Таямніца Міцкевіча “па кудзелі”
№ 8 (1238) 20.02.2016 - 26.02.2016 г
Неверагодна, але факт: яшчэ раз пра паходжанне маці паэта
Вакол пытання, кім з’яўляюцца продкі той ці іншай знакамітай асобы, часта ідуць дыскусіі. Падстава — адсутнасць (або нежаданне іх бачыць) дакладных звестак пра бацькоў-прадзедаў. Падчас падрыхтоўкі для “К” артыкула пра вобраз выбітнага беларуса Тадэвуша Рэйтана (1740 — 1780) у творчасці іншага ўраджэнца нашай зямлі, якім з’яўляецца паэт Адам Міцкевіч (1798 — 1855), аўтар гэтых радкоў быў літаральна зачараваны падабенствам у жыццёвых і пасмяротных лёсах гэтых двух найзнакамітых наваградцаў, “тутэйшых да касцей”, але вядомых найперш як палякі.

З гісторыі пытання
Прычым вяртанне іх імёнаў у беларускі кантэкст часам падаецца некаторымі замежнікамі ледзь не як нахабства з нашага боку. І калі за Рэйтана ідзе дыскусія з адным суседам, дык за Міцкевіча — з трыма. Акрамя палякаў, сярод якіх наўрад ці знойдзецца той, хто не вучыў у школе “Літва, бацькоўскі край, ты як здароў’е тое” і пры гэтым зможа паказаць на карце Завоссе ці Навагрудак (бацькоўскі край Міцкевіча), сваю версію прапануюць літоўцы, абапіраючыся на прыдомак “Рымвід” да яго прозвішча (паводле гэтага варыянта нашы Міцкевічы вядуць сваё паходжанне ад князей Гедройцаў). Урэшце, дакладны радавод Адама Міцкевіча “па мячы”, нягледзячы на тытанічныя высілкі даследчыкаў, вядомы толькі з пачатку XVIII стагоддзя, і маюцца вялікія сумневы ў прыналежнасці прыдомку “Рымвід” менавіта наваградскім Міцкевічам. А вось сумневаў у іх беларускіх каранях няма! Ну а яўрэйскія навукоўцы апелююць да паходжання маці паэта, якое, нібыта, і “гэта ўсім даўно вядомы факт”, па іх версіі, яўрэйскае.
Першыя два прэтэндэнты абапіраюцца на больш-менш дакладную генеалогію продкаў Міцкевіча, дадаючы: маўляў, “вядома здавён”, уся шляхта ў Вялікім Княстве Літоўскім была “польскай” (або летувіскай), бо сваёй беларусы з-за “спрадвечнапрыгнечанага стану” мець не маглі. Хібнасць пастулата відавочная! Апошні ж з прэтэндэнтаў у якасці галоўнага аргумента на сваю карысць прыводзіць ці не знакамітае выслоў’е “Честное, благородное слово!” аднаго з герояў “Залатога цяляці”. Цікава, але ў Беларусі менавіта апошняя версія, якая сцвярджае, што маці Адама Міцкевіча паходзіць з сям’і паслядоўнікаў Якуба Франка, — самая хадавая. Яе вы зможаце пачуць і ў музеях Адама Міцкевіча, і падчас вандровак па міцкевічавых мясцінах або на імпрэзах, прысвечаных паэту. Прычым, “факт” гэты ўжо зацверджаны ў некаторых далёказамежных энцыклапедыях.
Што ж, прыспеў час пазнаёміць чытача і з поглядам на паходжанне продкаў Адама Міцкевіча “па кудзелі”, які заснаваны не толькі на працах папярэднікаў, але і на ўласным архіўным пошуку аўтара гэтых радкоў.

Асноўныя вехі
Звесткі пра паходжанне Барбары Маеўскай з’явіліся пасля смерці паэта. Зразумела, ва ўмовах адсутнасці доступу да большасці архіўных дакументаў ХVІІІ стагоддзя, якія маглі б праліць святло на пытанне, чутка атрымала карт-бланш. Жыццярысы Адама Міцкевіча, нават напісаныя сынам паэта, Уладыславам, яснасці не прынеслі. Тым не менш, у ХІХ стагоддзі ні давесці яе, ні абвергнуць нікому не ўдалося. З’явіліся два лагеры, адны лічылі што Барбара Маеўская з “польскай шляхты”, другія — што яна з “яўрэяў-выхрыстаў” — “франкістаў”.
