяпер многія падзяляюць думку вядомага археолага, ужо нябожчыка Міхася Чарняўскага, якую замацаваў фактамі гісторык У. Емяльянчык: маўляў, камяні гэтыя ёсць “сібалічныя магілы рыцараў-ліцьвінаў з харугвы Міхала Казіміра Рэйтана”, якія пад началам караля Рэспублікі Двух Народаў (Рэчы Паспалітай) загінулі пад Венай 12 верасня 1683 года. Гэта, дарэчы, знакаміты дзень у гісторыі. Ён вядомы сакрушальнай перамогай, якую нанеслі аб’яднаныя еўрапейскія харугвы хрысціян мусульманскім войскам Асманскай імперыі — імі кіраваў Вялікі візір Кара-Мустафа.
Аднак, на нашу думку, гэта не ўсё, што здольныя распавесці маўклівыя валуны з Патапавіч...
На двух камянях пры ў’ездзе ў вёску з боку Ляхавіч сапраўды чытаецца дата “1683”: яна і натхніла гісторыкаў на думкі пра Венскую бітву. Ёсць на некаторых з валуноў езуіцкая абрэвіятура “IHS” (З намі Бог!). Яшчэ на адным накрэслена слова “MARIA”: відаць, маецца на ўвазе хрысціянская Дзева Марыя, Маці Божая. На адным з камянёў — выява 8-канцовага крыжа. Па ўсім відаць, гэта не выпадковае спалучэнне слоў ды сімвалаў, і группа можа прадстаўляць сабою сапраўдны старажытны мемарыяльны комплекс ваярам той векапомнай ваеннай кампаніі. Над гэтай “сукупнасцю” фактаў варта паразважаць і даследчыкам, і чыноўнікам ад культуры: пара б і даследаваць унікальны мемарыял ды паставіць побач нейкую ахоўна-інфармацыйную шыльду. Нічога ж падобнага ў Беларусі нідзе больш няма! Мы ж пойдзем далей.
Для пошукаў ісціны ёсць такая перашкод: няма Патапавіч ва ўсеагульным Вялікалітоўскім “падымным попісе” 1690 года. Пры тым у ім згадваюцца вакольныя тапонімы: Ляхавічы, Канюхі, Ліхасельцы, Русінавічы ды Грушаўка — радзіма нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана. Праўда, у 1690-м належала вёска яшчэ іншым асобам, таму вышэйшая згадка пра магілы вояў-гусараў з харугвы Рэйтана можа і памылковая. Што да Патапавічаў, то ў ХVIII стагоддзі яны ўжо вядомыя, і жывуць у іх носьбіты “тыпова беларускіх” прозвішчаў Венцэль і Вінэль. Але чаму ўсё ж менавіта там ушанавалі герояў Айчыны, што гінулі за супольную, агульнаеўрапейскую справу?
Каб зразумець помнікі мінулага, не абысціся без паглыблення ў гісторыю. Згадаем Люблінскую унію. Яна, як вядома, у 1569-м запачаткавала новы віток ва ўзаемадачыненнях краіны нашых продкаў Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай ды гучна абвясціла пра стварэнне новай канфедэратыўнай дзяржавы на мапах свету: Рэчы Паспалітай, Рэспублікі Абодвух Народаў. А да таго часу, сведчаць гісторыкі і дакументы, паміж яе часткамі рэдка была згода. Ды і самую Унію ліцьвіны разглядалі як вымушанае “зло”. Трэба ж было шукаць выйсце: спустошаныя ўсходнім суседам землі ВКЛ сам-насам не вытрымалі б доўга. Але замест “братняй дапамогі” заходні сусед глыбока “запусціў руку” ў ВКЛ і, дзякуючы “маніпуляцыям” з грамадскай думкай, адняў адным махам палову тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Менавіта тады Польшча прырасла Падляшшам і Руссю-Украінай (раней яна была ў складзе ВКЛ). Гучалі сярод палякаў і такія думкі: сілаю зброі, пакуль сусед аслаблены, падпарадкаваць і астатнюю частку, уласна Вялікае Княства Літоўскае і Жамойцкае. Ды ліцьвінам удалося супыніць гэты “кідок на ўсход”. Ад таго часу, сведчаць розныя крыніцы, непрыязнь да заходніх суседзяў-“дабрадзеяў” назаўсёды пасялілася ў ліцьвінскіх маёнтках.
