Свіслацкія могілкі.
Пахаванне Ізабэлы са Сніткаў Гербург-Гейбовіч, побач з якой пахаваная яе сястра (?) Сафія .
Згодна з метрыкай яе шлюбу, які адбыўся 6 лютага 1841 года ў наваградскім парафіяльным касцёле, мужам Ізабэлы (21 год) быў Даніэль Гейбовіч (40 год).
Бацькамі Даніэля, былі прадстаўнікі наваградскай шляхты Лукаш Гейбовіч і Кацярына з Транцкевічаў.
Бацькі Ізабэлы - Ян Снітко і Францішка з Антусевічаў, таксама наваградскія парафіяне.
Сведкамі на шлюбе былі Нікадзім Керсноўскі, Андрэй Тупальскі (магчыма, сваяк Адама Міцкевіча) і Станіслаў Мальцужынскі (сябра і калега Адама Міцкевіча па ўніверсітэту, гл. частку ІІ), які пазьней, падобна, ажэніцца на сястры Ізабэлы - Сафіі.
Праз год у ніх нарадзіўся сын Станіслаў-Ян-Генрык (нар.21 студзеня , ахр. 9 лютага 1842 г.), які быў ахрышчаны ў Наваградку. Ягоныя хросныя - Станіслаў Мальцужынскі, надворны саветнік і кавалер, і Марыяна Ўрублеўская, удава. Асіставалі Андрэй Тупальскі і Францішка Снітко.
Варта спыніцца на асобе Станіслава Гейбовіча, якому, дзякуючы заслугам, пашанцавала патрапіць на старонкі Польскага біяграфічнага слоўніка (куды, без разбору паходжання, залічваліся ўсе годныя людзі). Даволе цікава, што Уладзімір Спасовіч сцвярджае, што Гейбовіч лічыў сабе беларусам.
https://books.google.by/books?id=f9Y4AQAAMAAJ&pg=RA1-PA317&dq=daniel+herburt-heybowicz&hl=pl&sa=X&ved=2ahUKEwjGpaPHxsfqAhVEcZoKHVssBU4Q6AEwAXoECAYQAg#v=onepage&q=snitko&f=false
INTERNETOWY POLSKI SŁOWNIK BIOGRAFICZNY iPSB
https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-henryk-stanislaw-herburt-heybowicz
Комментариев нет:
Отправить комментарий