У 1913 годзе выйшаў дзясяты том знакамітага гербоўніка Севярына Урускага “Rodzina”, які абвергнуў сцвярджэнне, што “раз Маеўскі — значыць, яўрэй, які прыняў хрост у маі”. Парадокс, але некаторыя так лічаць яшчэ і ў наш час! У 1932 годзе прафесар-архівіст Яўзебіюш Лапацінскі (стары беларускі шляхецкі род герба “Любіч”) выступіў у СМІ з абвяржэннем “франкізма”, якое ўпершыню ў гісторыі “міцкевічазнаўства” было заснавана на багатым архіўным матэрыяле. Грунтоўна папрацаваўшы з актавымі кнігамі гродскага і земскага судоў Наваградскага ваяводства ВКЛ, спадар Лапацінскі давёў, што і бацька, і маці Барбары паходзяць з дробнай наваградскай шляхты, прычым Маеўскія гербу “Стары конь” вядомы ў ВКЛ яшчэ з XVII стагоддзя! На жаль, голас прафесара патануў у часе, і большасці з зацікаўленых у пытанні беларусаў невядомы. Што праўда, ён не ахапіў усёй сукупнасці доказаў слушнасці сваёй версіі, якая б, калі выйшла з друку ў выглядзе манаграфіі, закрыла б тое пытанне раз і назаўжды.
Напрыканцы стагоддзя і тысячагоддзя ў справе прагучаў яшчэ адзін гучны голас, але ўжо з боку Беларусі. У 1999 годзе ў альманаху “Blok Notes”, які выдаецца пры варшаўскім Музеі літаратуры імя Адама Міцкевіча, выйшаў артыкул беларускага гісторыка, архівіста Сяргея Рыбчонка. У ім на падставе вывадовай справы згаданых Маеўскіх гербу “Стары конь” аўтар пацвердзіў асноўныя пункты праграмы прафесара Лапацінскага. Пры гэтым Рыбчонак захаваў пэўны скепсіс, бо, на яго погляд, доказаў усё ж не хапала.
Яшчэ да знаёмства з гэтымі дзвюма працамі мы правялі свой уласны архіўны пошук, які не толькі не абверг напрацоўкі папярэднікаў, але, наадварот, пацвердзіў іх слушнасць. У сваім даследаванні мы абаперліся, акрамя згаданага вышэй, на працы наступных сучасных беларускіх гісторыкаў і архівістаў: Яўгена Анішчанкі, Фёдара Чарняўскага, Дзмітрыя Дразда, а таксама прафесара Анджэя Рахубы з Польшчы, які ў сваіх працах шмат увагі надае гісторыі ВКЛ, і некаторых іншых даследчыкаў.
Усю сукупнасць доказнай базы і прадстаўляем чытачу.

Што сказаў… Урускі
У дзясятым томе гербоўніка маюцца згадкі пра чатырнаццаць(!) шляхецкіх родаў Маеўскіх. Кожны з іх меў уласнага першапродка, свой герб і гісторыю. Найстаражытнейшым з іх з’яўляецца род Маеўскіх гербу “Стары конь”, першая згадка пра які (1449) гучыць так: “Мікалай, па княскім прывілеі, набыў 20 валок зямлі ў Паўла Пучка ў вёсцы Май у Цэханавецкай зямлі, і ад той вёскі ўзяў мянушку Май, а яго нашчадкі прынялі прозвішча Маеўскія”. Другім старым родам, які вядзе сваё паходжанне мінімум з 1697 года, з’яўляецца носьбіт гербу “Налеч” з Холмшчыны.
Два з чатырнаццаці родаў аўтар наўпрост звязаў з землямі былога ВКЛ — гербу “Свенчык” (1808, Віленская губерня), гербу “Рудніца” (1834 — 44, Гродзенская). Згадваюцца і Маеўскія іншых гербаў — “Дзюб”, “Магіла”, “Лебедзь”, “Ястрабец”, “Уласнасіл”. Некаторыя падаюцца без гербаў.
Малую колькасць звестак пра вялікалітоўскіх Маеўскіх можна патлумачыць складанасцю пошукаў інфармацыі на тэрыторыі Расійскай імперыі, пад акупацыяй якой у той час знаходзіліся беларускія землі.