І ўсё ж ВКЛ пасля Уніі не стала звычайнай правінцыяй Польшчы. (Як не страціла незалежнасць Беларусь у новы час, калі ўтварыўся 20 гадоў таму Саюз Беларусі і Расіі!) А менавіта ж гэтак, прыніжаючы годнасць продкаў нашых, часцей трактуюць нашу тагачасную гісторыю суседзі: як з захаду, так і з усходу. Мяркуйце самі: ужо праз 9 гадоў Статутам 1588 года Леў Сапега агучыў забарону іншаземцам (у тым ліку і палякам!) набываць зямлю ў ВКЛ і праз тое прасоўвацца на дзяржпасады. Былі, безумоўна, выпадкі, калі правіла парушалася. Аднак ніякіх хваляў “асаднікаў” тады не было, а тыя людзі, што прыходзілі — ішлі ж сюды немцы, італійцы, шатландцы, палякі... — даволі хутка асіміляваліся на зацятых ліцьвінаў. Сталі, можна сказаць, патрыётамі гэтай зямлі. І, безумоўна, увесь час палітычная эліта ВКЛ марыла пра вяртанне незалежнасці. Прыгадаем хаця б Кейданскую унію 1655 года: тады ВКЛ разарвала унію з Польшчай, і тагачасныя нашы жамойты нават марылі пра аддзяленне ад ВКЛ. Карацей, дух ліцьвінскай незалежнасці заставаўся нескароным аж да канца існавання Рэспублікі Двух Народаў, ды і пазней.
Падыдзем да Вены... Польскія даследчыкі, спрабуючы разабрацца, чаму выдатнае, моцнае, загартаванае ў шматлікіх войнах з туркамі ды маскавітамі войска ВКЛ так і не паспела на поле бою пад Венай, вымушана прызнаюць факт: вышэйшыя магнацкія колы ВКЛ з даўніх часоў мелі выразныя “сепаратыскія” настроі. Які цынізм! Тое, што з нашага боку было барацьбою за Незалежнасць — палякі называюць сепаратызмам... Спачатку ў той высакароднай справе рэй вялі Радзівілы, потым — Пацы, за імі — Сапегі. Напяпярэдадні вайны з туркамі краінай фактычна кіраваў род Пацаў. Але калі ў 1682-м памёр Міхал Пац (у гусарскай харугве якога, дарэчы, служыў Марцыян, прадзед Тадэвуша Рэйтана), то яго булаву — Вялікага гетмана Літоўскага — кароль Рэспублікі перадаў Казіміру Сапегу. Спадзеў быў такі: “сепаратыскія” мары той суцішыць і сам стане паслухмянаю лялькаю ў руках караля. Так не стала! А стала яшчэ горш, з пункту гледжання палякаў, што паказаў сойм 1683 года, які мусіў узгадніць пытанні вайсковага характару. Да таго ж ліцьвіны ў тыя часы былі, можна казаць, выразна прафранцузкай скіраванасці: у той час як палякі падтрымлівалі Габсбургаў, што таксама не спрыяла паяднанню думак у розных частках Рэспублікі.
І вось — 1683 год, вайна з туркамі. Папярэдні расклад сіл у Рэспубліцы Двух Народаў мы збольшага апісалі. Вялікалітоўскае войска тады выправілася ў шлях. Было ў ім, паводле гістырычных звестак, 10000 ваяроў: 1000 гусар, 3000 пяцігорцаў, 1500 лёгкіх вершнікаў у татарскіх і казацкіх харугвах, 1500 драгунаў, 4 400 драбаў узору “нямецкага” і 600 “вянгерскага” ды ледзь не такі ж па колькасці абоз ішоў няспешна, “па гарах, у абход магістральных шляхоў”.
Рушыла да Вены і польскае войска: 26 000 чалавек. Больш за палову там было русінска-ўкраінскай шляхты і казакоў, якім у Вене, дарэчы, нядаўна пастаўлены помнік. Кароль Ян ІІІ Сабескі, збіраючы войска пад Кракавам, увесь час атрымліваў сумныя весткі з Аўстрыі: Вена, у якой каля 15 тысяч абаронцаў, абкладзена туркамі, якіх у 20 разоў болей, трымаецца, але “надоўга трываласці не хопіць”. Таму, не дачакаўшыся ліцьвінаў, 29 ліпеня польскія войскі рушылі ў паход. Вялікалітоўскія тады падыходзілі да Варшавы. А калі войскі хрысціянскай кааліцыі Аўстрыі, Нямеччыны і Польшчы 12 верасня разбілі турэцкае войска Кара-Мустафы ў працяглай і крывапралітнай сечы, нашы толькі падцягваліся да Кракава. Дзе і былі заспеты ганцом пераможцаў, з загадам скіравацца ў Венгрыю, дзе атабарыўся лютэранін князь Цёкёле, хаўруснік Асманскай імперыі ды зацяты вораг каталікоў Габсбургаў і Яна ІІІ Сабескага.
