Як і год таму, 28 кастрычніка, ў менскі касцёлах св. Сымона і Алены (Чырвоны) і св.Роха пройдзе імша за нашага нацыянальнага Героя Тадэвуша Рэйтана. У касцёле св. Роха ўшанаванне памяці Тадэвуша Рэйтана набудзе новыя рысы.
Яго імя, гісторыя падзелу і супраціву вялікалітоўскіх паслоў надання падзелу законнай моцы прагучыць у выглядзе радые-праграмы, інтэрв'ю з намі для якой было запісана нейкі час таму.
Спадзяемся, што закладзеная традыцыя будзе мець доўгі працяг!
Згадаюць імя Тадэвуша Рэйтана і ў Наваградку. Але, 30-га кастрычніка, у нядзелю!
Дзякуем за гэта нашым добрым сябрам з Наваградка!
Комментариев нет:
Отправить комментарий