понедельник, 27 июня 2016 г.

Хто такі Тадэвуш Рэйтан? (аўдыё-адказ)

Для тых, каму складана чытаць, прапануем аўдыё-пытанне №84 "Хто такі Тадэвуш Рэйтан?" з кнігі Івана Саверчанкі, Зьмітра Санько
"150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі"
шукаць і пампаваць -
pytanni&adkazy/084.mp3
http://knihi.com/…/150_pytanniau_i_adkazau_z_historyi_Biela…

вторник, 21 июня 2016 г.

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана

Грамадскае аб'яднанне беларускіх мастакоў, гісторыкаў, краязнаўцаў. Створана 18 красавіка 2013 г.
Заснавальнікі -Зьміцер Юркевіч і Алесь Родзін. Знаходзіцца пад дахам Міжнароднага фэстывалю Саверсізму і Ігдрасілізму «ДАХ».
Асноўныя мэты:
— Усебаковая папулярызацыя імёнаў Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака, Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага і іншых дэпутатаў ад ВКЛ на Надзвычайнысойм Рэспублікі Абодвух Народаў 1773—1775 гг., што павінна прывесці да ўшанавання іх асобаў наданнем ганаровага імя вуліцам, прашпектам, плошчам. скверам, маладзёвым арганізацыям а таксама усталёўкі помнікаў і памятных дошак.
— Заснаванне мемарыяльнага музея Тадэвуша Рэйтана ў в. Грушаўка (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобл.)
Дзейнасць. Вынікі.
  • Дах-ХVI — 2012 г., « Вайна», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Суботнік — красавік 2013, сядзіба роду Рэйтанаў, в. Грушаўка (сумесна з рэдакцыей газеты «Культура»)
  • Дах-Крах-ХХ — травень, 2013 г., «Напрыканцы Канца», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • «Рэха-ДАХу» — чэрвень, 2013 г. , Музэй-сядзіба «Пружанскі палацык», г. Пружаны
  • Дах-ХХІ- жнівень, 2013 г. «Тадэвуш Рэйтэн. Імя, выкрасленае з гісторыі», в. Грушаўка
  • Літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтана, жнівень 2013
  • Супраць-аварыйныя працы на аб'ектах спадчыны роду Рэйтанаў — жнівень, кастрычнік, лістапад 2013 (Грушаўка, Ляхавічы)
  • Распачаты ўнікальны графічны шэраг «Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі» (маст. Алесь Родзін, гіст.канс. Зьміцер Юркевіч)
  • Дах-ХХІІІ-2014 «Забытым героям мінулых гадоў» (прысв. Тадэвушу Рэйтану, Самойлу Корсаку і Станіславу Мінькоўскаму-Багушэвічу), люты 2014, Палац мастацтва,Мінск
  • Суботнік — красавік 2014, сядзіба роду Рэйтанаў, в. Грушаўка (сумесна з рэдакцыей газеты «Культура»)
  • Навукова-практычная канферэнцыя «Род Рэйтанаў», выстава, красавік 2014. Палац мастацтва, Мінск
  • Удзел у выставе «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб'екта» (жывапіс А. Родзін, інсталяцыі З.Юркевіч, перформанс суполкі «Механёры Культуры»), красавік, 2014, Белэкспа, Мінск
  • Дах-XXIV -(Рэха-ДАХу-ІІ) (прысвячаецца берлінскаму кунстхаўзу «ТАХЕЛЕС» і вялікаліцьвіну ТАДЭВУШУ РЭЙТАНУ) чэрвень 2014 г. Пружаны
  • Дах--XXV — «Вяртаньне» (прысв. Тадэвушу Рэйтану, пісьменнікам Станіславу і Ганне Рэйтанам)жнівень 2014, в. Грушаўка
  • Выстава ў гонар К.Каліноўскага (графіка А.Родзін, інсталяцыя З.Юркевіч), верасень 2014, Палац мастацтва, Мінск
