четверг, 4 августа 2016 г.

Сучасныя і модныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» на ДАХ-ХХХІ "РЭЙТАН"

Яшчэ адной цікавінкай на фестывалі ДАХ-ХХХІ-"РЭЙТАН" (20 і 21 жніўня) стануць сучасныя і модныя курсы беларускай мовы «Мова нанова». Напэўна, ужо не засталося чалавека ў Беларусі, які б не чуў пра гэтыя курсы. МОВА НАНОВА – бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Таксама курсы дзейнічаюць у Астраўцы, Бабруйску, Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гародні, Гомелі, Магілёве, Маладзечне і Светлагорску.
Штотыдзень курсы наведвае каля 650 студэнтаў. Ад кастрычніка 2014 года выдадзена больш за 1900 студэнцкіх білетаў. У лістападзе 2014 года курсы атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю як “Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”.
Праводзіць заняткі ў Грушаўцы ўжо традыцыйна будзе выкладчыца «Мовы нанова» з Баранавічаў Юля Траццяк. Калі вы думаеце, што вывучаць мову сумна і нецікава, то вы памыляецеся! На занятках будзе шмат інтэрактыву, творчых калектыўных заданняў, а таксама багата добрых прызоў і падарункаў. Вось так заняткі праходзілі на фэсце летась.
                         






Дык вітаем вас на фестывалі ДАХ-ХХХІ-"РЭЙТАН" 20 і 21 жніўня!

среда, 3 августа 2016 г.

ПРЭС-РЭЛІЗ ДАХ-ХХХІ-"РЭЙТАН" +ПРАГРАМА (20-21 жніўня 2016)

                                                           





                                                                ПРЭС-РЭЛІЗ
                                        20-21 жніўня. Фэст у гонар Тадэвуша Рэйтана
Грушаўка – гэта невялічкая вёска ў Ляхавіцкім раёне, якая мае даўнюю і слаўную гісторыю. Менавіта яна цягам амаль чатырох стагоддзяў з’яўлялася родавым гняздом рыцарскага рода Рэйтанаў. Менавіта ў ёй прайшлі першыя і апошнія хвіліны жыцця найвядомага яго прадстаўніка -- Тадэвуша Рэйтана, якога сёння справядліва лічаць нацыянальным героем Беларусі. Усе, хто пабываў тут, адзначаюць непаўторную атмасферу гэтых мясцін, якія літаральна набрынялі высакародным духам гісторыі.
Старая шляхецкага сядзіба па-ранейшаму ў запусценні. Але мясцовыя ўлады і валанцёры з Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана намагаюцца хаця б раз на год напоўніць яе жыццём. 20-21 жніўня ля старадаўняга палаца ўжо ў чацвёрты раз адначасова пройдуць адразу два фэсты --  свята традыцыйнай культуры “З крыніц спрадвечных”, дзе будуць прадстаўлены найлепшыя праявы народнай творчасці Ляхавіцкага раёну (песні, танцы, рамёствы, кухня), і фестываль   саверсізма й ігдрасілізма ДАХ-ХХХІ “РЭЙТАН”.
Надзвычай насычаная праграма, якая будзе праходзіць адначасова на некалькіх пляцоўках, абяцае задаволіць густы самай рознай публікі. Прыкладам, у першы дзень апрача музыкі і забаў плануюцца таксама рыцарскія і шляхецкія танцы і двубоі ад праектаў “Полацкі звяз” і “Эпоха Міхала Клеафаса”, майстар-класы па лінагравюры Змітра Шапавалава і беларускіх фальклёрных танцаў ад “На Таку”, курсы “Мова нанова” з Юляй Траццяк, экскурсія па зорным небе ад Цімоха Авіліна, кінапаказ стужак міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў “Cinema Perpetuum Mobile”, а таксама стужак рэжысёра Алены Ясінскай, тэматычна звязаных з Грушаўкай.
Другі дзень спалучыць праявы сучаснай і традыцыйнай культуры. Перформансы будуць чаргавацца з фальклорнымі і сучаснымі спевамі ад Рамана Яраша, Юліі Літвінавай, ПАЦІ і  ETNA_BEAT,  а старадаўняя музыка ў выкананні ансамбляў “Archi” і “Brevis” – з імправізацыямі знакамітых эксперыментатараў Аляксея Варсобы (“Port Mone”) і Віктара Сямашкі.
Своеасаблівым фонам фестывальнай дзеі стане мастацкая выстава, што разгорнецца непасрэдна ля палаца Рэйтанаў. Удзел у ёй возьмуць самыя разнапланавыя творцы: Алесь Родзін, Анатоль Лабкоўскі, Святлана Бадак, Зьміцер Шапавалаў, а таксама сябры суполкі “Абуджэнне” -- Яўген Шунэйка, Андрэй Лычкоўскі, Уладзімір Сайко.
У гэтыя дні ў закінутую сядзібу вернецца той культурны віхор, які віраваў там цягам стагоддзяў. На думку аднаго з куратараў фэсту Змітра Юркевіча, грамадская ўвага да гэтага каштоўнага помніка спадчыны можа паспрыяць кардынальнай змене яго лёсу – доўначаканай рэстаўрацыі і пераўтварэнню ў музейны комплекс.
-- Спадзяюся, прыйдзе той час, калі Грушаўка будзе функцыянаваць як культуры цэнтр не раз ад разу, а пастаянна, спрыяючы выхаванню патрытызму нашых грамадзянаў на прыкладзе такога адданага свайму краю нашага земляка, як Тадэвуш Рэйтан, -- адзначыў ён. 
Запрашаем на фестываль!

