Ці быў атруты Адам Міцкевіч?
П.Манькоўскі
Ці быў атруты Адам Міцкевіч?
Гэты артыкул і сэнсацыя пра сьмерць Адама Міцкевіча праяўляецца ў беларускай прэсе прынамся з 50-цігадовым спазьненьнем. Справа ў тым, што, калі жахлівыя адкрыцьці пра сьмерць паэта патрэсьлі польскім грамадзтвам у пачатку 30-тых гадоў, у нас паабапал Рыскае мяжы ворагі змаглі вынішчыць усё самароднае грамадзка-палітычнае і культурна-асьветнае жыцьцё, і скрозь запанавала магільная цішыня. Ад тае пары і датуюцца ў нас ненармальнасьці, што цяжкім каменям ляглі на нашым нацыянальным бытаваньні, на нашым шляху да адраджэньня, ды давялі да праяў такіх, як вось гэта «спазьненьне».
Сяньня, калі ўсе гістарычныя вязі паміж Польшчаю і Беларусяй, спадчыньніцай гістарычнай Літвы, выглядаюць парванымі назаўсёды, абажаная асоба вялікага Адама, яго курган і музей у Наваградку астаюцца тым апошнім сэнтымэнтальным злучвом, за якое сквапна хапаюцца палякі ў сваіх рэстытуцыйных лятуценьнях. Такім чынам і наша зацікаўленьне асобаю Міцкевіча ня можа быць вылучна акадэмічнага парадку, паколькі гэта адзін з важных, хоць і недацэненых дасюль, кантэкстаў гісторыі адраджэньня нашага народу: вялікі паэт, хоць і пісаў па-польску, быў сынам нашай зямлі, якой ён астаўся верным да апошняй хвіліны свайго бурнага жыцьця - з гэтым і вяжацца загадка яго прадчаснай сьмерці...
* * *
Днямі неяк папала мне ў рукі польская кніжка пра Адама Міцкевіча вядомага Тадэвуша Жаленскага (псэўданім - Бой), якая мяне моцна зацікавіла і задзівіла. Раней пару слоў пра аўтара. Радзіўся ў 1874 г. у Варшаве ў сям'і кампазытара. Стаў лекарам і вельмі пладавітым пісьменьнікам-публіцыстам, дасканалым перакладнікам з францускай мовы, урэшце, выдатным літаратурным крытыкам. З характару быў вялікім арыгіналам, крайным індывідуалістам. Трымаўся заўсёды здалёку ад афіцыйнай літаратурнай плыні, хадзіў сваімі сьцежкамі, сваім адумам. Стойка, хоць і не безаглядна, як убачым далей, стаяў за гістарычную праўду. Выступаў востра супраць фальшаваньня гісторыі, супраць тварэньня мітаў круга асоб далёкага мінулага; стварыў канцэпцыю «людзей жывых» у гісторыі і пасьлядоўна трымаўся яе ў сваіх пісаньнях. Як прафэсар львоўскага ўнівэрсытэту, у поўні творчых сіл трагічна загінуў у 1941 г., расстраляны немцамі.
Беларусы назаўсёды астануцца ўдзячнымі гэтаму чалавеку за адважнае выступленьне супраць афіцыйнай польскай апініі публічнай і за спробу паказаць сьвету запраўднага аблічча Адама Міцкевіча - хоць і не давёў ён таго «адбранзаваньня» да канца... ды ўзьняцьце справы яго раптоўнага скону. Пад канец 20-х гадоў Жаленскі ў вялікім цыклі артыкулаў (важнейшыя з іх зьмешчаныя ў памянёнай кніжцы) пачаў моцна крытыкаваць польскіх літаратараў да асобы Адама Міцкевіча, да яго творчасьці і жыцьця, дзе ён знаходзіўся «поўна тайнаў, недагаворак» і яўных парадоксаў. Якраз пад тую пару ў часопісе Рух Літэрацкі (No.6 за 1932 г.) паявіліся былі невядомыя датуль успаміны палкоўніка Э.Бэднарчыка, Міцкевічавага прыяцеля, які асабіста прысутнічаў пры скананьні паэта. У той страшны дзень, піша Бэднарчык, зраньня застаўшы паэта ў ложку раптам занямогшага цяжка, вельмі занепакоены, ён неадкладна адправіўся па лекара-паляка. Але той, неспадзявана, завочна паставіўшы дыягноз халеры, рашуча адмовіўся наведаць хворага, голасна наракаючы, што, калі памрэ, яго зьвінавацяць у атручаньні Міцкевіча. Праўда, пад пагрозай пісталета лекар усё-ж пайшоў да хворага паэта, але памагчы нічога ня мог. Заняможаны каля 6-тай гадзіны раніцы, коратка перад 9-ай вечара Міцкевіч ужо ня жыў. Уся яго «хвароба» трывала прыблізна 15 гадзін.