  • Прэзентацыя альманаха «ТЭКСТЫ» № 5 (Рэйтанаўскі нумар), кастрычнік 2014, Палац мастацтва, Мінск
  • Выстава «Род рэйтанаў. Асобы. Падзеі» (у межах праекта «Сума Сумарум», лістапад-снежань 2014, Рэспубліканскі цэнтр сучаснага Мастацтва, Мінск
  • Канферэнцыя «Каладзеўскія чытанні» V , лістапад 2014, бібліятэка ім. Каладзеева, Барысаў
  • Фестываль «penAtra(C)tio-5 „Тадэвуш Рэйтан vs Пане Каханку:мастацтва вайны з аб'ектыўнасцю“ (перформанс суполкі „Механёры Культуры“, лістапад 2014, Рэспубліканскі цэнтр сучаснага Мастацтва, Мінск
  • ДАХ-XXVІ „Тадэвуш RE:turn“ (да 275-й гадавіны нараджэння Тадэвуша Рэйтана), снежань-сакавік 2014, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
  • Радыёпраграма М. Паграноўскага на канале „Культура“, прысвечаная Тадэвушу Рэйтану, сакавік, 2015
  • Творчая сустрэча, прысвечаная 242-й гадавіне Наваградскага сойміку 1773 г., 22 сакавіка, 2015, Гісторыка-краязнаўчы музей , Наваградак
  • Круглы стол (сумесна з рэдакцыей газеты „Культура“) „Ушанаванне памяці вядомых людзей краіны, на прыкладзе асобы Т.Рэйтана“, красавік, 2015, Культура , Мінск
  • Суботнік — красавік 2015, сядзіба роду Рэйтанаў, в. Грушаўка (сумесна з рэдакцыей газеты „Культура“)
  • РЭХА-ДАХУ-ІІІ „Вольныя духам Вялікалітвы сыны“ −2015 Музэй-сядзіба „Пружанскі палацык“, г. Пружаны
  • Пленэр , 6-7 чэрвеня 2015, в. Грушаўка (сумесна з суполкай „Абуджэнне“»)
  • ДАХ-XXVIII «РЭЙТАН» чэрвень-ліпень 2015, Палац Мастацтва, г. Мінск
  • Летнік, жнівень 2015 , в. Грушаўка
  • ДАХ-XXІХ «Адраджэнне», жнівень 2015 , в. Грушаўка
  • Суботнік, кастрычнік 2015, могілкі , Ляхавічы
  • Суботнік, сакавік 2016, могілкі, Ляхавічы
  • Суботнік — красавік 2016, сядзіба роду Рэйтанаў, в. Грушаўка (сумесна з рэдакцыей газеты «Культура»)
  • Выстава «Рэйтан», тарвень 2016, Выставачная заля гісторыка-краязнаўчага музея , Баранавічы
  • Творчая сустрэча з нагоды 3-й гадавіны Арт-суполкі, выдавецтва «Галіяфы», Мінск
  • РЭХА-ДАХУ IV, чэрвень-ліпень 2016 ,Музей сядзіба «Пружанскі палацык», г. Пружаны
  • Артыкулы:
  • З.Юркевіч «Падзяліць-не падзяліцца?» № 11, 16 сакавіка 2012, Культура
  • З.Юркевіч «Герб апошняга з Рэйтанаў» (частка І) № 33, 17 жніўня 2013,Культура
  • З.Юркевіч «Герб апошняга з Рэйтанаў» (частка ІІ) № 34, 24 жніўня, 2013,Культура
  • З.Юркевіч "Нобіль, не узяты «на аловак»(частка І) № 11,15 сакавіка 2014,Культура
  • З.Юркевіч «Нобіль, не ўзяты на аловак» (частка ІІ) № 14, 5 красавіка 2014,Культура
  • З.Юркевіч "Куфар Пандоры: пра адно імя і пытанне «Чаму?» № 30, 27 ліпеня 2014,Культура
  • З.Юркевіч «Што „са столі“, а што -не» № 31, 2 жніўня 2014, Культура
  • З.Юркевіч «Знакаміты паплечнік Рэйтана» № 36, 6 верасня 2014, Культура
  • З.Юркевіч «Як мог знікнуць твор пра наваградца» № 6 (1184), 7 лютага 2015 г. Культура
  • З.Юркевіч «Пленіпатэнт пры мёдзе» № 42 (1220), 17 кастрычніка , 2015, Культура
  • З.Юркевіч «права на імя?», № 44 (1222), 31 кастрычніка ,2015. Культура
  • З.Юркевіч «І ён — Рэйтан» № 44 (493), лістапад 2013, Краязнаўчая газета