Важны момант: дзесяцітысячнае войска ВКЛ складалася з прадстаўнікоў, бадай, усіх вядомых шляхецкіх і магнацкіх родаў. Так што калі б хоць якая частка яго дайшла да Вены, гэта было б вядома і нам, і нашчадкам ваяроў. Але ж нам такіх сведчанняў не сустрэлася. А пра далейшы пераможны шлях літоўскага войска “сведкі падзей” шмат напісалі ў судовых кнігах. Скардзіліся спачатку палякі, праз землі якіх ішло войска, потым наракалі і венгры. Але ж вайна ёсць вайна: паводзіны жаўнераў падобныя, пад якімі б яны харугвамі ні ішлі. Ліцьвіны, і гэта галоўнае, добра біліся ў чужым краі, бо ад гэтага залежала іх слава і вяртанне дамоў. Дбалі і пра трафеі. Пры тым нашы гетманы раз-пораз выказвалі непадпарадкаванне загадам караля, якія прыніжалі гонар ВКЛ. Аднойчы, у снегавую завіруху, Ян ІІІ вырашыў паказаць сваім габсбургскім прыяцелям моцнае і свежае войска Літвы. Шэсць гадзін чакала высокае начальства “без агня і даху”, а ліцьвіны не з’явіліся. Потым казалі: пахолкі раз’ехаліся па акрузе шукаць сена, а ў малой лічбе з’яўляцца “де, негоже”... Неўзабаве войскі разышліся “на зімовыя кватэры”.
У даўнія часы “вера” была нормаю нават сярод ваяроў, якія, з лёгкасцю парушаючы запаветы Божыя, з такой жа лёгкасцю потым у тым шчыра каяліся. І няма чаго дзівіцца, што нашы ваяры вывезлі з тэрыторыі баявых дзеянняў такія-сякія трафеі, сярод якіх і абразы Дзевы Марыі з сынам. Мы маем звесткі пра два такія. Адзін — цудатворны абраз з касцёла мястэчка Арава. Казімір Сапега падараваў яго віленскаму Брацтву Девы Марыі. Другі абраз “пэўны шляхціц” падараваў касцёлу ў Васілішках, дзё ён знаходзіцца, пэўна, і цяпер. Не адставалі ў тым ад ліцьвінаў, а можа і падаўшы ім прыклад, і палякі. Вядома пра абраз Девы Марыі Ларэтанскай, які Гетман каронны Ябланоўскі “адшукаў” блізу Вены ў руінах палаца і падараваў Яну ІІІ Сабескаму. Пазней гэты абраз, разам з усімі трафеямі 1683 года Сабескага, пяройдзе Радзівілам. Польскія даследчыкі згадваюць і пра выявы ваяроў з Гародні, удзельнікаў сечы, у касцёле бернардынаў. Але ці гэта ваяры той выправы, ці то проста выявы 12 дзеячаў ВКЛ, якія разглядаюць 12 апосталаў, што намаляваны на супрацьлеглым баку сцяны ў ХVIII стагоддзі, сказаць цяжка.
А з нясвіжскімі трафеямі звязаны такі факт. У 100-годдзе Венскай сечы наш апошні кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі даў загад: святкаваць перамогу ва ўсіх дварах і падворках краіны. І нават выдзяліў на тое “аж 100 000 злотых”, што выклікала насмешкі над яго “шчодрасцю”. Радзівілы ж паставіліся да справы больш адказна. Не маглі яны даць каралю пераўзысці сябе ў шчодрасці і размаху святкавання. Усе трафеі, іншыя памяткі па Сабескіх, з якімі парадніўся род Радзівілаў — шатры, узбраенне, бунчукі... — паказвалі грамадскасці ў Нясвіжы. Рэчам нават у тыя часы “не было цаны”, як пісаў “першы паэт Літвы” Уладзіслаў Сыракомля, нашчадак Казіміра-Уладзіслава Кандратовіча, удзельніка выправы 1683 года. Цяпер усё тое захоўваецца ў Нацыянальным музеі Варшавы, куды патрапіла ў ХХ стагоддзі.
А Патапавіцкія камяні, безумоўна, маюць дачыненне да кампаніі 1683 года! Калі не да бітвы пад Венай, то да вайны ў гарах Венгрыі, якая выбіла з шэрагаў блізу 1000 ваяроў ВКЛ. Валуны маглі быць усталяваныя прадстаўнікамі наваградскай шляхты ў гонар вяртання продкаў з вайны, у памяць пра загінулых продкаў ці сваякоў. Пэўна, валуны ўстанавілі, зрабілі на іх надпісы пад час святкавання “100-годдзя перамогі”: у 1783-м. Дарэчы, некаторыя камяні яшчэ засыпаны зямлёй, месца патрабуе археалагічнага даследавання.
Патапавіцкі комплекс — знакавая адметнасць Ляхавіччыны, прычым разам з Грушаўкай: яна там непадалёку. Першым уладальнікам Грушаўкі, з роду Рэйтанаў, сапраўды быў удзельнік той вайны, Міхал Казімір Рэйтан, дзед Тадэвуша Рэйтана. То ці не з ініцыятывы яго нашчадкаў і рабіўся мемарыял?

Зьміцер Юркевіч,
арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
Комментариев нет:
Отправить комментарий