З 9 па 17 жніўня 2015 г. у Грушаўцы адбылася чарговая фаза летніку, які ладзіць наша суполка.
Цягам тыдня , акрамя расчысткі тэрыторыі ад наступстваў урагану (дрэвы, галлё), былі праведзены супраць-аварыйныя працы на дахах флігеля (леваруч ад сядзібы) і на "мураванцы" і ў невядома які раз адноўлена кансервацыя сядзібы.
На флігеле, замест рубероіда, які быў пакладзены пад час першага летніка ў 2013 годзе, цяпер больш трывалая шыферная заслона.
На "мураванцы" (флігель праваруч ад сядзібы, будынак 17 ст., калі не ранейшы), якая пацярпела год 10 таму ад падобнага ўрагану (паваліўшайся на дах таполей або ліпай, былі нанесены пашкоджанні нясучым канструкцыям ды пабіта амаль палова шыферу), працы былі больш сур'ёзныя. І яны яшчэ далёкі ад завяршэння.
Чарговая фаза летніку пачнецца ў пятніцу і працягнецца да панядзелка. Чакае нас замена на даху "мураванцы" бітых лістоў шыфера з боку дарогі. Гэта добры кавалак працы, таму не адмовімся ад дапамогі!
Тыя, хто вырашыць дапамагчы, 22 жніўня (субота) ,змогуць папрысутнічаць і паўдзельнічаць ў падвойным Грушаўскім свяце :
- ад 12 00 адбудзецца фестываль "З крыніц спрадвечных" (раённае фальклёрнае свята, якое 14 год таму упершыню прайшло, дакладней, нарадзілася, у Грушаўцы) http://www.lves.by/?p=27197
- пасьля адбудзецца наш фестываль ДАХ-XXIX (29) "Адраджэнне", у якім бяруць удзел мастакі і музыкі з Менску, Баранавічаў, Узды, Слоніма, Ракава..
Сярод запрошаных - знакаміты музыка Алесь Лось, старшыня БСМ рыгор Сітніца, рэжысер Уладзімір Арлоў і іншыя..
Галоўная мэта фестываля- данесьці да шырокай грамадскасці думку аб усебаковым ўшанаванні памяці тадэвуша Рэйтана і неабходнасці стварэння ў сядзібе дзяржаўнага мемарыяльнага музэя Тадэвуша Рэйтана, па прыкладзе сядзіб-музэяў Адама Міцкевіча, Тадэвуша Касцюшкі, роду Нямцэвічаў, Напалеона Орды , Станіслава Жукоўскага і іншых нашых знакамітых землякоў..
Удзельнікі талакі:
Зьміцер Юркевіч
Павал Булаты
Яўген Н.
Уладзімір Варанец
Вячаслаў Новік (старшыня СПК Начаўскі)
Зьміцер Крымоўскі
Як заўсёды , быў з намі і словам і справай старышыня Начаўскага СПК - сп.Вячаслаў Новік.
Аказаў пасільную дапамогу адзел Культуры Ляхавіцкага райвыканкама (нач. сп. Мікалай Дабрыянец)
Адначасова з намі працавалі прадстаўнікі іншых структурных падраздзелаў мясцовых уладаў - нехта займаўся кансервацыей будынкаў (кіраўнік Уладзімір Папко), нехта разчысткай завалаў (ляхавіцкі ЖКГ).
Комментариев нет:
Отправить комментарий