Вось у гэтым панічным перапудзе лекара-паляка Жаленскі ўбачыў довад існаваньня тайнай змовы на жыцьцё Міцкевіча, і сваю здагадку ён выказаў у цікавым артыкуле пад сугэруючым загалоўкам «Ці памёр Міцкевіч атручаны?» (Вядомосьці Літэрацке, верасень 1932). Артыкул той узбурыў публічную апінію ўсяе Польшчы, але дарма, бо ўжо Бэднарчык запісаў, што хутка пасьля раптоўнай сьмерці паэта разыйшліся «пагалоскі», што яго атруцілі. На падмацаваньня свайго погляду Бой піша, што быццам яму стала вядома пад сакрэтам, што ў адным з вялікіх прыватных кнігазбораў краіны перахоўваюцца ў глыбокай тайніцы дакумэнты, якія сьведчаць, што Міцкевіча запраўды атруцілі за справай аднэй з выдатных эміграцыйных пэрсонаў таго часу - а гэта па прычыне, што быццам ублытаўся быў у справу, якая «акрыла-б ганьбай і яго самога і Польшчу...»
Разьвіваючы сваю тэзу Бой і кладзе вялікі націск на тую «ганебную» справу, за якую быццам прыкончылі Міцкевіча. А справай той было тварэньне ў Істамбуле жыдоўскага легіёну з ініцыятывы і пры актыўным удзеле паэта. Але калі нават прыняць за Боем, што такая дзейнасьць запраўды магла паказацца ганебнай польскім шляхціцам таго часу, дык гэта аніяк ня выясьняе, чаму такі вялікі чалавек меў за гэта налажыць галавою, калі яго можна было проста адклікаць з Істамбулу і ўсёй справе быў-бы канец! Чаму гэта не было зроблена? Відаць, такі ўжо быў план. А гэта азначае, што прычыну гэну трэба лічыць адно падстаўной, за якой хаваецца запраўдная... да якой Жаленскі так і не пасьпеў дакрануцца.
У гэтым і праявіўся слабы бок усяе Боевае кампаніі за праўдзівага, гістарычнага Міцкевіча: нажаль, ён ня мог (ці не хацеў, знайшоўшы пад бронзаю нешта жахлівае) да канца «адбранзавіць» паэта, ды так і не паказаў сьвету запраўднага чалавечага твару ягонага. Піша ён бясспрэчную праўду, сьцьвярджаючы, што «поўны гармоніі культ Міцкевіча, стала ўзрастаючы пасьля яго сьмерці, перасланіў сабой змаганьні, разрывы і ненавісьці, што акружалі асобу паэта за жыцьця. Калі сяньня Міцкевіч ёсьць абагаўляны праз народ і беспамылковым вяшчуном, амаль кананізаваным сьвятым, дык тады быў ён перад усім дражлівай і спрэчнай палітычнай пазыцыяй. Доўга яшчэ пасьля сьмерці Міцкевіча пра яго публічную дзейнасьць гаварылася прыцішана, з жалем, з узбурэньнем. Адно пэўна, што ў сваіх дзеяньнях быў ён вельмі адзінокі. Зьненавіджаны ксяндзамі і строгімі католікамі, нямілы манархістам як чырвоны, а самавольны ўпарты... мог запраўды быць вельмі невыгодным...» (б. 237-238).
