понедельник, 2 октября 2017 г.

Вандроўка "Шляхам філаматаў-філарэтаў" 30 верасня 2017

Маршрут: 
Менск-Завоссе-Туганавічы -Свіцязь-Наваградак-Карэлічы-Мір-Менск

Лагічным працягам круглага стала і адкрытай выставы, на наступны дзень стала аўтобусная вандроўка пад умоўнай назвай "Шляхам філаматаў-філарэтаў", якую арганізаваў Музей беларускай літаратуры.

Акрамя запрашэння далучыцца да вандроўкі, прагучала прапанова трошкі распавесці пра асобаў, якія ўславілі  гэту куток беларускай зямлі, а таксама пра падзеі і мясціны, якія ляглі ў "канву" маршруту.

Зразумела, што не адгукнуцца на такую прапанову было нельга. Пагатоў, гэты  маршрут амаль цалкам адпавядаў нашаму маршруту "Шляхам Тадэвуша Рэйтана", якім штогод наша Арт-суполка напрыканцы кастрычніка "адзначае" гадавіну нараджэння Тадэвуша Рэйтана (+- 28 кастрычніка 1740).
Таму, раз пораз,  калі асноўны экскурсавод сп.Антон Астаповіч перадаваў вясло стырнавога мне, вандроўнікі,  чулі і пра Тадэвуша Рэйтана ,  і пра падзеі 1773 года, і пра Міцкевічаў- Дамейкаў , і шмат чаго яшчэ.
Вандроўка, дзякуючы мастацкаму элементу - балу (ідэалагічным надхняльнікам якога стала спадарыня Алена Прохарава), спевам пад гітару ў Завоссі, Туганавічах, Карэлічах, вершам, пакінула неверагодныя ўспаміны!

Спадзяемся, што ў будучыні гэты шлях трохі пашырыць сваю геаграфію і закране тыя мясціны, якія самым непасрпэдным чынам звязаны з радаводам Адама Міцкевіча і Ігната Дамейкі і, магчыма, Тадэвуша Рэйтана, чыя асоба высока шанавалася і філаматамі і філарэтамі .

       З.Юркевіч




Антон Астаповіч "за стырном" экскурсізма. 


Завоссе












Традыцыйны малочны кактэйль




Майстар-клас


Андрэй Мельнікаў і "Пан Тадэвуш"




Тадэвуш Рэйтан







Туганавічы








Камень філарэтаў





Наваградак




Кантэйнеры для збора змецця. 


воскресенье, 1 октября 2017 г.

Круглы стол “Філаматы і філарэты. Творчая і грамадская дзейнасць таварыства. Перспектывы святкавання 220–годдзя Адама Міцкевіча”


"29 верасня 2017 года а 14-й гадзіне, прайшоў круглы стол “Філаматы і філарэты. Творчая і грамадская дзейнасць таварыства. Перспектывы святкавання 220–годдзя Адама Міцкевіча”."


Да ўдзелу былі запрошаны і прадстаўнікі Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана (Зьміцер Юркевіч). 












Зьміцер Яцкевіч

Грамада

Грамада

Матэвуш Адамскі

Уладзімір Гілеп

Праект "Туганавічы"

Алена Стэльмах

Уладзіслаў Цыдзік

Святлена Немагай

Аляксандр Фядута



Жана Косціна

Вадзім Праўрацкі




                                
                                         Зьміцер Юркевіч (здымак сп. Руслана Абрамчыка)

Антон Астаповіч

Руслан Абрамчык

Мікалай Гайба

Грамада










Анонс мерапрыемства...

