Пад час першага летніка Арт-суполкі ў Грушаўцы (жнівень , 2013) у нас і Зьмітра Вішнёва (дырэктара выдавецтва "Галіяфы") нарадзілася думка прысвяціць адзін з наступных нумароў альманаха "Тэксты" Тадэвушу Рэйтану. Абвешчаны конкурс меў плён і два гады таму, праз пэўныя пакуты, на свет з'явіўся пяты, юбілейны нумар "ТЭКСТЫ", у якім прадстаўлены ня толькі тэксты прадстаўнікоў суполцы і нашых паплечнікаў, але і іншых аўтараў (пад грыфам "гісторыя").
З сённяшніх пазіцый, аглядаючы былое пабаявішча можна сказаць, што нумар цалкам адпавядаў таму моманту, стану беларускага "рэйтаназнаўства".
На дадзены момант, прапорцыя, не змяняючыся колькасна, істотна змянілася якасна. Сабраны вялізарны масіў дакументаў, які датычны ня толькі Тадэвуша Рэйтана, але і роду Рэйтанаў (улучна з "прускім перыядам") і гісторыі іх родавага котлішча ў в.Грушаўка.
Спадзяемся, што бліжэйшым часам зможам парадаваць чытача новымі выданнямі, бо ідэй, як звычайна, рой, які толькі і чакае перасадкі ў добры вулей.
Сачыце за падзеямі!
Нагадаем, што наступнай буйной буйной дэманстрацыей высілкаў Арт-суполкі стане летнік (пачатка жніўня 2016) і чарговы (ужо чацьвёрты па ліку) фестываль сучаснага мастацтва "ДАХ" "РЭЙТАН", якія адбудуцца на тэрыторыі сядзібнага комплекса Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Анонс тут - http://reyten.blogspot.com.by/2016/06/2016.html
Зьміцер Юркевіч
Альманах. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 334 с.
Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы.
ISSN 2306-6396
ЗМЕСТ
Комментариев нет:
Отправить комментарий