воскресенье, 19 июня 2016 г.

Нарэшце дачытаў кніжку Тэксты #5


Даволе цікавы водгук на "ТЭКСТЫ" # 5
ад сп. Змітра Горбіка. Чытаючы разумеешь - усё недарма! Дзякуем!
Тэксты. #5. 2014
Нарэшце дачытаў кніжку Тэксты #5, выдавецтва Галіяфы.
Ледзьве знайшоў спасылкі на Галіяфы, бо выдавецтва наспаткаў сумны лес. Краму выдавецтва зачынілі ўсяго пасля двух тыдняў працы. Як я разумею, усю сваю дальнейшую дзейнасць выдавецтва вядзе ў інтэрнэце.
КНІГАРНЯ БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ ЛІТАРАТУРЫ “ГАЛІЯФЫ” ЧАСОВА НЕ ПРАЦУЕ. ПРА ГЭТА СТАЛА ВЯДОМА 30 ЛІПЕНЯ З РАНІЦЫ, І ЎЖО ЎДЗЕНЬ, КАЛІ ЗДЫМАЧНАЯ ГРУПА “БЕЛСАТУ” ПРЫЕХАЛА НА МЕСЦА ПАДЗЕЙ, НАБЫЦЬ КНІГІ ТУТ БЫЛО НЕМАГЧЫМА. ЦЯПЕР КНІГАРНЯ “ГАЛІЯФЫ” ПРАЦУЕ ЯК ОФІС АДНАЙМЕННАГА ВЫДАВЕЦТВА.
Але ў жыцці, як вядома, "няма нічога больш пастаяннага, чым часовае".
Кнігу гэту прыдбала сяброўка на распродажы выдавецтва, і ўжо праз яе я дабраўся да старонак твора.
Кніга распавядае пра беларускага дзеяча Тадэвуша Рэйтана, імя якога мала каму знаёма.
БОЛЬШАСЦЬ ТЭКСТАЎ, ЗМЕШЧАНЫХ У АЛЬМАНАХУ, ПРЫСВЕЧАНАЯ ВЫБІТНАМУ БЕЛАРУСКАМУ ДЗЕЯЧУ ТАДЭВУШУ РЭЙТАНУ (1740—1780). ЗМІЦЕР ЮРКЕВІЧ, УЛАДЗІМЕР ВАРАНЕЦ, АЛЕСЬ ЖЛУТКА, ЗДЗІСЛАЎ СІЦЬКА, ВОЛЬГА ГАРБАЧОВА І МНОГІЯ ІНШЫЯ ДАСЛЕДУЮЦЬ СПАДЧЫНУ ЛЕГЕНДАРНАЙ АСОБЫ РЭЙТАНА. У НУМАРЫ ТАКСАМА ЁСЦЬ ПРОЗА ЮРЫЯ СТАНКЕВІЧА, МІКАЛАЯ ПЛАВІНСКАГА, ГЕОРГІЯ БАРТАША, ГУТАРКА З ФІЛОСАФАМ ВАЛЯНЦІНАМ АКУДОВІЧАМ, БУМБАМЛІТАЎСКІЯ ДЗЁННІКІ ВІКТАРА ЖЫБУЛЯ. НАПРЫКАНЦЫ АЛЬМАНАХУ ПРАДСТАЎЛЕНЫ НОВЫ РАЗДЗЕЛ ПАД НАЗВАЙ “НЕ-ТЭКСТЫ”, ДЗЕ ПРАДСТАЎЛЕНЫЯ ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ.
І я не магу ўспомніць Тадэвуша  з урокаў гісторыі. Такоя вось сістэма адукацыі. Вучым і ведаем, тое, што патрэбна ўладам, вывучаемся па кнігам, неаднаразова адцэнзураваных гісторыкамі.
Вось і атрымліваецца, што ведаем савецкую, 220-ці гадовую гісторыю Беларусі, пад гнетам суседа, а на сваё сапраўднае паходжанне забылі, як і забылі Вялікае Княства Літоускае разам з Рэччу Паспалітай, з усімі знакамітымі людзьмі і дасягненнямі.
Сумна. А ганарыцца есць чым.