  • З.Юркевіч «Калі і дзе нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан» № 07 (504), люты 2014, Краязнаўчая газета
  • З.Юркевіч «Паходжанне Тадэвуша Рэйтана» № 09 (506), сакавік 2014, Краязнаўчая газета
  • З.Юркевіч "Пахаванне «Пад грабам» № 18 (515), май 2014, Краязнаўчая газета
  • З.Юркевіч «На тым тыдні…» № 32 (529), жнівень 2014, Краязнаўчая газета
  • З.Юркевіч "Вяртанне «ДАХУ» № 33 (530), верасень 2014, Краязнаўчая газета
  • З.Юркевіч «Як „уваскрос“ Самойла Корсак» № 34 (531), верасень 2014, Краязнаўчая газета
  • З.Юркевіч «Дзе варта пабываць» № 40 (537), кастрычнік 2014,Краязнаўчая газета
  • З.Юркевіч «Вяртанне на Бацькаўшчыну» № 19, 23 траўня, 2013, Голас Радзімы
  • З.Юркевіч «Вандроўкі ў Пружаны і ў вёску Грушаўку», № 29 1 жніўня 2013, Голас Радзімы
  • З.Юркевіч «Вянок мастацтваў у Грушаўцы» № 38, 3 кастрычніка 2013, Голас Радзімы
  • З.Юркевіч «Талака ў Грушаўцы» № 16, 24 красавіка 2014, Голас Радзімы
  • З.Юркевіч «Пад дахам Грушаўкі» № 34, 11 верасня 2014, Голас Радзімы
  • З.Юркевіч «Каб квітнела Грушаўка»№ 38, 9 кастрычніка 2014, Голас Радзімы
  • З.Юркевіч «240 гадоў таму…тры беларуса, якія зрабілі першы падзел Рэчы Паспалітай нелігітымным» № 30, 23 чэрвеня 2014, Аргументы і Факты (АіФ)
  • З.Юркевіч «Помнікі тваёй краіны» № 174, 17 верасня 2013, Звязда
  • З.Юркевіч «Станіслаў Рэйтан:радавод і жыццярыс», № 05, 2014, Тэксты
  • З.Юркевіч «Станіслаў Рэйтан: пісьменнік з роду Рэйтанаў, асуджаны на забыццё» № 05, 2014, Тэксты
  • І.Свірын «Дакументы на руіны не робяцца!» № 16, 20 красавіка 2013,Культура
  • І Свірын «Ад „Грушаўкі“ да Грушаўкі» № 17, 27 красавіка 2013,Культура
  • І.Свірын «Банальны вандалізм» № 19, 11 траўня 2013, Культура
  • І.Свірын «Апакаліпсісізноў адмяняецца»№ 21,25 траўня 2013, Культура
  • І.Свірын «А ў „тырнэтах“ пішуць:заняпад», № 34, 24 жніўня 2013,Культура
  • «Дызайнерскі ход» № 32, 10 жніўня 2013,Культура
  • І.Свірын « Вось-вось абрынецца. Ці не?» № 46, 16 лістапада 2013,Культура
  • К.Антановіч, І.Свірын «Ад „Грушаўкі“ да Грушаўкі-2» № 16, 19 красавіка 2014,Культура
  • І.Свірын «Дзе мяжа валанцёрства» № 34, 23 жніўня 2014,Культура
  • І.Свірын «Пішчаць, кашляць, звяртаць на сябе ўвагу…» № 06, чэрвень 2013, Мастацтва
  • «Да і пасля…» № 29, 19 ліпеня 2014, Культура
  • Д.Кароль «Здаровы анархізм творчасці» № 17, 26 красавіка 2013, Літаратура і мастацтва (ЛіМ)
  • К.Багданава «Самы ДАХ прыйшоў у рэгіёны»№ 20, 19 чэрвеня 2013, Вячэрні Брэст
  • І.Сядова «І слова было ДАХ…» № 49, 26 чэрвеня 2013, Раённыя будні
  • Н.Кадагрыб «Забытыя на Радзіме» (канф.) № 12 (509), сакавік 2014,Краязнаўчая газета
  • А.Гізун «Дзень, поўны музыкі, колераў і апошняга летняга сонейка», № 35, 27жніўня 2014, INTEX-PRESS
  • А.Кір'янаў « Пам'ять крепче дерева» , № 173, 16 верасня 2014, Рэспубліка
  • З.Крымоўскі «Наконадні дня святога Тадэвуша» № 43(540), лістапад 2014, Краязнаўчая газета
be.wikipedia.org/wiki/Дах,_фестываль http://reyten.blogspot.com.by/