У іншых крыніцах, напрыклад, шматтомнай серыі “Ураднікі былой Рэчы Паспалітай”, мы знаходзім шляхецкія роды Маеўскіх у Русі-Украіне (Міхал Маеўскі з Маёў, рэгент гродскі ўладзімірскі, 1738), у Інфлянтах (Антон-Лявон Маеўскі гербу “Стары конь”, чашнік парнаўскі, 1668)...
У двух выданнях “Электары каралей” (XVII — XVIII стагоддзі), якія выйшлі цягам XIX — XX стагоддзяў, згаданы шматлікія Маеўскія з розных зямель былой Рэспублікі Абодвух Народаў. Пералічым пакуль што з польскіх і украінскіх земляў. У 1669-м за Міхала Карыбута Вішнявецкага галасавалі Ян і Канстанцін Маеўскія з Калішскага ваяводства. У 1697 за Аўгуста ІІ — Барталамей, Міхал і Станіслаў (з Май, Цэханавецкая зямля), а таксама Маеўскія — Міхал-Марцін, Барталамей і Станіслаў з Холмшчыны і Петр (Цэханавецкая зямля). У 1733-м электарамі Станіслава І Ляшчынскага сталі — Язэп, Міхал-Язэп (Валынскае ваяводства), Станіслаў (Рускае), Тэадор (Кіеўскае). За апошняга караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764 аддалі галасы Ян (Серадскае ваяводства), Мацей (Плоцкае) і Самуэль
(Бельскае) Маеўскія.
У 1879 годзе ў адным з артыкулаў, прысвечаных Адаму Міцкевічу, беларускі літаратар Вінцэсь Каратынскі згадвае, што пасады ўраднікаў, чыны, згодна з даўняй традыцыяй, мог займаць толькі “шляхціц з дзеда-прадзеда”, а таксама дзедзіч якога-небудзь тутэйшага фальварка, што адсякала ад выгод і магчымасцей уплываць на ўнутраныя справы Рэспублікі нягодных людзей і іншаземцаў-прыхадняў, а ў ВКЛ — нават палякаў, якія мусілі спачатку прыстасавацца да ліцвінскіх нораваў.
Таму не выклікае сумневу, што вышэйпададзеныя электары або ўраднікі мелі даўняе шляхецкае паходжанне, якое не выклікала пытанняў у братоў-шляхты.

“Франкісты”
Умоўна “франкістамі” называюць паслядоўнікаў Якуба Франка (1726 —1791). Нарадзіўшыся на Цярнопальшчыне ў яўрэйскай сям’і, гандляр Якаў бэн Іегуда Лейба аднойчы вырашыў стаць “месіяй”. Яго казанні мелі некаторы поспех, але адначасова выклікалі хвалю абурэння ў большасці, таму Лейба вымушаны быў збегчы ў Турцыю, дзе прыняў іслам. Вярнуўшыся ў ва Украіну з дазволу ўладаў Рэчы Паспалітай, Лейба асеў пад Львовам, дзе, ўвосень 1759 года прыняў хрост і стаў каталіком. Частка з яго прыхільнікаў таксама павярнулася ў хрысціянства. Былі сярод іх і шматлікія Маеўскія (частка з якіх была хрышчана ў верасні). Адначасова з Маеўскімі з’явіліся на свет неафіты Ланцкаронскія (прозвішча належала старому графскаму роду), Дамброўскія (згадайма бравага генерала Яна Генрыка Дамброўскага, які з палякамі размаўляў праз перакладчыка, бо як прус-немец з паходжання дрэнна валодаў польскай мовай) і шмат іншых. Але “хрысціянскае” прозвішча не робіць з неафіта шляхціца. Шляхецтва (набілітацыя) — працэдура складаная (зацвярджае кандыдата сойм і кароль) і дарагая (прынамсі, 500 дукатаў). У год (пасля 1764 года) на сойме звычайна набілітавалася каля 10 асобаў. Хто з іх быў “неафітам”, а хто заслужыў права мячом ці іншымі якасцямі, пакінем разбірацца іншым, бо нашай справы гэта не датычыцца.
Сам Якуб Франк добра даўся ў знакі свайму былому народу. Таму ў нейкі час нават прадэклараваў уладам згоду перайсці ў праваслаў’е. Скончылася яго бурлівае жыццё ў вязніцы.
На пытанне, што магло яднаць “новых” Маеўскіх з-пад Львова, якія прымалі хрост ад 1759 года і далей, са старой шляхтай Маеўскімі, апалагеты “франкізма” адказу, пацверджанага дакументамі, не даюць...