Філаматы Ідэі праз стагоддзі

29 верасня 2017 года а 16-ай гадзіне ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца  адкрыццё  часовай  літаратурна-дакументальнай  экспазіцыі “Філаматы.  Ідэі  праз  стагоддзі”,   прысвечанай   200-годдзю з дня заснавання тайнага студэнцкага згуртавання філаматаў. Праект падрыхтаваны сумесна з Музеем літаратуры імя Адама Міцкевіча (Варшава).
Увосень 1817 г. з ініцыятывы студэнтаў Віленскага  ўніверсітэта Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Язэпа Яжоўскага, Анупрэя Петрашкевіча і Францішка Малеўскага было заснавана таемнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. рhilomathes — аматар ведаў). У 1820 г. утварылася роднаснае таварыства філарэтаў — прыхільнікаў дабрачыннасці, кіраўнікамі якога былі філаматы.
Дзейнасць таварыстваў філаматаў і філарэтаў пакінула значны след у нашай культуры. Першапачаткова арганізатары і кіраўнікі таварыства ставілі толькі культурна-асветніцкія задачы: збіралі песні, паданні, легенды, апісвалі абрады і звычаі беларусаў. Паступова іх дзейнасць набыла  сацыяльна-палітычны накірунак.
Многія з філаматаў і філарэтаў пазней здабылі славу ў розных галінах дзейнасці. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан сталі вядомымі паэтамі. Ігнат Дамейка ў эміграцыі стаў вядомым вучоным-геолагам, нацыянальным героем Чылі. Іх дзейнасць ярка асвяціла  і асвятляе дарогу новым пакаленням.
На экспазіцыі будзе магчымасць  убачыць вобраз тагачаснага студэнта Віленскага ўніверсітэта, мінерал, які названы ў гонар геолага і мінеролага – аднаго з  герояў экспазіцыі, а таксама творы і кнігі паэтаў-філаматаў.
На адкрыцці экспазіцыі ў гасцей будзе ўнікальная магчымасць убачыць работу Валенція Ваньковіча – партрэт Тамаша Зана, які захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.
Падчас мерапрыемства Музей разам з кампаніяй «Здравушка-мілк»  працягне традыцыю  філаматаў і філарэтаў “піць малако” – сімвал чысціні і праўды.
У рамках святкавання 200-годдзя з дня заснавання Таварыста філаматаў, 29 верасня 2017 года а 14-й гадзіне, пройдзе круглы стол “Філаматы і філарэты. Творчая і грамадская дзейнасць таварыства. Перспектывы святкавання 220–годдзя Адама Міцкевіча”.
У мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Літоўскай Рэспублікі, Консульства Рэспублікі Чылі,  Пасольства Рэспублікі Польшча, пісьменнікі, літаратуразнаўцы і іншыя.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13).
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21

Новы экспанат у фондах Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана

Ужо чатыры гады намі вядзецца няспынны падбор-збор экспанатаў для будучага музея Тадэвуша Рэйтана. Раней ці пазьней, але ён абавязкова з'явіцца ў сядзібе роду Рэйтанаў, у Грушаўцы. На сённяшні дзень калекцыя ў асноўным складаецца з твораў "чыстапісання"- газет,  кніг (сярод якіх ёсць і кніга Станіслава Рэйтана, пляменніка Тадэвуша!), паштовак і іншага. 

Так як да "жывога" музея шлях не блізкі, вырашылі заняцца стварэннем віртуальнага музея Тадэвуша Рэйтана, у экспазіцыях якога можна будзе ўбачыць і нашы здабыткі.

Хто жадае чым-нечым дапамагчы гэтай пачэснай  справе, - далучайцеся!

 А цяпер аб экспанаце...



Два дні таму, у фонды Арт-суполкі патрапіла гравюра "Тадэвуш Рэйтан",  польскага графіка Антона Аляшчынскага (1794-1879) 



Надрукавана яна была ў 1839-1842 гг. у кнізе La Pologne historique, littéraire, monumentale et pittoresque...", t. 3, Paris 1839-1842,

Гэты твор можна  сустрэць у экспазіцыі беларускіх музеяў. Напрыклад, у Завоссі, у сядзібе-музее Адама Міцкевіча. 