воскресенье, 19 июня 2016 г.

Нарэшце дачытаў кніжку Тэксты #5


Даволе цікавы водгук на "ТЭКСТЫ" # 5
ад сп. Змітра Горбіка. Чытаючы разумеешь - усё недарма! Дзякуем!
Тэксты. #5. 2014
Нарэшце дачытаў кніжку Тэксты #5, выдавецтва Галіяфы.
Ледзьве знайшоў спасылкі на Галіяфы, бо выдавецтва наспаткаў сумны лес. Краму выдавецтва зачынілі ўсяго пасля двух тыдняў працы. Як я разумею, усю сваю дальнейшую дзейнасць выдавецтва вядзе ў інтэрнэце.
КНІГАРНЯ БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ ЛІТАРАТУРЫ “ГАЛІЯФЫ” ЧАСОВА НЕ ПРАЦУЕ. ПРА ГЭТА СТАЛА ВЯДОМА 30 ЛІПЕНЯ З РАНІЦЫ, І ЎЖО ЎДЗЕНЬ, КАЛІ ЗДЫМАЧНАЯ ГРУПА “БЕЛСАТУ” ПРЫЕХАЛА НА МЕСЦА ПАДЗЕЙ, НАБЫЦЬ КНІГІ ТУТ БЫЛО НЕМАГЧЫМА. ЦЯПЕР КНІГАРНЯ “ГАЛІЯФЫ” ПРАЦУЕ ЯК ОФІС АДНАЙМЕННАГА ВЫДАВЕЦТВА.
Але ў жыцці, як вядома, "няма нічога больш пастаяннага, чым часовае".
Кнігу гэту прыдбала сяброўка на распродажы выдавецтва, і ўжо праз яе я дабраўся да старонак твора.
Кніга распавядае пра беларускага дзеяча Тадэвуша Рэйтана, імя якога мала каму знаёма.
БОЛЬШАСЦЬ ТЭКСТАЎ, ЗМЕШЧАНЫХ У АЛЬМАНАХУ, ПРЫСВЕЧАНАЯ ВЫБІТНАМУ БЕЛАРУСКАМУ ДЗЕЯЧУ ТАДЭВУШУ РЭЙТАНУ (1740—1780). ЗМІЦЕР ЮРКЕВІЧ, УЛАДЗІМЕР ВАРАНЕЦ, АЛЕСЬ ЖЛУТКА, ЗДЗІСЛАЎ СІЦЬКА, ВОЛЬГА ГАРБАЧОВА І МНОГІЯ ІНШЫЯ ДАСЛЕДУЮЦЬ СПАДЧЫНУ ЛЕГЕНДАРНАЙ АСОБЫ РЭЙТАНА. У НУМАРЫ ТАКСАМА ЁСЦЬ ПРОЗА ЮРЫЯ СТАНКЕВІЧА, МІКАЛАЯ ПЛАВІНСКАГА, ГЕОРГІЯ БАРТАША, ГУТАРКА З ФІЛОСАФАМ ВАЛЯНЦІНАМ АКУДОВІЧАМ, БУМБАМЛІТАЎСКІЯ ДЗЁННІКІ ВІКТАРА ЖЫБУЛЯ. НАПРЫКАНЦЫ АЛЬМАНАХУ ПРАДСТАЎЛЕНЫ НОВЫ РАЗДЗЕЛ ПАД НАЗВАЙ “НЕ-ТЭКСТЫ”, ДЗЕ ПРАДСТАЎЛЕНЫЯ ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ.
І я не магу ўспомніць Тадэвуша  з урокаў гісторыі. Такоя вось сістэма адукацыі. Вучым і ведаем, тое, што патрэбна ўладам, вывучаемся па кнігам, неаднаразова адцэнзураваных гісторыкамі.
Вось і атрымліваецца, што ведаем савецкую, 220-ці гадовую гісторыю Беларусі, пад гнетам суседа, а на сваё сапраўднае паходжанне забылі, як і забылі Вялікае Княства Літоускае разам з Рэччу Паспалітай, з усімі знакамітымі людзьмі і дасягненнямі.
