5 траўня 2018 года ў Грушаўцы адбыўся ўжо другі суботнік за гэты палявы сезон.
Мэта: высадзіць у алеі ля Грушаўскай капліцы дзьве лістоўніцы. Пасадка адбылася на тыя самыя месцы , дзе раней раслі дрэвы. Такім чынам, алея набыла (набудзе, з цягам часу), завершаны выгляд.
Нагадаем, што гэта ўжо другая спроба. Першая ж завершылася катастрофай, бо вясна 2016 года была засушлівая і саджанцы загінулі.
Гэтым разам працавалі:
Алесь Мачульскі , сябра Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана
і
Сябры! Хто бліжэйшым часам збярэцца ў Грушаўку на экскурсіюадпачыцьдушой, калі ласка, прыхапіце колькі літраў пітной вады. Саджанцам, аб якіх вядзецца гаворка, яна не зашкодзіць. Знайсці дрэвы будзе вельмі проста.
Дзякую загадзя!
Комментариев нет:
Отправить комментарий