У жніўні 2016 года ў родавым котлішчы Тадэвуша Рэйтана (в. Грушаўка, Ляхавіцкі р-ён, Брэсцкая вобл.), згодна з добрай традыцыей, плануецца правядзенне ўжо 4-га па ліку фестываля сучаснага мастацтва "ДАХ", мэтамі якога з'яўляецца папулярызацыя асобы нашага славутага земляка і прыцягненне ўвагі грамадскасці да лёсу сядзібы роду Рэйтанаў.
У апошняй, на думку прадастаўнікоў Арт-суполкі, мусіць паўстаць Дзяржаўны мемарыяльны музэй Тадэвуша Рэйтана, як то адбылося з сядзібамі іншых знакавых постацей беларускай гісторыі -Адама Міцкевіча, Тадэвуша Касцюшкі, Ваньковічаў, Нямцэвічаў, Напалеона Орды і інш. Гэту думку цалкам падзяляюць і падтрымліваюць прафесар Адам Мальдзіс, старшыня БСМ Рыгор Сітніца, рэжысер Уладзімір Арлоў і шмат хто іншы.
Фестываль, як звычайна будзе уключаць мастацкую выставу, музычныя выступы розных накірункаў, майстар-класы і інш.
Фестывалю будзе папярэднічаць летнік (супраць-аварыйныя працы на аб'ектах спадчыны Рэйтанаў), пачатак якога запланаваны на пачатак жніўня , а таксама мастацкі пленер.
Запрашаем зацікаўленых асобаў далучыцца словам-справай да Годнай справы!
Для сувязі з намі выкарыстоўвайце сацыяльныя сеці:
www.facebook.com/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана-562381497125815/
http://vk.com/club52677453
https://plus.google.com/photos/+PaulOsipoff/albums/6207646676473175457/6207648947506740066?pid=6207648947506740066&oid=105488919111498351561
Комментариев нет:
Отправить комментарий