Сумна. А ганарыцца есць чым.
САЮЗ БАЛЦКІХ ПЛЯМЕНАЎ І ДАЛУЧЭННЕ ДА ЯГО ЎСІХ БЕЛАРУСКІХ І ІНШЫХ БАЛЦКІХ ЗЕМЛЯЎ, А ПАЗНЕЙ І ЎКРАІНСКІХ, СТВАРЫЛІ АДНО З МАГУТНЕЙШЫХ ДЗЯРЖАЎ СЯРЭДНЯВЕЧНАЙ ЕЎРОПЫ - ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, ЯКОЕ АХОПЛІВАЛА ТЭРЫТОРЫЮ АД БАЛТЫЙСКАГА ДА ЧОРНАГА МОРА І ЯКОЕ ПРАІСНАВАЛА АМАЛЬ ШЭСЦЬ СТАГОДДЯЎ. ПЕРЫЯД ХАРАКТЭРЫЗУЕЦЦА ЦЕСНЫМІ СУВЯЗЯМІ БЕЛАРУСІ З ЕЎРАПЕЙСКАЙ КУЛЬТУРАЙ А ТАКСАМА ШМАТЛІКІМІ ВОЙНАМІ, ЗНАЧНАЯ ЧАСТКА ЯКІХ АДБЫВАЕЦЦА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. У ЧАСЫ ВКЛ АДБЫВАЕЦЦА КАНЧАТКОВАЕ ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. XVI СТАГОДДЗЕ - "ЗАЛАТЫ ВЕК" БЕЛАРУСІ, ЧАС ВЯЛІКІХ ГУМАНІСТАЎ І АСВЕТНІКАЎ.
Так вось, Тадэвуш Рэйтан быў адзін з нямногіх деячаў, абаронцаў ад падзелу Рэчы Паспалітай, абаронцаў дзярджавы і самастойнасці. Але іх намаганняў не хапіла, каб упэўніць падкупленную Расійская дзяржавай шляхту не дапусціць першага падзелу.
НА ПЕРШЫХ ПАСЯДЖЭННЯХ СОЙМА ЯНЫ АДКРЫТА ВЫСТУПIЛI СУПРАЦЬ ЗДРАДНІЦТВА ПАСЛА З ПОЛЬШЧЫ АДАМА ПАНІНСКАГА, МАРШАЛКА ПРАРАСІЙСКАЙ КАНФЕДЭРАЦЫІ. ЯНЫ ЗАКЛІКАЛІ ІНШЫХ ПАСЛОЎ НЕ ДАПУСЦІЦЬ АБРАННЯ ПАНIНСКАГА СОЙМАВЫМ МАРШАЛКАМ І ТЫМ САМЫМ, ПА СУТНАСЦІ, САРВАЦЬ СОЙМ. НА АДНЫМ З ПАСЕДЖАННЯЎ ТАДЭВУШ РЭЙТАН, ДАМАГАЮЧЫСЯ АД ПАСЛОЎ ТАКОГА РАШЭННЯ І НЕ ВЫПУСКАЮЧЫ ІХ З ЗАЛЫ ПАСЕДЖАННЯЎ, ЛЁГ КРЫЖАМ ПЕРАД ВЫХАДАМ. ЁН КРЫЧАЎ: «ТАПЧЫЦЕ МЯНЕ, НЕ ТАПЧЫЦЕ ДЗЯРЖАВУ!». ЗМАГАННЕ ТАДЭВУША РЭЙТАНА, САМУЭЛЯ КОРСАКА ІСТАНІСЛАВА БАГУШЭВІЧА-МІНЬКОЎСКАГА НА СОЙМЕ ПРАЦЯГВАЛАСЯ З 19 ПА 22 КРАСАВІКА 1773 Г., ДА ТАГО ЧАСУ, ПАКУЛЬ СТАНІСЛАЎ АЎГУСТ ПАД ПАГРОЗАЙ РАСІЙСКАГА ПАСЛА ЎВЕСЦІ ВОЙСКІ Ў ВАРШАВУ І ДАШЧЭНТУ РАЗБІЦЬ ГОРАД І ЯГО НАВАКОЛЛЕ, БЫЎ ВЫМУШАНЫ, ЯК І БОЛЬШАСЦЬ ПАСЛОЎ, ДАЛУЧЫЦЦА ДА КАНФЕДЭРАЦЫI. ПАСЛЯ ГЭТАГА Ў ПРАЦЫ СОЙМА, ЯКI ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ПРАРАСІЙСКАЙ КАНФЕДЭРАЦЫІ, РЭЙТАН, КОРСАК І БАГУШЭВІЧ-МІНЬКОЎСКІ ЎДЗЕЛУ ЎЖО НЕ ПРЫМАЛІ.
