Так як да "жывога" музея шлях не блізкі, вырашылі заняцца стварэннем віртуальнага музея Тадэвуша Рэйтана, у экспазіцыях якога можна будзе ўбачыць і нашы здабыткі.
Хто жадае чым-нечым дапамагчы гэтай пачэснай справе, - далучайцеся!
А цяпер аб экспанаце...
Два дні таму, у фонды Арт-суполкі патрапіла гравюра "Тадэвуш Рэйтан", польскага графіка Антона Аляшчынскага (1794-1879)
Надрукавана яна была ў 1839-1842 гг. у кнізе La Pologne historique, littéraire, monumentale et pittoresque...", t. 3, Paris 1839-1842,
Гэты твор можна сустрэць у экспазіцыі беларускіх музеяў. Напрыклад, у Завоссі, у сядзібе-музее Адама Міцкевіча.
Ванроўка 30 верасня 2017 г. прысвечаная 200-годдзю заснавання "Таварыства Філаматаў".
Комментариев нет:
Отправить комментарий