Ванроўка 30 верасня 2017 г.  прысвечаная 200-годдзю заснавання "Таварыства Філаматаў".








Выстава "“Героі выходзяць з ценю”, 6 кастрычніка 2017 года. Івянец

                            Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.
                                       Гісторыка-краязнаўчы музей г. Івянец

                                                                 ПРЭС-РЭЛІЗ

6 кастрычніка, а 15 гадзіне, у гісторыка-краязнаўчым музеі г. Івянца адкрыецца мастацкая выстава “Героі выходзяць з ценю”. Выстава прысвечана памяці выбітных дзеячаў беларускай гісторыі XVIII ст., сярод якіх і ураджэнец Івянецкай зямллі Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751-1817).
Выстава складаецца з 29 графічных прац, якія ілюструюць адзін з найбольш трагічных момантаў гісторыі Беларусі, – варшаўскі сойм 1773 года, на якім карумпаваныя паслы, сенатары і міністры ўзаконілі Першы падзел Беларусі і Польшчы. Цэнтральнымі асобамі тых падзей сталі паслы-беларусы – наваградцы Тадэвуш Рэйтан і Самуэль Корсак, а таксама пасол з Меншчыны Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі, якія мужна выступілі ў абарону незалежнасці Бацькаўшчыны. Іх непахістная пазіцыя, непадкупнасць і бясстрашнасць сарвалі покрыва легітымнасці з Падзела краіны і… прынеслі ім сусветную славу. А імя Тадэвуша Рэйтана, які стаяў на чале беларускіх паслоў, з цягам часу стала сінонімам слова “патрыёт”.
Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі з маладых гадоў захаваў шчырае сэрдца, любоў і адданасць роднай зямлі. Доўгі час выконваў функцыі урадніка Менскага ваяводсва, а ў 1812 годзе быў прызначаны камісарам у 20 уланскі полк новаствораннага войска ВКЛ, які змагаўся за аднаўленне незалежнасці дзяржавы нашых продкаў. Быў ганаровым грамадзянінам Менска, але пахаваны разам з братам у Івянцы, у сутарэннях францішканскага касцёла.
Шмат якія выбітныя дзеячы беларускай гісторыі пакуль не дачакаліся ўшанавання на радзіме. Сярод іх і героі сойму 1773 года. Гэта выстава, а таксама іншыя, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі – Менску, Наваградку, Пружанах, Баранавічах, Ляхавічах і г.д., мае асветніцкі характар і прыспешвае працэс вяртання з небыцця іх імёнаў.
Падчас адкрыцця гледача чакае невялікая лекцыя аб падзеях 1773 года, жыццёвым шляху Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, дэманстрацыя дакументальнага фільма “Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот” (рэж. Ул. Бакун, “АНТ”).
Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыей сваёй краіны, наведаць выставу!
Выстава будзе працаваць з 6 кастрычніка да 6 лістапада 2017 года.

Куратары і аўтары графічнага шэрага :
Зміцер Юркевіч, гісторык-рэйтаназнаўца,
Алесь Родзін, мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў,

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.
+375 33 375 72 50
lefthunder@gmail.com
http://reyten.blogspot.com.by/

понедельник, 4 сентября 2017 г.

2-3 верасня, суботнік у Ляхавічах

2-3 верасня правялі невялічкую талаку на родавым пахаванні Рэйтанаў. Прычэп прадаставіл ЖКГ г.Ляхаівчы, за што выказваем падзяку кіраўніцтву.

Вывезлі  4 тонны друзу і смецця, але, падобна. гэта не апошнія 4 тонны. Бо, доўгія дзесяцігоддзі места выкарыстоўвалася , як сметнік, і на некаторых участках тоўшча "культурнага пласта" складае да метра. 

Працавалі : Зьміцер Траскоўскі, Алесь Мачульскі і Зьміцер Юркевіч