Усё яно так, але гэтым Бой толькі ўзбуджае людзкую цікавасьць, а ў ніякай меры не выясьняе дзеяньняў паэта 20 апошніх год яго жыцьця, ані той вострай рэакцыі на іх з боку польскай эміграцыйнай апініі. Прытым ён зарысаваў тут далёка шырэйшы абсяг канфлікту паэта з польскай эміграцыяй, чымся гэта выклікала-б са «скандалу» з жыдоўскім легіёнам, які на гэтым шырокім фоне зусім затрачваецца. Афіцыйна Міцкевіч паехаў у Істамбул ад французскага міністэрства асьветы дзеля вывучэньня культурнага стану паўдзённых славян пад турэцкім панаваньнем - а на справе быў высланы тагачасным лідэрам польскай эміграцыі, кн. Чартарыскім, з далікатнай місіяй дабіцца пагадненьня рассвараных арганізатараў антымаскоўскіх казацкіх палкоў у Турцыі, Садыка Паша (Міхала Чайкоўскага) і ген. У.Замойскага. З гэтым апошнім сам Міцкевіч меў старыя асабістыя рахункі, моцна яго ненавідзеў, і гэты факт быў агульна вядомы. Як-жа тады мог ён выступаць тут у ролі нейкага арбітара? Яшчэ раз выходзіць, што з тэй місіяй Міцкевіча нешта было ня зусім у парадку.
Калі ўжо Міцкевіч стаў сярод польскай эміграцыі адыёзнай асобай, дык гэта не за яго жыдоўскія сымпатыі, ані тым менш за яго буйны характар, бо эксцэнтрыкам ён ня быў. Праўдзівай прычыны шукаць прыходзіцца далёка шырэй і глыбей. На працягу 20-ці гадоў да свае сьмерці Міцкевіч амаль зусім ня браўся за пяро, што сьведчыць пра глыбокі душэўны крызіс паэта. І праўда, за гэты час у сваіх ідэйных пошуках ён ня толькі сышоў на бакавыя сьцежкі-дарожкі, але стаў штораз выяўней адчужацца ад польскага патрыятызму і з такой эвалюцыі не прыходзіцца дзівіцца ў чалавека, які свой апошні, найбольшы і найлепшы твор так пачынаў:
Літва, о айчына мая! Ты што здароўе...
Як цаніць цябе трэба той толькі спазнае,
Хто цябе страціў...
(пераклад мой - П.М.)
Хоць Жаленскі не пасьмеў у сваіх артыкулах паставіць гэтае натуральнае тэзы, усё-ж уважны чытач можа знайсьці ў гэтай кнізе нямала довадаў на Міцкевічава адчужэньне ад палякаў. Цікава, што праявілася яно дужа рана - ужо ў час ссылкі паэта ў Расею: у сваіх лістох, адкуль прыяцелям у Варшаву ён піша ўжо толькі пра «вашыя справы», «вашу літаратуру», яўна вылучаючы сябе з польскай літаратурнай плыні! Бой не дае на гэта ніякага камэнтара, адно ставіць асьцярожнае пытаньне: «Ці гэта антыпатыя да варшавянізму, ці нясьведамы (?) прадсмак літоўскага сэпаратызму?» Выходзіць, што ёсьць патрэба тут Бою крыху памагчы. Паэт быў сталым ужо чалавекам і ведаў, што рабіў. Затым гэта ня мог быць адно «нясьведамы прадсмак», а самы запраўдны літоўскі (у гістарычным значэньні слова, г.зн. беларускі) сэпаратызм, дзеля якога і ўзьнялася бура, што грымела праз 20 гадоў над яго галавою і кончылася заўчаснай сьмерцю.
Са сваімі сымпатыямі і тужэньнем за Літвою Міцкевіч зусім не хаваўся, будучы чалавекам высокай асабістай этыкі, што многім палякам вельмі-ж калола ў вочы. Варта тут прыгадаць такі інцыдэнт: шмат гадоў пасьля сьмерці паэта нейкі Ленартовіч чытаў у Фларэнцыі лекцыі пра Міцкевіча ў духу, бязумоўна, яго пасьмертнай рэгабілітацыі. Аднойчы лектар атрымаў вельмі ляканічнага ліста - у ім быў толькі адзін сказ: «Ты дзіця, калі ўважаеш Міцкевіча за патрыёта. Цыпрыян Норвід».
Такое рашучае асуджэньне вялікага паэта з боку аднаго з выдатных паэтаў польскіх па-міцкевічавае пары, які знаў Міцкевіча асабіста і ў яго гасьціў ня раз, ставіць кропку над «і». Ды Норвід гэтым не абмежаваўся. Ён выразіў сваю думку і ў вершах. Адзін з іх пачынаецца так:
Што ты, Сакрат, Атэнам зрабіў,
Што табе людзі з золата помнік нясуць,
Атруціўшы раней?..
