Маршрут:
Менск-Завоссе-Туганавічы -Свіцязь-Наваградак-Карэлічы-Мір-Менск
Лагічным працягам круглага стала і адкрытай выставы, на наступны дзень стала аўтобусная вандроўка пад умоўнай назвай "Шляхам філаматаў-філарэтаў", якую арганізаваў Музей беларускай літаратуры.
Акрамя запрашэння далучыцца да вандроўкі, прагучала прапанова трошкі распавесці пра асобаў, якія ўславілі гэту куток беларускай зямлі, а таксама пра падзеі і мясціны, якія ляглі ў "канву" маршруту.
Зразумела, што не адгукнуцца на такую прапанову было нельга. Пагатоў, гэты маршрут амаль цалкам адпавядаў нашаму маршруту "Шляхам Тадэвуша Рэйтана", якім штогод наша Арт-суполка напрыканцы кастрычніка "адзначае" гадавіну нараджэння Тадэвуша Рэйтана (+- 28 кастрычніка 1740).
Таму, раз пораз, калі асноўны экскурсавод сп.Антон Астаповіч перадаваў вясло стырнавога мне, вандроўнікі, чулі і пра Тадэвуша Рэйтана , і пра падзеі 1773 года, і пра Міцкевічаў- Дамейкаў , і шмат чаго яшчэ.
Вандроўка, дзякуючы мастацкаму элементу - балу (ідэалагічным надхняльнікам якога стала спадарыня Алена Прохарава), спевам пад гітару ў Завоссі, Туганавічах, Карэлічах, вершам, пакінула неверагодныя ўспаміны!
Спадзяемся, што ў будучыні гэты шлях трохі пашырыць сваю геаграфію і закране тыя мясціны, якія самым непасрпэдным чынам звязаны з радаводам Адама Міцкевіча і Ігната Дамейкі і, магчыма, Тадэвуша Рэйтана, чыя асоба высока шанавалася і філаматамі і філарэтамі .
З.Юркевіч
Антон Астаповіч "за стырном" экскурсізма.
Завоссе
Традыцыйны малочны кактэйль
Майстар-клас
Андрэй Мельнікаў і "Пан Тадэвуш"
Тадэвуш Рэйтан
Туганавічы
Камень філарэтаў
Наваградак
Кантэйнеры для збора змецця.
Комментариев нет:
Отправить комментарий