Тадэвуш Рэйтан не перажыў гэтай здрады.
АПОШНІЯ ГОДЫ СВАЙГО ЖЫЦЦЯ ПРАВЁЎ У РАДАВЫМ МАЁНТКУ ГРУШАЎЦЫ ПАДЛЯХАВІЧАМІ, ДЗЕ ПАМЁР У 1780 Г. БЫЎ ПАХАВАНЫ Ў ЛЯХАВІЦКІМ КАСЦЁЛЕ (ПАВОДЛЕ Ю.НЯМЦЭВІЧА), ЗАГІНУЎ У ВЫНІКУ НЯШЧАСНАГА ВЫПАДКУ (Г.ЖАВУСКІ), ПА ТРЭЦЯЙ — БЫЎ ЗАБІТЫ З ІНСЦЭНІРОЎКАЙ САМАГУБСТВА.
А далей адбылося тое, супраць чаго так заўзята змагаўся Тадэвуш.
У 1795 Г. АДБЫЛОСЯ ПОЎНАЕ ПАГЛЫНАННЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫЯЙ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.
А цяпер ідзе 2015 год.
Расіі пануе, Рэйтан забыты.
Яшчэ ў 2004 годзе Юрый Жыгамонт пісаў.
ТРЭБА ЗРАБIЦЬ УСЁ, КАБ ЛЮДЗI НЕ ЗАБЫВАЛI, ШТО Ў НАС БЫЛА МАГУТНЕЙШАЯ ДЗЯРЖАВА – ВЯЛIКАЕ КНЯСТВА ЛIТОЎСКАЕ, ШТО ТУТ РАНЕЙ ЖЫЛI КНЯЗI, КАБ IХ ВЕДАЛI, ПАВАЖАЛI.
І па сенняшні дзень гэтыя словы актуальны.
Дарэчы помніка Тадэвушу ў Беларусі няма, хоць ён і лічыцца Нацыянальным героем Рэспублікі Беларусь.
Зусім нядаўна, дзякуючы намаганням Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, створаннай толькі ў 2013 годзе, была названа вуліца ў Мінску імем Тадэвуша Рэйтана. Шкада, але на сённяшні дзень вуліцы на карце Мінска я не знайшоў.
У 2015 ГОДЗЕ, МІНСКІ ГАРВЫКАНКАМ ПРЫНЯЎ РАШЭННЕ АБ НАДАННІ ВУЛІЦЫ ГОРАДА ІМЕНІ ТАДЭВУША РЭЙТАНА.
А вось у суседняй Польшчы помнік ёсць.
КОПІЯ ПОМНІКА ТАДЭВУШУ РЭЙТАНУ Ў КРАКАВЕ, НА ПЛАТАНАХ. АРЫГІНАЛ, ЯКІ ЗАМОВІЎ ПЕРАД СМЕРЦЮ (1863 Г.) СЦЯПАН РЭЙТАН, А ЯГО СЫН , ЯЗЭП (АПОШНІ З РОДУ) У 1888 Г. ПЕРАДАЎ У ДАР КРАКАВУ, ЗАХОЎВАЕЦЦА Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МУЗЭІ ГОРАДА. УСТАЛЯВАЦЬ ПОМНІК НА РАДЗІМЕ ГЕРОЯ , У ГРУШАЎЦЫ, РЭЙТАНАМ НЕ ДАЗВОЛІЛІ РАСЕЙСКІЯ АКУПАЦЫЙНЫЯ ЎЛАДЫ . І НАВАТ САМА ПЕРАДАЧА ПОМНІКА ПАЛЯКАМ АДБЫВАЛАСЯ , ЯК У ДОБРЫМ ПРЫГОДНІЦКІМ РАМАНЕ. У КРАКАВЕ, У ТЫЯ ЧАСЫ, БЫЛО НАШМАТ БОЛЬШ СВАБОДЫ (УЗГАДАЕМ ЯНА МАТЭЙКУ) . БУДЗЕМ СПАДЗЯВАЦЦА, ШТО ПОМНІК КАЛІ -НЕБУДЗЬ ВЕРНЕЦЦА НА БАЦЬКАЎШЧЫНУ, НЯХАЙ НАВАТ І Ў ВЫГЛЯДЗЕ ДРУГОЙ КОПІІ.
Раю гэту кніжку ўсім, хто захапляецца гісторыяй Беларусі.

