12.05.
Пакуль учора некаторыя чальцы Арт-суполкі займаліся інтэлектуальнае працай, разважаючы пра мінуўшчыну і будучыню, праводзячы час у сустрэчах і перамовах, сябра суполкі Алесь Мачульскі здзейсніў сціплы працоўны подзьвіг.
Пракантраляваў працэс пагрузкі , перавозкі і разгрузкі цэглы, якая набыта на сродкі сабраныя на "ТАЛАКА" для аднаўлення капліцы на родавым пахаванні Рэйтанаў на кладах у Ляхавічах.
Пра чарговыя подзьвігі будзем паведамляць немарудзячы!
Аб тым самым, толькі іншымі словамі Анатоля Новікава
Комментариев нет:
Отправить комментарий