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
+375 33 375 72 50





УДЗЕЛЬНІКІ ФЕСТЫВАЛЯ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА ДАХ-ХХХІ “РЭЙТАН”
20-21 жніўня - Мастацкая выстава:  Алесь Родзін, Зьміцер Юркевіч,  Зьміцер Шапавалаў, суполка "Абуджэнне" (Яўген Шунэйка, Андрэй Лычкоўскі, Уладзімір Сайко), Анатоль Лабкоўскі, Святлана Бадак і іншыя.
20 ЖНІЎНЯ
11 30-12 00  (Урачыстае шыхтаванне і марш на сядзібу ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. З в таблічкамі з назовамі  праэктаў. На сядзібе вітанне і прадстаўленне удзельнікаў публіцы.
АРТ_СУПОЛКА ІМЯ ТАДЭВУША РЭЙТАНА:
12 00 -14 00 –майстар клас па лінагравюры. Вядзе мастак-графік  Зьміцер Шапавалаў (Мінск). Падрыхтоўчы этап. 16 00-17 00  -працяг. Друк.
14 00 – 15 00 – Народны тэатр гістарычнага строя  “Полацкі зьвяз” (рыцарскія забавы, паедынкі на мячах і шм. інш., а таксама мастацкая выстава і сувеніры ад этнакрамы “РАГНА”)
15 00 -15 30 – Анімацыйная праграма ад гістарычнага танцавальнага праекта “Эпоха князя Міхала Клеафаса” (танцы, двубоі на шаблях)
15 30-16 00 – Танцпляцоўка. Капэля "На Таку" (Мінск) майстар-клас  народных танцаў.
17 00-18 20 –  Сядзібны падворак.  Сучасныя курсы “Мова нанова” (вядучая Юля Траццяк. Баранавічы)
18 20-19 00 – Сядзібны падворак. Лекцыя "Экскурсія па зорным небе" (вядучы Цімафей Авілін, Мінск)
19 00-19 40 – Сядзібны падворак. Лекцыя “Род Рэйтанаў. Тадэвуш Рэйтан і ягоны час” (вядучы Зміцер Юркевіч).
20 00- 22 00 – Сядзібны падворак. Кінапаказ ад міжнародны фестываля кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile (Мінск)
 "Толькі ў Гродна", 13 хв., 2015, Максім  Швед

"У Мінска не малады твар", 10 хв., 2015, Мікіта Лаўрэцкі

"Хроніка", 16 хв., 2016, Дзяніс Кудраўцаў

"Пра каханне: Іра", 29 хв., 2013, Любоў Земцова
+
Паказ стужак рэжысера Алены Ясінскай (Мінск)

19 00-22 00 –Ляхавічы. Этна-дыскатэка.
 танцы Кракавяк, Падыспан, Геспансер, Гапак, Карапет, Ойра, Лявоніха, Акуліна, Базар, Таўкачыкі, Каханачка


21 ЖНІЎНЯ    12 00 – 22 00
Музычны блок:
ЮЛІЯ ЛІТВІНАВА (в. Вялікая Дайнава Валожынскага раёна)  і РАМАН ЯРАШ  Бярэзань (Беразіно)- сьпевы жнівеньскія бяседныя.
ПАЦІ (ЦІМОХ АВІЛІН, ПАВАЛ СІЛІВОНЧЫК, Р.Я. (песьні сядзібных рамантыкаў, Мінск)
Raman Jaraš (žurba =blues)
ВІКТАР СЯМАШКА і  К (імправізацыйны сэт, Мінск)
ETNA_BEAT  (беларускія спевы з ужываннем тэхнік beatboxing і live looping, Мінск)
АЛЯКСЕЙ ВАРСОБА (PORT MONE, AGATA) (акардэаніст, кампозітар, постмінімалізм, Мінск) 
ARCHI (народны струнны ансамбль, Пружаны)
BREVIS (ансамбль старажытнай музыкі, Мінск)
Перформанс:
Юрась Барысевіч (Мінск)
Суполка  Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk (Мінск)

Плануецца арніталагічная экскурсія, якую правядзе  Дзяніс Табуноў , Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", а таксама выраб і развеска шпакоўняў і сінічнікаў.


КІНАПАКАЗ  20-00 – 22 00


АПЫТАНКА "ЧАМУ ВЫ ПАДТРЫМАЛІ ПРАЕКТ?"