Каб завяршыць на вясёлай ноце, працытую пару вершаў, якія чамусьці былі забаронены для друку ў газеце.
ЛЕНІН ЛЮБІЎ ПІЯНЕРЧЫКА ПЕЦЮ.
ПРЫЙДЗЕ - І ПЕЦЮ ПАДОРЫЦЬ БУКЕЦІК.
ПЕЦЯ Ж - СВОЙ ТВАРЫК УСЬМЕШКАЙ РАСКВЕЦІЦЬ.
ЛЕНІН І ДЗЕЦІ, ЛЕНІН І ДЗЕЦІ...
Альбо.
ГОЛЫ ІЛЬІЧ І РАЗЬДЗЕТЫЯ ДЗЕЦІ.
БЕГАЕ ГОЛЫ І ЗАДНІЗАЙ СЬВЕЦІЦЬ...
Да развітання, сябры і сяброўкі, шануйце гісторыю.

Тэксты. #5. 2014

Частка гісторыі.

Пад час першага летніка Арт-суполкі ў Грушаўцы (жнівень , 2013) у нас і Зьмітра Вішнёва (дырэктара выдавецтва "Галіяфы") нарадзілася думка прысвяціць адзін з наступных нумароў альманаха "Тэксты" Тадэвушу Рэйтану. Абвешчаны конкурс меў плён і  два гады таму, праз пэўныя пакуты, на свет з'явіўся пяты, юбілейны нумар "ТЭКСТЫ", у якім прадстаўлены ня толькі тэксты прадстаўнікоў суполцы і нашых паплечнікаў, але і іншых аўтараў (пад грыфам "гісторыя").
З сённяшніх пазіцый, аглядаючы былое пабаявішча можна сказаць, што нумар цалкам адпавядаў таму моманту, стану беларускага "рэйтаназнаўства".
На дадзены момант, прапорцыя, не змяняючыся колькасна, істотна змянілася якасна. Сабраны вялізарны масіў дакументаў, які датычны ня толькі Тадэвуша Рэйтана, але і роду Рэйтанаў (улучна з "прускім перыядам") і  гісторыі іх родавага котлішча ў в.Грушаўка.
Спадзяемся, што бліжэйшым часам  зможам парадаваць чытача новымі выданнямі, бо ідэй, як звычайна, рой, які толькі і чакае перасадкі ў добры вулей.
Сачыце за падзеямі!

Нагадаем, што наступнай буйной буйной дэманстрацыей высілкаў Арт-суполкі стане летнік (пачатка жніўня 2016) і чарговы (ужо чацьвёрты па ліку) фестываль сучаснага мастацтва "ДАХ" "РЭЙТАН", якія адбудуцца на тэрыторыі сядзібнага комплекса Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка  (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць).  Анонс тут -  http://reyten.blogspot.com.by/2016/06/2016.html

Зьміцер Юркевіч



Тэксты. #5. 2014
Альманах. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 334 с.

Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы.