А канчаецца так:
Што ты ўчыніў людзям, Міцкевіч...
Далейшыя радкі адкінуты ці выдаўцом, ці самым паэтам, але і бяз іх ідэя зусім ясная.
У сваім асуджэньні Міцкевіча Норвід ня быў адзінокім, ані першым. Яшчэ задоўга да скону паэта Ўладыслаў Голембёўскі, у брашуры з 1844 г., паставіў паэту шэраг закідаў. Найцяжэйшы з іх - нястача ў жыцьці і ў творчасьці ягонай «шчырых і гарачых пачуцьцяў адносна айчыны», г.зн. Польшчы. Далей ён закідае паэту сувязі з містыкам Тавянскім, якія давялі да далейшага ахаладаньня яго да польскае справы, да перакручанага яе талкаваньня са шкодай для польскай навукі, урэшце, да крайняга зазнайства і самалюбства. У сваіх закідах Голембёўскі пасунуўся можа і задалёка, тым ня менш яны сымпатычныя для настрояў таго часу сярод польскае эміграцыі адносна асобы Міцкевіча.
Мала таго, ужо пасьля паўстаньня ў Польшчы 1830 г. ставіліся Міцкевічу моцныя закіды ў здрадзе польскасьці, калі ён, замест пасьпяшыць у паўстаўшую Варшаву, правёў час весела рамансуючы ў Пазнаншчыне, дзе яго і застаў разгром паўстаньня. Ізноў-жа Бой падае, што ў сувязі з гэтым паэт перажыў вялікую душэўную драму... ды ў гэтым стане глыбокага духовага разладу і напісаў тую слаўную 3-ю частку «Дзядоў» у 1832 г., а пазьней «Кнігі народу ды паломніцтва польскага» і ўрэшце «Пана Тадэвуша» - усе тры на працягу ўсяго двух гадоў! Але цікава тут зусім што другое: пасьля гэтага гігантнага творчага ўзлёту, як сякерай адсек, - Міцкевіч змоўк на заўсёды... гэта калі не лічыць даслоўна горстачка вершаў напісаных да 1839 году.
Бываюць такія дзеі з маладымі, пачынаючымі аматарамі пяра, што пасьля колькіх нават удалых спробаў сіл адыходзяць у цень, каб ужо ніколі больш не ўзмахнуць крыльлем. Але каб паэтычны геній, пабываўшы на самых недасяжных вышынях Алімпу, дабравольна заламаў пяро і сьціх на векі, таго бадай яшчэ не бывала! Па сяньняшні дзень палякі не далі ніякага выясьненьня гэтага нечуванага факту: закідалі яны паэту буйнасьць характару, самалюбства, лішняе захапленьне містыкай, інтэрнацыяналізмам, а нават камунізмам, а знайшоўся і такі, хто даказваў, што Міцкевіч проста страціў талент і ўсё! Але калі ўжо і прыняць, што чалавек запаў на нейкую «хваробу», дык усё гэта адно пералік сымптомаў, які ня кідае бадай сьвятла на характар тае «хваробы», ані на яе прычыны.
Выглядае, што дасюль даслоўна ніхто з палякаў, нават сам Бой-Жаленскі, не пасьпеў глянуць праўдзе ў вочы, хоць яна аж просіцца. Па душы цяжка паляку прызнаць той просты факт, што Міцкевіч быў прадуктам сымбіёзу двух дыямэтральна розных і часта супярэчлівых народных стыхіяў: у душы гэтага гіганта ішло бязупыннае тузаньне-змаганьне паміж двума элемэнтамі процілеглых знакаў і патэнцыялу - свойскім, літоўскім (як тады яшчэ звалі па старой традыцыі ўсё наша, беларускае), ды элемэнтам штучна прышчэпленым душы ягонай цераз польска-моўную школу і выхаваньне ў польскім патрыятычным духу.
Вось вам усяе тае «хваробы» паэта, што знайшла свой верны адбітак ува ўсім шляху бурлівым яго жыцьця.
І цікава нагадаць, як той свойскі, літоўскі элемэнт з цягам гадоў усё рос і браўся ў сілу, асабліва з тае пары, калі паэт апынуўся на чужыне і туга па страчанай айчыне сьціснула яму сэрца вялікім болем. У такім настроі цяжкога смутку, які паглыбляўся з году ў год, як ён мог пісаць польскую патрыятычную паэзію? А паколькі іншае пісаць ня мог тэхнічна, не пісаў нічога. Вось і разьвязка ўсяе загадкі, чаму, папаўшы на чужыну, паэт так хутка і беззваротна замоўк.
