Літаральна сёння прыйшла навіна аб выхадзе ў свет другога нумара гадавіка
Гадавік Цэнтра
Беларускіх Студыяў/ Rocznik CentrumStudiów Białoruskich ( Nr 2, 2017 Варшава)
У якім змешчаны наш артыкул "Новыя крыніцы да гісторыі Тадэвуша Рэйтана і яго сям’і".
Упершыню, увазе чытача прадстаўляюцца разам (!) -метрыка шлюбу бацькоў Тадэвуша Рэйтана, хростаў ягоных братоў і сясцёр, сярод якіх два невядомых да гэтага часу імёны -Барбара і Піліп і метрыкі пахаванняў трох братоў Тадэвуша -Язэпа, Міхала і Станіслава, а таксама 2 лісты Дамініка Рэйтана да Міхала Радзівіла "Рыбанькі".
Большасць дакументаў друкуецца ўпершыню!
Нажаль, у артыкул не змясціліся метрычныя запісы, датычныя шлюбаў-хростаў і інш., братоў і найбліжэйшых сваякоў Тадэвуша Рэйтана . Будзем спадзявацца на працяг эпапеі.
Трэба адзначыць, што ў гадавіку таксама змешчаны артыкул нашага сябры менскага гісторыка-архівіста Змітра Дразда
!!!
Комментариев нет:
Отправить комментарий