Папярэдняя праграма фестываля саверсізма й ігдрасілізма ДАХ-ХХХІ-"РЭЙТАН", што пройдзе 20 і 21 жніўня ў сядзібе ТАДЭВУША РЭЙТАНА (в.Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Арганізатар- Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.
Мусяць і будуць некаторыя змены.
Нагадаем, што 20 жніўня з 12 00 да 17 30 у Грушаўцы адбудзецца свята традыцыйнай культуры "З крыніц спрадвечных" (фальклёрныя спевы Ляхавіччыны, танцы і традыцыйная беларуская кухня), якое будзе шчыльна пераплецена з праграмай фестываля ДАХ (на 20 жніўня). Арганізатар - Адзел культуры і ідэалогіі Ляхавіцкага райвыканкама.
Мерапрыемства разгарнецца на ўсей тэрыторыі сядзібнага комплекса. Уваход вольны!
Нагадаю, што фонам мерапрыемстваў стане выстава, у якой бяруць удзел беларускія мастакі - Алесь Родзін, Зьміцер Шапавалаў, суполка "Абуджэнне" (Яўген Шунэйка, Андрэй Лычкоўскі, Уладзімір Сайко), Анатоль Лабкоўскі, Святлана Бадак і іншыя.
Нагадаем, што з 11 па 19 жніўня на тэрыторыі сядзібы Тадэвуша Рэйтана будзе праходзіць летнік (супрацьаварыйныя працы) Арт-суполцы. Мастакі, які жадаюць паўдзельнічаць у выставе 20 і 21 жніўня, могуць спыніцца ў Грушаўцы на імправізаваныя пленэры.
Запрашаем усіх, каго не абыходзіць асоба Тадэвуша Рэйтана, наша беларуская культура і гісторыя, і пытанне захаванне сядзібы ў Грушаўцы!
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
lefthunder@gmail.com
http://reyten.blogspot.com.by/
www.facebook.com/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана-562381497125815/
vk.com/club52677453
20 ЖНІЎНЯ
12 00 -14 00 –майстар клас па лінагравюры. Вядзе
мастак-графік Зьміцер Шапавалаў (Мінск).
Падрыхтоўчы этап. 16 00-17 00 -працяг. Друк.
14 00 – 15 00 –
Народны
тэатр гістарычнага строя “Полацкі зьвяз”
(рыцарскія забавы, паедынкі на мячах і шм. інш., а таксама мастацкая выстава і
сувеніры ад этнакрамы “РАГНА”)
15 00 -15 30 – Анімацыйная праграма ад гістарычнага танцавальнага праекта “Эпоха
князя Міхала Клеафаса” (танцавальная праграма, двубоі на шаблях)
15 30-16 00 – Танцпляцоўка. Капэля "На
Таку" (Мінск) майстар-клас народных
танцаў.
17 00-18 20 – Сядзібны падворак. Сучасныя курсы “Мова нанова” (вядучая Юля
Траццяк. Баранавічы)
18 20-19 00 – Сядзібны падворак. Лекцыя "Экскурсія
па зорным небе" (вядучы Цімафей Авілін, Мінск)
19 00-19 40 –
Сядзібны падворак. Лекцыя “Род Рэйтанаў. Тадэвуш Рэйтан і ягоны час” (вядучы
Зміцер Юркевіч).
20 00- 22 00 –
Сядзібны падворак. Кінапаказ ад міжнародны фестываля кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile (Мінск)
"Толькі ў Гродна", 13 хв., 2015, Швед Максім
"У Мінска не малады твар", 10 хв., 2015, Лаўрэцкі Мікіта
"Хроніка", 16 хв., 2016, Кудраўцаў Дзяніс
"Пра каханне: Іра", 29 хв., 2013, Земцова Любоў
P.S.
19 00-22 00
–Ляхавічы. Этна-"дыскатэка".
21 ЖНІЎНЯ 12 00 – 22 00
Музыка-спевы:
ЮЛІЯ ЛІТВІНАВА і РАМАН
ЯРАШ ( сьпевы жнівеньскія, бяседныя)
ПАЦІ (ЦІМОХ АВІЛІН,
ПАВАЛ СІЛІВОНЧЫК, Р.Я. (песьні сядзібных рамантыкаў, Мінск)
Raman Jaraš (žurba =blues)
ВІКТАР СЯМАШКА
і К (імправізацыйны сэт, Мінск)
ETNA_BEAT (беларускія
спевы з ужываннем тэхнік beatboxing і live looping, Мінск)
АЛЯКСЕЙ ВАРСОБА (PORT MONE, AGATA) (акардэаніст, кампозітар, постмінімалізм, Мінск)
ARCHI (народны струнны ансамбль, Пружаны)
BREVIS (ансамбль старажытнай музыкі, Мінск)
Перформанс:
Юрась Барысевіч
(Мінск)
Суполка Экзарцыстычны
Gesamtkunstwerk (Мінск)
Плануецца арніталагічная экскурсія, якую правядзе Дзяніс Табуноў , Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", а таксама выраб і развеска шпакоўняў і сінічнікаў.
КІНАПАКАЗ 20-00 – 22 00
Комментариев нет:
Отправить комментарий