У другой частцы — пра Маеўскіх у ВКЛ, з калена якіх і бярэ вытокі род Адама Міцкевіча.

Таямніца
Міцкевіча “па кудзелі”
№ 11 (1241) 12.03.2016 - 18.03.2016 г
Неверагодна, але факт: яшчэ раз пра паходжанне маці паэта
У першай частцы нашага дакументальнага даследавання мы пачалі разбірацца ў паходжанні Маеўскіх у Рэчы Паспалітай. Працягнем гэты пошук на аснове архіўных крыніц.
(Заканчэнне. Пачатак у № 8.)
Маеўскія ў ВКЛ
У Вялікае Княства Літоўскае першы з вядомых нам Маеўскіх, Якуб, прыбыў з Прусіі. У 1643 годзе ён паступіў у Віленскую езуіцкую акадэмію. У 1656-м, атрымаўшы адукацыю, разам з групай канонікаў-ліцвінаў Якуб выпраўляецца на “павышэнне кваліфікацыі” ў Багемію. Больш ранніх згадак пра дадзенае прозвішча на тэрыторыі Княства пакуль што не ўдалося знайсці.
У 1650 годзе ў шляхецкай ваколіцы Бердаўка (недзе паміж Нёманам і Усялюбам) згаданы разам з жонкай з Корсакаў Казімір Маеўскі — найхутчэй, прапрапрадзед Барбары, маці Адама Міцкевіча. (Так мяркуе, у тым ліку, польскі прафесар Анджэй Рахуба.) Наступная згадка пераносіць нас на тэрыторыю сучаснай Літвы. У 1655-м Сымон Маеўскі з Біржаў (магчыма, кальвініст паводле канфесійнай прыналежнасці) паставіў свой подпіс пад “Актам інкарпарацыі ВКЛ у каралеўства Швецыі” (“Кейданская ўнія”).
У самым пачатку XVIII стагоддзя згадак пра Маеўскіх значна большае. Напрыклад, у 1733 годзе прозвішча згаданае ў спісах каралеўскіх электараў Рэчы Паспалітай. Ад Менскага ваяводства за Станіслава І Ляшчынскага аддаў голас Тэадор Маеўскі. У той самы час і ад таго самага ваяводства, але за Аўгуста ІІІ Саксонскага, сталі Міхал і Уладзіслаў Маеўскія. У 1740-м пасаду падстолія старадубаўскага атрымаў Тэадор-Лявон Маеўскі, магчыма, згаданы вышэй электар. Маюцца згадкі пра Тэрэзу з Маеўскіх, якая ў 1754 годзе была ў першым шлюбе за Андрэем Барташэўскім, падчашым віцебскім (другі яе шлюб — са Станіславам Адахоўскім, канюшым менскім). Язэп-Францішак Маеўскі гербу “Ястрабец” у 1757 заняў пасаду троцкага скарбніка. І гэта далека не ўсё!..
Уласна, пра продкаў Міцкевіча
Адна з першых згадак пра Маеўскіх у Міцкевічавых краях (1650) закранае самае сэрца Вялікага Княства — старажытную Наваградчыну. Да падзелаў Рэчы Паспалітай ваяводства складалася з трох паветаў: скажам, з 1731 года Маеўскія вядомыя ў Ваўкавыскім, у Слонімскім — з 1761-га… Не маючы магчымасці пералічыць усіх вядомых нам Маеўскіх навагрудскай зямлі і ВКЛ наогул, проста скажам: іх вельмі і вельмі шмат. І ўсе яны, як ні дзіва, належаць да шляхецкага стану.
Цяпер аб пратапластах роду. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваецца вывадовая справа “нашых” Маеўскіх. Да нас яе глядзелі роўна 20 гадоў таму (беларускі гісторык-архівіст Сяргей Рыбчонак). У справе ўсяго 12 аркушаў — некалькі даведак і копія “Указа Его Императорскаго Высочества” ад 31 ліпеня 1842 года, якім абвяшчаецца, што пасля разгляду дзясяткаў прадстаўленых дакументаў (першы датуецца 1741 годам) гэты род Маеўскіх заносіцца ў VI частку Радаслоўнай кнігі.