ISSN 2306-6396

ЗМЕСТ
Паглядзець

Зміцер ЮРКЕВІЧ. Прадмова

     (быць)
Уладзімір ВАРАНЕЦ. Пагудкі
Юры СТАНКЕВІЧ. Песня пра Леніна
Зміцер ГУД. Гара на даляглядзе
Мікалай ПЛАВІНСКІ. Змяіны замак
               Не гучыць блюз надвячоркам у верасні
Алесь БЫЧКОЎСКІ. Помста
Адам ШОСТАК. Вяртанне ў СССР
Кастусь КАСЯК. Чарназём
               Беларускі вакзал
Валянцін АНЦІПЕНКА. Генерал Андэрс. Сапраўднае аблічча

      (пераклады)
Тадэвуш МІЦІНЬСКІ. У падзямеллях Геванта (фрагмент рамана “Нятота. Таемная кніга Татраў”)
Нільс Хенрык СМІТ. Небакрай над Манхэтанам (фрагмент рамана)

      (тэорыя)
Алесь ЖЛУТКА. Рэйтан. Таямніца імя
Фёдар ЧАРНЯЎСКІ. Успаміны. Нарыс пра Валадковічаў, продкаў Тадэвуша Рэйтана з боку яго маці
Здзіслаў СІЦЬКА. Энцыклапедычны палімпсест
Зміцер ЮРКЕВІЧ. Станіслаў Рэйтан. Радавод і жыццярыс
               Станіслаў Рэйтан: пісьменнік з роду Рэйтанаў, атрымаўшы вырок на забыццё
Вольга ГАРБАЧОВА. Ганна Герыч з роду Рэйтанаў
Алесь ДУДАР. Вільня ўлетку 1863 г.
               Гісторыкі і паўстанцы
Кастусь КАСЯК. Па слядах Ластоўскага

      (нетутэйшыя)
Васіль ДРАНЬКО-МАЙСЮК. Пясняр

      («бум-бам-літ»)
Віктар ЖЫБУЛЬ. Дзённік бумбамлітаўца. 1998 г. (працяг)

      (акварыум)
Гутарка з Валянцінам АКУДОВІЧАМ. Літаратурных прарокаў ужо болей не будзе

      (tabula rasa)
Ніна ДЫДЫШКА. Мроі ў жнівеньскую ноч
Віталь ВОРАНАЎ. Вудзельцы
Зміцер КРЫМОЎСКІ. Terra incognita

     (беларушчына)
Павал БУЛАТЫ. Шлях памяці і гонару
Георгій БАРТАШ. Вяльняс

     (не тэксты)

І словам і справай! "Медысонт"

Выдавецтва "Медысонт" ня толькі справай але і словам падтрымала наш праект http://www.talaka.by/projects/1227 

Дзякуй вялікі!




#ТадэвушРэйтан #TadeuszReyten #ДАХ2016#Dach2016

среда, 15 июня 2016 г.

Анонс фестываля "ДАХ" у Грушаўцы (жнівень, 2016)

У жніўні 2016 года ў родавым котлішчы Тадэвуша Рэйтана (в. Грушаўка, Ляхавіцкі р-ён, Брэсцкая вобл.), згодна з добрай традыцыей, плануецца правядзенне ўжо 4-га па ліку фестываля сучаснага мастацтва "ДАХ", мэтамі якога з'яўляецца папулярызацыя асобы нашага славутага земляка і прыцягненне ўвагі грамадскасці да лёсу сядзібы роду Рэйтанаў.

У апошняй, на думку прадастаўнікоў Арт-суполкі, мусіць паўстаць Дзяржаўны мемарыяльны музэй Тадэвуша Рэйтана, як то адбылося з сядзібамі іншых знакавых постацей беларускай гісторыі -Адама Міцкевіча, Тадэвуша Касцюшкі, Ваньковічаў, Нямцэвічаў, Напалеона Орды і інш. Гэту думку цалкам падзяляюць і падтрымліваюць прафесар Адам Мальдзіс, старшыня БСМ Рыгор Сітніца,  рэжысер Уладзімір Арлоў і шмат хто іншы.

Фестываль, як звычайна  будзе уключаць мастацкую выставу, музычныя выступы розных накірункаў, майстар-класы і інш.
Фестывалю будзе папярэднічаць летнік (супраць-аварыйныя працы на аб'ектах спадчыны Рэйтанаў), пачатак якога запланаваны на пачатак жніўня , а таксама мастацкі  пленер.

Запрашаем зацікаўленых асобаў далучыцца словам-справай да Годнай справы!

Для сувязі з намі выкарыстоўвайце сацыяльныя сеці:
www.facebook.com/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана-562381497125815/
http://vk.com/club52677453


https://plus.google.com/photos/+PaulOsipoff/albums/6207646676473175457/6207648947506740066?pid=6207648947506740066&oid=105488919111498351561