Адусюль мы чуем галасы - "Зрабі ды зрабіце"!
Ідучы на лейцах у галасоў, анансуем падрыхтоўку да выдання мастацкага альбома, які будзе ўключаць у сабе толькі тыя працы (з графічнага шэрагу "Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі"), якія датычны непасрэдна да Тадэвуша Рэйтана.
Нагадаю, што графічны шэраг, запачаткаваны ў 2011 годзе мастаком Алесям Родзіным і рэйтаназнаўцам Зьмітром Юркевічам , агулам налічвае на дадазены моман блізу 100 рознапамерных прац, частка з якіх ў дадзены момант экспануецца на заводзе "Гарызонт". у адкрытай прасторы ВЕРХ, там . дзе і выстава жывапісу Алеся Родзіна "GLOBAL WARNING\GLOBAL WARMING".
Перад тым, як атабарыцца на ВЕРХсе "рэйтанаўскі шэраг" выстаўляўся ў РЦСМ, Нацыянальнай бібліятэцы, у "Пружанскім палацыку", у сядзібе Рэйтанаў (Грушаўка), Палацы мастацтва (Менск), на лятучых імпрэзах-сойміках . якія адбываліся у выдавецтве "Галіяфы", у сядзібе -музеі Ваньковічаў, а таксама мастацкай галерэі мастака Кастуся Качана і краязнаўчым музеі (Наваградак)...
Учора адбыліся першыя "глядзіны"-"заручыны".
Цягам гадзіны працавалі : гісторык-архівіст Зьміцер Дроз (фота) , мастак Алесь Родзін і малапісьменны гістарычны кансультант "шэрагу" Зьміцер Юркевіч .
Комментариев нет:
Отправить комментарий