На фоне такога дзіўнага рэгенэратыўнага працэсу ў душы паэта на дзіва слабым аказаўся той другі, польскі кампанэнт яго духовай структуры. Штучна наложаны на першы, за гады паэтавага туляньня па чужых кутках ён усьцяж слабее, і гэты факт, а не жыдоўскія сымпатыі ці палітычная дзейнасьць паэта, вельмі трывожыў і злаваў паляка. А для нас, беларускіх эмігрантаў, гэта зусім зразумелы працэс: паміж беларусам (гістарычным ліцьвіном) і паляком, хоць-бы яны і гаварылі на той самай мове, ляжыць псыхаланічная пропасьць - гэта дзьве дыямэтральна розныя натуры, ужыцьця якім надта-ж цяжка. У гэтым Міцкевіч пераканаўся з хвілінай, калі сустрэўся на выгнаньні першы раз вока-у-вока з радавітымі палякамі, якіх у дасюлешнім жыцьці сваім ані бачыў, ані ведаў. Выглядае, што сустрэча не была дужа прыемнай, ані будуючай...
Паміж паэтам і новым асяродзьдзем, у якое кінуў яго лёс, хутка вынікаюць вострыя супярэчнасьці, непаладкі і спрэчкі, якім не было канца. Міцкевіч праймаецца інтэрнацыяналізмам і робіцца чырвоным, коратка прыймае актыўны ўдзел у рэдагаваньні і выдаваньні радыкальнага часопісу «Трыбуна Народаў». Нажаль, Бой сьведама, як відаць, скажае працэс, у выніку якога паэт стаў чырвоным, заяўляючы, што быццам гэта «справа польскія завяла яго да міжнароднага сацыялізму». Як яно магло так быць, калі паэт, колькі жыў, ні тае Польшчы, ні яе сацыяльных адносін ані бачыў, ані ведаў, затое з першай рукі быў інтымна азнаёмлены з роднай Літвой і з жахлівай галечай яе прыгоннага сялянства тае пары. А гэта азначае, што ня польская, а літоўская-беларуская рэчаіснасьць кіравала яго сэрцам і сумленьнем. Захапіўся ён інтэрнацыяналізмам не дзеля польскае справы, як гэта хоча Жаленскі, а якраз таму, што адыйшоў ад польскае справы - так гэта ўспрынялі былі сучасьнікі, і за гэта яго грамілі.
Вось тое няспыннае ўсіленьне-нарастаньне прыроднага літоўскага-беларускага фактару ў душы паэта, ды няўхільна вынікаючы з гэтага востры канфлікт з яго польскімі ляяльнасьцямі, а ў шырэйшым сэнсе з усім новым, чужым яму па духу асяродзьдзем, і давялі да таго, што Міцкевіч на 35-тым годзе свайго жыцьця, у поўным росквіце свайго геніяльнага таленту адыйшоў ад вялікае паэзіі назаўсёды. Мы сяньня добра разумеем усю трагэдыю душы гэтага вялікага, высока этычнага чалавека, які, папаўшы на чужыну, балюча адчуў нятолькі тугу па роднай зямельцы, але і той цяжар, якім чужа-польскае выхаваньне абцяжала-загрузіла яго вольны дух і з якім ён рашуча змагаецца. На гэта палякі, бязумоўна, не маглі доўга аставацца абыякавымі, але і так цэлых 21 год прайшло ад яго «паэтычнае сьмерці», пакуль польскі палітычны штаб на эміграцыі - ня бачачы ў ім ніякаё ўжо карысьці для польскае справы, а з трывогай пазіраючы на хуткі рост небясьпекі кампрамітацыі, - вырашыў урэшце зьвясьці яго з гэтага сьвету бяз лішніх сьведкаў, бяз шуму і крыку, у далёкім Істамбуле.