Першым сваім продкам, згаданым у прадстаўленых дакументах, Маеўскія назвалі ўжо вядомага нам Казіміра. Дзе ён жыў і калі, справа не падае, але гэта вядома з артыкула Сяргея Рыбчонка (1999) і працы Анджэя Рахубы (2002). У 1650 годзе Казімір Маеўскі, ці сам, ці “ад продка”, асеў у згаданай шляхецкай ваколіцы Бердаўка на поўнач ад Наваградка. Сынамі яго ў паперах названы Юрый і Міхал (апошні жыў у Бердаўцы ў 1690-м). І акурат пра Міхала дакладна вядома: гэта дзед Барбары, маці Адама Міцкевіча. (У судовых дакументах і родавай справе маюцца звесткі пра шматлікіх нашчадкаў Казіміра, але мы засяродзімся толькі на галоўнай для нашага даследавання галіне.)
Некалькі разоў жанаты, Міхал пакінуў пасля сябе, прынамсі, трох сыноў: Тыбурцыя, Алойзыя і Мацея. Першы з іх, як вынікае з яго тастаменту (1781), мог быць уніятам, бо склаў ахвяру на тры ўніяцкія царквы — у Райцы, Міратычах і Валковічах (Радзіма Самойлы Корсака, героя Сойму Рэчы Паспалітай 1773 года і паплечніка Тадэвуша Рэйтана — З.Ю.). Алойзый ў 1768 — 1769 гадах быў забіты нейкім Язэфовічам. Мацей жа, ажаніўшыся з Ганнай з Арэшкаў, нарадзіў сыноў Ануфрыя, Ігната і дачок Барбару, Марыяну. (Арэшкі з Падляшша былі вядомыя сваёй заможнасцю ўжо ў XVI стагоддзі. Паступова частка гэтага старадаўняга шляхецкага роду перасялілася на Піншчыну. Дзед Ганны, Мельхіёр, валодаў Абрынкай на Наваградчыне, ён меў двух сыноў — Антона і Язэпа. Апошні ажаніўся з Сюзанай Эйдзятовіч, і, акрамя Ганны, меў сына Аляксандра і дачку Барбару, якая выйшла замуж за Лявона Паўловіча (ці не яго нашчадкам быў наваградчанін-паўстанец, аўтар мемуараў Эдуард Паўловіч?).
Сярод Маеўскіх былі асобы, якія атрымлівалі каралеўскія патэнты на вайсковыя і грамадскія чыны, але Мацей такіх не меў, хоць і быў, разам з Міцкевічамі, Сапліцамі і іншымі фаміліямі, актыўным гульцом на палітычным полі ваяводства. Пра гэта сведчыць таксама імя Мацея (як і яго шматлікіх сваякоў) пад пастановамі наваградскіх соймікаў. Што яшчэ вядома пра гэтага сына Міхала? Даволі доўгі час ён служыў аканомам у маёнтку Чомбраў (вёска Валеўка паблізу ад Свіцязі), а значыць, сачыў за палявымі працамі, што было пад сілу толькі асобе шляхецкага паходжання, прычым адказнай і шанаванай сялянамі. Мяркуючы па ўспамінах гаспадароў маёнтка Узлоўскіх, Маеўскі настолькі быў у пашане, што гаспадары Чомбрава, Язэп і Анэля (з Вярэйскіх), прапанавалі яму застацца на “ласкавым хлебе” (поўным забеспячэнні) у маёнтку, калі прыйшоў час выходзіць на “пенсію”.
Барбара пры Анэлі Узлоўскай была “рэспектовай” (незамужняя шляхцянка на ўтрыманні гаспадыні) і дапамагала ёй у хатніх справах. Марыяна, сястра Барбары, служыла ахмістрыняй, загадчыцай гаспадаркі ў Рудковічах, маёнтку дзядзькі Анэлі Адама Вярэйскага (у будучым наваградскага маршалка). Старэйшы брат Ануфрый у 1820-х жыў у Відзах, дзе яго неаднаразова наведвалі пляменнікі — Адам і Аляксандр Міцкевічы, як вынікае з ліставання братоў і іншых філаматаў. Аляксандр Міцкевіч у 1861 годзе ў лісце да спадара Брахоцкага, наваградскага маршалка, яшчэ раз згадае свайго дзядзьку Ануфрыя і яго нашчадкаў, якіх добра ведаў у 1820-х. Ігнат жа, які спачатку стаў рэгентам мазырскім, пусціў карані ў Неміраве Падольскай губерніі.