САЮЗ БАЛЦКІХ ПЛЯМЕНАЎ І ДАЛУЧЭННЕ ДА ЯГО ЎСІХ БЕЛАРУСКІХ І ІНШЫХ БАЛЦКІХ ЗЕМЛЯЎ, А ПАЗНЕЙ І ЎКРАІНСКІХ, СТВАРЫЛІ АДНО З МАГУТНЕЙШЫХ ДЗЯРЖАЎ СЯРЭДНЯВЕЧНАЙ ЕЎРОПЫ - ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, ЯКОЕ АХОПЛІВАЛА ТЭРЫТОРЫЮ АД БАЛТЫЙСКАГА ДА ЧОРНАГА МОРА І ЯКОЕ ПРАІСНАВАЛА АМАЛЬ ШЭСЦЬ СТАГОДДЯЎ. ПЕРЫЯД ХАРАКТЭРЫЗУЕЦЦА ЦЕСНЫМІ СУВЯЗЯМІ БЕЛАРУСІ З ЕЎРАПЕЙСКАЙ КУЛЬТУРАЙ А ТАКСАМА ШМАТЛІКІМІ ВОЙНАМІ, ЗНАЧНАЯ ЧАСТКА ЯКІХ АДБЫВАЕЦЦА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. У ЧАСЫ ВКЛ АДБЫВАЕЦЦА КАНЧАТКОВАЕ ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ. XVI СТАГОДДЗЕ - "ЗАЛАТЫ ВЕК" БЕЛАРУСІ, ЧАС ВЯЛІКІХ ГУМАНІСТАЎ І АСВЕТНІКАЎ.
Так вось, Тадэвуш Рэйтан быў адзін з нямногіх деячаў, абаронцаў ад падзелу Рэчы Паспалітай, абаронцаў дзярджавы і самастойнасці. Але іх намаганняў не хапіла, каб упэўніць падкупленную Расійская дзяржавай шляхту не дапусціць першага падзелу.
НА ПЕРШЫХ ПАСЯДЖЭННЯХ СОЙМА ЯНЫ АДКРЫТА ВЫСТУПIЛI СУПРАЦЬ ЗДРАДНІЦТВА ПАСЛА З ПОЛЬШЧЫ АДАМА ПАНІНСКАГА, МАРШАЛКА ПРАРАСІЙСКАЙ КАНФЕДЭРАЦЫІ. ЯНЫ ЗАКЛІКАЛІ ІНШЫХ ПАСЛОЎ НЕ ДАПУСЦІЦЬ АБРАННЯ ПАНIНСКАГА СОЙМАВЫМ МАРШАЛКАМ І ТЫМ САМЫМ, ПА СУТНАСЦІ, САРВАЦЬ СОЙМ. НА АДНЫМ З ПАСЕДЖАННЯЎ ТАДЭВУШ РЭЙТАН, ДАМАГАЮЧЫСЯ АД ПАСЛОЎ ТАКОГА РАШЭННЯ І НЕ ВЫПУСКАЮЧЫ ІХ З ЗАЛЫ ПАСЕДЖАННЯЎ, ЛЁГ КРЫЖАМ ПЕРАД ВЫХАДАМ. ЁН КРЫЧАЎ: «ТАПЧЫЦЕ МЯНЕ, НЕ ТАПЧЫЦЕ ДЗЯРЖАВУ!». ЗМАГАННЕ ТАДЭВУША РЭЙТАНА, САМУЭЛЯ КОРСАКА ІСТАНІСЛАВА БАГУШЭВІЧА-МІНЬКОЎСКАГА НА СОЙМЕ ПРАЦЯГВАЛАСЯ З 19 ПА 22 КРАСАВІКА 1773 Г., ДА ТАГО ЧАСУ, ПАКУЛЬ СТАНІСЛАЎ АЎГУСТ ПАД ПАГРОЗАЙ РАСІЙСКАГА ПАСЛА ЎВЕСЦІ ВОЙСКІ Ў ВАРШАВУ І ДАШЧЭНТУ РАЗБІЦЬ ГОРАД І ЯГО НАВАКОЛЛЕ, БЫЎ ВЫМУШАНЫ, ЯК І БОЛЬШАСЦЬ ПАСЛОЎ, ДАЛУЧЫЦЦА ДА КАНФЕДЭРАЦЫI. ПАСЛЯ ГЭТАГА Ў ПРАЦЫ СОЙМА, ЯКI ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ПРАРАСІЙСКАЙ КАНФЕДЭРАЦЫІ, РЭЙТАН, КОРСАК І БАГУШЭВІЧ-МІНЬКОЎСКІ ЎДЗЕЛУ ЎЖО НЕ ПРЫМАЛІ.
Тадэвуш Рэйтан не перажыў гэтай здрады.
АПОШНІЯ ГОДЫ СВАЙГО ЖЫЦЦЯ ПРАВЁЎ У РАДАВЫМ МАЁНТКУ ГРУШАЎЦЫ ПАДЛЯХАВІЧАМІ, ДЗЕ ПАМЁР У 1780 Г. БЫЎ ПАХАВАНЫ Ў ЛЯХАВІЦКІМ КАСЦЁЛЕ (ПАВОДЛЕ Ю.НЯМЦЭВІЧА), ЗАГІНУЎ У ВЫНІКУ НЯШЧАСНАГА ВЫПАДКУ (Г.ЖАВУСКІ), ПА ТРЭЦЯЙ — БЫЎ ЗАБІТЫ З ІНСЦЭНІРОЎКАЙ САМАГУБСТВА.