І гэта памагло... Больш таго, забойства даслоўна ўратавала Міцкевіча для польскай справы. Паэт не пасьпеў яшчэ ўчыніць нічога, чаго не далося-б неяк «адрабіць» настойлівым і дружным высілкам. Ну і пачалося-б тое пасьмертнае «адрабляньне», якое Бой назваў проста «закламанем» (заілганьнем) Міцкевіча - працэс, што працягваўся ці не на два пакаленьні, на які злажылася нечуваная ў гісторыі кампанія ілжы з мэтай выбяленьня біяграфіі паэта ад усіх пагрэшкаў супраць польскасьці і «ўбранзаваньня» гэтага зусім новага Міцкевіча на векі вечныя. І яно ўдалося. У тэй доўгай і зацятай кампаніі выдатны ўдзел прынялі дзеці паэта, асабліва старэйшы сын Уладыслаў (памёр 1926), які ўсё сваё доўгае і працавітае жыцьцё прысьвяціў зьбіраньню, зьмяненьню (хвальшаваньню) і зьнішчэньню карэспандэнцыі бацькі, ды іншых лістоў і дакумэнтаў, у якіх знайшліся «кампрамітуючыя» яго словы ці думкі. Бой яго заўзята крытыкаваў, але ў канцы пахваліў... і не дарма - было за што: сяньня трэба стаць на галаве, каб знайсьці нешта аўтэнтычнае са спадчыны паэта, што не пабывала ў руках Уладыслава і яго памагатых і не было «выпраўлена». Вось такім парадкам «убранзаваньне» паэта дабілася выдатных вынікаў: Міцкевіч, той няўрымсьлівы лёсам пакрыўджаных, вялікі містык і палітычны лятуценьнік, вечна ўздыхаючы за страчанай сваёй далёкай Літвой, - зьнік са сцэны, як-бы яго не было. А на яго месца палякі ўзьвялі Міцкевіча афіцыйнага, таго адшліфаванага, без найменшай заганы, бяз ценю падозраньня ў неляяльнасьці да Польшчы, з тытулам «вешч народовы», праваднік народу і г.д. і т.п. Вось гэтаму наватвору свайму палякі і пакланіліся ў пояс, што бажышчу якому, і пачалі ставіць яму помнікі з бронзы.
І стала ціха. Ухадзілася бура. Усе канцы ў воду схаваныя, і думаецца ім, тым «бранзавікам», што ня выйсьці ўжо праўдзе на сьвет белы ніколі. Дарэмныя спадзяваньні! Бо ня так судзіў Бог. Хоць праўда сяньня з-пад стрэх беларускіх выгнаная і бяздомная туляецца па сьвеце і красуе - хай за трыдзевяць зямель і мароў, за бязьмежным прасьцягам акіяну, але жыве. І мы яе перашчэпім ізноў пад стрэхі родныя, і зацьвіце там пышна-буйна, што сад вішнёвы, як гэту праўду пра вялікага Адама - бяздомніка, што ўжо 130 год як стукаецца да нас у дзьверы, а мы што, паглохлі? Ды не, мы проста нічога ня ведалі... Дык-жа пара, вялікая пара нам урэшце спазнаць яго, прыняць гасьцінна і адчыніць сэрцы нашыя перад веліччу яго цярпеньняў. Ясна, не гавару я зусім пра таго «закламанага» Міцкевіча, акрэплага ў бронзе, што сабе палякі ілжою стварылі - хай ім пацяшаюцца, ён іхні, нам да яго ніякае справы. Нас цікавіць адно той Адам праўдзівы, той вечны гаротнік-лятуценьнік, чыё сэрца да канца гарэла любоўю да роднай літоўскай зямлі і яе абяздоленага люду - яго, акінутага бяздомніка, возьмем пад сваю апеку і абагрэем цяплом удзячных сэрцаў нашых. А з ім не забудземся прад'явіць наш іск і на слаўную Літву нашу старую - вялікі гістарычны твор нашых продкаў, а ніколі іншага, слаўны наш гістарычны дом на працягу звыш пяці з паловай вякоў.
Канчаю гэты мой паняволі вельмі сьціплы нарыс на грандыёзную тэму, якая заслугоўвае цэлае манаграфіі. Як гісторык, я паставіў сабе за мэту кінуць першае сьвятло на адзін з важных мамэнтаў нашае гісторыі, пэрыяду глыбокага палітычнага і культурнага заняпаду нашае нацыі. Але пісаць тут павінен гісторык літаратуры і крытык, бо ўсякаму ясна, што справа патрабуе грунтоўнае рэвізіі падыходу да жыцьця і ўсяе творчасьці Адама Міцкевіча - заданьне адказное і цяжкое.

Комментариев нет:
Отправить комментарий