понедельник, 17 августа 2015 г.

Летнік на радзіме Тадэвуша Рэйтана

belsat.eu/be/programs/aghliad-padzieiau-kultury/letnik-na-radzime-tadevusha-rejtana/

Валанцёрскі летнік у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёну праходзіць ужо трэці раз. Менавіта тут месціцца закінутая радавая сядзіба беларускіх шляхцічаў Рэйтанаў – драўляны дом з мансардаю канца 19-га стагоддзя.
ПАВЕЛ БУЛАТЫ, АРТ-СУПОЛКА ІМЯ ТАДЭВУША РЭЙТАНА:
«Ужо трэці год нашаю суполкаю ладзяцца летнікі ды розныя талокі, каб навесці мінімальны парадак на тэрыторыі сядзібы ды захаваць будынкі, што тут існуюць».
У створанай два гады таму арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана планы амбіцыйныя: стварыць у сядзібе Мемарыяльны музей Тадэвуша Рэйтана – славутага беларуса, які разам з паплечнікамі ў 1773 годзе чатыры дні зрываў «падзельны» сойм Рэчы Паспалітай. Павольна, але паслядоўна добраахвотнікі займаюцца захаваннем і сядзібы і памяці пра нацыянальнага героя.

ЗМІЦЕР ЮРКЕВІЧ, ЗАСНАВАЛЬНІК АРТ-СУПОЛКІ ІМЯ ТАДЭВУША РЭЙТАНА:
«Дзякуючы таму, што мы тры гады б’емся, мясцовыя ўлады сталі ставіцца да сядзібы Рэйтанаў з надзвычайнаю павагаю».

У планах сёлетняга летніка – кансервацыя мураванкі, рамонт даху на стогадовым гумне і прыбіранне пасля ліпеньскага ўрагану. Талака працягнецца да канца гэтага тыдня і закончыцца адразу двума фэстамі. 22 жніўня тут пройдуць раённы фестываль «З крыніцаў спрадвечных» і фестываль сучаснага мастацтва «ДАХ-29».

Іншыя тэмы: У дзень памяці Якуба Коласа дырэктаркі музеяў Якуба Коласа ў Менску і Фёдара Дастаеўскага ў Санкт-Пецярбургу падпісалі пагадненне аб супрацы. Малады гурт «Teleport» прэзентуе альбом пад назваю «Маўкліва». Джоў Лін Тэрнэр выступіць з канцэртамі ў Крыме і плануе пасяліцца ў Беларусі.

Сяргей Будкін, Ірына Дарафейчук, «Белсат»

Комментариев нет:

Отправить комментарий