“Рэспектовая” Барбара
Міцкевічы, дзяды і бацька Адама, мелі даволі шмат рознага судовага клопату. У некаторых справах яны знаходзілі пэўную апеку з боку мазырскага земскага суддзі Адама Бернарда Абуховіча. Апошні быў у прыязных стасунках з Узлоўскімі. Настолькі прыязных, што сыны Абуховіча пачалі заляцацца да дачок гаспадароў Чомбрава. Мо акурат Адаму Бернарду, які бачыў Барбару і ведаў яе бацькоў, і прыйшла ў галаву думка выдаць яе, “рэспектовую”, але “ў дзеўках” (28 гадоў), за Мікалая-Караля Міцкевіча? Апошні як юрыст пачаў падаваць надзеі, балазе таксама быў не такі ўжо і малады (33 гады). Міцкевіч быў не супраць, і шлюб згулялі ўзімку 1795 — 1796 гадоў. Першанца, Францішка, ахрысцілі 23 жніўня 1796-га. Як вынікае з метрыкі, яго хроснай маці стала Разалія Арэшка, жонка наваградскага ротмістра Казіміра, дзядзькі Барбары. Другая цётка Барбары, Барбара Паўловіч, ротмістравая слонімская, была асістэнткай.
Каб замацаваць сувязі з двума ўплывовымі родамі Наваградчыны, Міцкевічы 12 лютага 1799 года запрасілі ў якасці хросных Адама Бернарда Абуховіча (паэт атрымаў імя ў гонар заступніка рода) і Анэлю Ўзлоўскую. Марыяна Маеўская, сястра Барбары, у 1801 годзе стане асістэнткай на хросце Юльяна-Аляксандра, склаўшы пару з Нікадзімам Бакам, ротмістрам менскім. 7 сакавіка 1804 яна і Роза Арэшка (дачка згаданага Казіміра) асіставалі пры хросце Казіміра-Юрыя. Ізноў імя Марыяны мы бачым і сярод асістэнтаў пры хросце Міхала-Антона 7 мая 1805 года.
Ёсць і іншыя дакументы, якія даводзяць, што між Міцкевічамі, Маеўскімі і Арэшкамі існавалі трывалыя сувязі.
“Апошні наезд на Літве”
Часам можна сустрэць думку, што менавіта Мацей Маеўскі, дзед паэта, стаў прататыпам ключніка Гервасія, які арганізаваў той знакаміты трагікамічны наезд на Сапліцова, з веданнем справы апісаны ў “Пане Тадэвушы”. Ды ёсць пэўныя “але”. Як мы ведаем, Мацей Маеўскі ў лепшы свет выправіўся напрыканцы XVIII стагоддзя, а ў творы усё адбываецца напярэдадні вайны 1812 года. Да таго ж, сам Міцкевіч згадвае наезд 1817 года, калі “нейкі У. пабіў наваградскі гарнізон”. Грамадзянін “У” — Вінцэнт Узлоўскі, сын ужо вядомага нам Язэпа. І гэта гісторыя рэальная, бо Узлоўскі атрымаў за яе сем гадоў у Бабруйскай фартэцыі. Паколькі Маеўскага яна не тычыцца, згадаем гісторыю 1794 года, калі па загадзе гаспадароў Чомбрава Мацей Маеўскі сабраў да 60 чалавек — войтаў, дзясятнікаў, фурманаў, дваровых людзей і дробную шляхту, прыхільную да Узлоўскіх, і арганізаваў наезд на “іхмосць паноў” Грачыхаў.
Да гэтага варта дадаць некалькі выпадкаў і з гісторыі уласна Міцкевічаў. У 1795-м Завоссе двойчы атакавалі ўзброеныя стрэльбамі Гарбатоўскія. У 1798-м паны Курачыцкія падрыхтаваліся больш грунтоўна, бо наехалі на Завоссе з... ”арматай”! Калі да гэтага дадаць смерць двух дзядоў Адама, Базыля (1799), якую той прыняў ад свайго старога знаёмага Яна Сапліцы, і Адама (1802), каго смяротна паранілі ля наваградскай ратушы музыкі татарскага палка, то становіцца відавочным: паэту было чым натхняцца. Дарэчы, не выключана, што і астатнія дзяды Адама Міцкевіча выправіліся ў апошні шлях не па сваёй волі, бо, як сведчаць дакументы, яны таксама не зажыліся. Таму і няма чаго дзівіцца, што так мала яго трымала на радзіме “рукамі сваякоў”, але так шмат жывымі ўспамінамі пра Беларусь!
Комментариев нет:
Отправить комментарий