Арт-суполка
імя Тадэвуша Рэйтана.
Гісторыка-краязнаўчы музей
г. Івянец
ПРЭС-РЭЛІЗ
6 кастрычніка,
а 15 гадзіне, у гісторыка-краязнаўчым музеі г. Івянца адкрыецца мастацкая
выстава “Героі выходзяць з ценю”. Выстава прысвечана памяці выбітных дзеячаў
беларускай гісторыі XVIII ст., сярод
якіх і ураджэнец Івянецкай зямллі Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751-1817).
Выстава
складаецца з 29 графічных прац, якія ілюструюць адзін з найбольш трагічных
момантаў гісторыі Беларусі, – варшаўскі сойм 1773 года, на якім карумпаваныя
паслы, сенатары і міністры ўзаконілі Першы падзел Беларусі і Польшчы.
Цэнтральнымі асобамі тых падзей сталі паслы-беларусы – наваградцы Тадэвуш
Рэйтан і Самуэль Корсак, а таксама пасол з Меншчыны Станіслаў
Багушэвіч-Мінькоўскі, якія мужна выступілі ў абарону незалежнасці Бацькаўшчыны.
Іх непахістная пазіцыя, непадкупнасць і бясстрашнасць сарвалі покрыва
легітымнасці з Падзела краіны і… прынеслі ім сусветную славу. А імя Тадэвуша
Рэйтана, які стаяў на чале беларускіх паслоў, з цягам часу стала сінонімам
слова “патрыёт”.
Станіслаў
Багушэвіч-Мінькоўскі з маладых гадоў захаваў шчырае сэрдца, любоў і адданасць
роднай зямлі. Доўгі час выконваў функцыі урадніка Менскага ваяводсва, а ў 1812
годзе быў прызначаны камісарам у 20 уланскі полк новаствораннага войска ВКЛ,
які змагаўся за аднаўленне незалежнасці дзяржавы нашых продкаў. Быў ганаровым
грамадзянінам Менска, але пахаваны разам з братам у Івянцы, у сутарэннях
францішканскага касцёла.
Шмат якія
выбітныя дзеячы беларускай гісторыі пакуль не дачакаліся ўшанавання на радзіме.
Сярод іх і героі сойму 1773 года. Гэта выстава, а таксама іншыя, якія
праводзіліся ў розных кутках Беларусі – Менску, Наваградку, Пружанах,
Баранавічах, Ляхавічах і г.д., мае асветніцкі характар і прыспешвае працэс
вяртання з небыцця іх імёнаў.
Падчас адкрыцця
гледача чакае невялікая лекцыя аб падзеях 1773 года, жыццёвым шляху Станіслава
Багушэвіча-Мінькоўскага, дэманстрацыя дакументальнага фільма “Тадэвуш Рэйтан.
Беларускі Дон-Кіхот” (рэж. Ул. Бакун, “АНТ”).
Запрашаем
усіх, хто цікавіцца гісторыей сваёй краіны, наведаць выставу!
Выстава будзе
працаваць з 6 кастрычніка да 6 лістапада 2017 года.
Куратары і
аўтары графічнага шэрага :
Зміцер
Юркевіч, гісторык-рэйтаназнаўца,
Алесь Родзін,
мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў,
+375 33 375 72 50
lefthunder@gmail.com
http://reyten.blogspot.com.by/
Комментариев нет:
Отправить комментарий