вторник, 18 октября 2016 г.

Шляхам Тадэвуша Рэйтана -2

Як і год таму, наша Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана запрашае ў шлях! 

Вы пачуеце апавяданне пра род Рэйтанаў і  яго самага знакамітага прадстаўніка Тадэвуша, дэпутата Наваградскага ваяводства Вялікалітвы   на сойм 1773 года. Даведаецеся  і пра  Першы Падзел ВКЛ і Кароны Польскай.
Пачуеце  малавядомыя факты  з жыцця продкаў Адама Міцкевіча, які , дарэчы,з вялікай павагай ставіўся да свайго земляка Тадэвуша Рэйтана.
Прамоўца - Зьміцер Юркевіч
Як і год таму, пад кіраўніцтвам мастака Алеся Родзіна  мы ладзім мастацкі конкурс "а-ля Язэп Драздовіч і Напалеон Арда" на лепшы малюнак   з вандроўкі .  
Пераможца і ўсе удзельнікі атрымаюць падарункі!
 Калі ласка,  для ўдзелу ,бярыце з сабой
 паперу, палотны, алоўкі, фарбы .

Вандроўка доўгая, на увесь дзень. Прыпынкаў па рэстарацыях не прадугледжана. Таму, ежу і пітво (гарбаты-кавы) дома  на "чорны дзень" не пакідайце .

Тэлефон для даведак:  8-029-282-45-32

Нагадаем, што меркаваны дзень народзінаў Тадэвуша Рэйтана прыпадае на свята св. Тадэвуша, якое адзначаецца 28 кастрычніка.Таму, наша вандроўка мае і сімбалічнае значэнне.


Прозьба да вернікаў. Замоўце, калі ласка, на 28 кастрычніка.імшу за Тадэвуша Рэйтана .



Комментариев нет:

Отправить комментарий