А далей адбылося тое, супраць чаго так заўзята змагаўся Тадэвуш.
У 1795 Г. АДБЫЛОСЯ ПОЎНАЕ ПАГЛЫНАННЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫЯЙ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.
А цяпер ідзе 2015 год.
Расіі пануе, Рэйтан забыты.
Яшчэ ў 2004 годзе Юрый Жыгамонт пісаў.
ТРЭБА ЗРАБIЦЬ УСЁ, КАБ ЛЮДЗI НЕ ЗАБЫВАЛI, ШТО Ў НАС БЫЛА МАГУТНЕЙШАЯ ДЗЯРЖАВА – ВЯЛIКАЕ КНЯСТВА ЛIТОЎСКАЕ, ШТО ТУТ РАНЕЙ ЖЫЛI КНЯЗI, КАБ IХ ВЕДАЛI, ПАВАЖАЛI.
І па сенняшні дзень гэтыя словы актуальны.
Дарэчы помніка Тадэвушу ў Беларусі няма, хоць ён і лічыцца Нацыянальным героем Рэспублікі Беларусь.
Зусім нядаўна, дзякуючы намаганням Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, створаннай толькі ў 2013 годзе, была названа вуліца ў Мінску імем Тадэвуша Рэйтана. Шкада, але на сённяшні дзень вуліцы на карце Мінска я не знайшоў.
У 2015 ГОДЗЕ, МІНСКІ ГАРВЫКАНКАМ ПРЫНЯЎ РАШЭННЕ АБ НАДАННІ ВУЛІЦЫ ГОРАДА ІМЕНІ ТАДЭВУША РЭЙТАНА.
А вось у суседняй Польшчы помнік ёсць.
КОПІЯ ПОМНІКА ТАДЭВУШУ РЭЙТАНУ Ў КРАКАВЕ, НА ПЛАТАНАХ. АРЫГІНАЛ, ЯКІ ЗАМОВІЎ ПЕРАД СМЕРЦЮ (1863 Г.) СЦЯПАН РЭЙТАН, А ЯГО СЫН , ЯЗЭП (АПОШНІ З РОДУ) У 1888 Г. ПЕРАДАЎ У ДАР КРАКАВУ, ЗАХОЎВАЕЦЦА Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МУЗЭІ ГОРАДА. УСТАЛЯВАЦЬ ПОМНІК НА РАДЗІМЕ ГЕРОЯ , У ГРУШАЎЦЫ, РЭЙТАНАМ НЕ ДАЗВОЛІЛІ РАСЕЙСКІЯ АКУПАЦЫЙНЫЯ ЎЛАДЫ . І НАВАТ САМА ПЕРАДАЧА ПОМНІКА ПАЛЯКАМ АДБЫВАЛАСЯ , ЯК У ДОБРЫМ ПРЫГОДНІЦКІМ РАМАНЕ. У КРАКАВЕ, У ТЫЯ ЧАСЫ, БЫЛО НАШМАТ БОЛЬШ СВАБОДЫ (УЗГАДАЕМ ЯНА МАТЭЙКУ) . БУДЗЕМ СПАДЗЯВАЦЦА, ШТО ПОМНІК КАЛІ -НЕБУДЗЬ ВЕРНЕЦЦА НА БАЦЬКАЎШЧЫНУ, НЯХАЙ НАВАТ І Ў ВЫГЛЯДЗЕ ДРУГОЙ КОПІІ.
Раю гэту кніжку ўсім, хто захапляецца гісторыяй Беларусі.

Каб завяршыць на вясёлай ноце, працытую пару вершаў, якія чамусьці былі забаронены для друку ў газеце.
ЛЕНІН ЛЮБІЎ ПІЯНЕРЧЫКА ПЕЦЮ.
ПРЫЙДЗЕ - І ПЕЦЮ ПАДОРЫЦЬ БУКЕЦІК.
ПЕЦЯ Ж - СВОЙ ТВАРЫК УСЬМЕШКАЙ РАСКВЕЦІЦЬ.
ЛЕНІН І ДЗЕЦІ, ЛЕНІН І ДЗЕЦІ...
Альбо.
ГОЛЫ ІЛЬІЧ І РАЗЬДЗЕТЫЯ ДЗЕЦІ.
БЕГАЕ ГОЛЫ І ЗАДНІЗАЙ СЬВЕЦІЦЬ...
Да развітання, сябры і сяброўкі, шануйце гісторыю.

Комментариев нет:

Отправить комментарий