Нагадаю, што гаворка пра праект на ТАЛАЦЭ па збору сродкаў на магніты, якія стануць "часткай"  рэкламнай кампаніі фестываля ДАХ-ХХХІ "РЭЙТАН"  https://reyten.blogspot.com.by/2016/08/20-21-1773.html

Для таго, каб паставіць фінальную кропку ў праекце нам патрэбна дапамога некалькіх валанцёраў, якія б дапамаглі ў перыяд ад 11 да 17 жніўня распаўсюдзіць магніты і флаера фестываля  ў Ляхавічах і наваколлі.

Жадаючыя дапамагчы -лістуйце - lefthunder@gmail.com (Зьміцер Юркевіч)
Нагадаю, што з 11 па 19 жніўня на тэрыторыі сядзібы Тадэвуша Рэйтана наша Арт-суполка будзе ажыццяўляць летнік супрацьаварыйных прац, таму можна будзе спыніцца на дзень-тыдзень з намётам у нашым табары і рабіць невялічкія вандроўкі па Рэйтанаўскіх мясцінах з магнітамі ў адной руцэ і флаерамі ў другой .

             УСІМ, ХТО ЗРАБІЎ УНЁСАК У "НАШУ СПРАВУ" ВЫКАЗВАЮ ПАДЗЯКУ!!!


http://www.talaka.by/projects/1227/post/2015
429a605f55c0c47c02b21eea6844.jpeg

http://www.talaka.by/projects/1227/post/2012
ef48e791246dfdbd720f8de99d9a.jpeg

http://www.talaka.by/projects/1227/post/2010
ec7c52f9b834531f51b05492ed6c.jpeg

http://www.talaka.by/projects/1227/post/2009
0534df70f0c6841c5dcf3c2da7a0.jpeg

http://www.talaka.by/projects/1227/post/2004
d8feeca3008f5500e82288dbcb98.jpeg

http://www.talaka.by/projects/1227/post/2001
17ac3f5ed7aa7ceaf27da9b119b5.jpeg

http://www.talaka.by/projects/1227/post/1994
1fc8dc1583a464249cf6883bdb0d.jpeg

http://www.talaka.by/projects/1227/post/1991
212b56812fc5aee027d875b60770.jpeg


http://www.talaka.by/projects/1227/post/1985
aa30818b60d35c98073b0a5a5aeb.jpeg

http://www.talaka.by/projects/1227/post/1907
6a3f25d5a9383aad57d6f00ebbcd.jpeg

http://www.talaka.by/projects/1227/post/1919
e57c6e5fb2f705a2555d73f74fcf.jpeg

http://www.talaka.by/projects/1227/post/1897
456b761500920f47195def2a9e39.jpeg

http://www.talaka.by/projects/1227/post/1913
58db363f94cd6c6fdbaf8523e43e.jpeg


http://www.talaka.by/projects/1227/post/1866
a0a7a6e251fc1459288efd6c8cd8.jpeg

(ENG) ‪#‎TadeuszRejtan‬
(БЕЛ) ‪#‎ТадэвушРэйтан
‬(POL) ‪#‎TadeuszReytan‬
(РУС) ‪#‎ТадеушРейтан

Тыпаграфіі-спонсары праекта Арт-суполцы імя Тадэвуша Рэйтана на Талацэ

Дзякуючы самаахвярнай працы Анатоля Новікава , валанцёра Арт-суполцы, які стварыў і пасьпяхова правёў праект па збору сродкаў на выраб магнітаў http://www.talaka.by/projects/1227/blog
нас патрымалі наступныя тыпаграфіі :


                           ВЫКАЗВАЕМ ШЧЫРУЮ ПАДЗЯКУ ЗА ПАДТРЫМКУ!!!

1.

70 адзінак магнітаў для нас зрабілі ў СOMINT бясплатна!

Вельмі ўдзячны за падтрымку палігафіі!



2.100 адзінак паштовак для нас зрабілі ў ColorPoint бясплатна!
74b890a947b892cc5866904e8a6f.png
Вельмі ўдзячны за падтрымку палігафіі!


3. 

63de85817f0827e125640d6dfe72.png
Магніты пакрытыя неверагодным 3Д-пакрыццём, вырабілі нам па адрасу:
Мінск, Румянцава, 13, офіс 44
+375 (29) 679-06-82
info@pzn.by
3505f4862fd3826c79ba411c31bf.jpeg
00752af989abeb84ba2e037ca753.jpeg





4. 13b631e917cbf5ce7496403abf09.jpeg

150 адзінак магнітаў вырабіла для нас бясплатна кампанія Медысонт! Вельмі ўдзячны за падтрымку!

https://www.medisont.by




5. 
c8fd794477526a86815a1d36358b.png
Каля ста адзінак магнитаў зрабілі для нашага праекта у паліграфіі, з рэдкай на сёнешні дзень, беларускай назвай — Добры друк. Дзякуй за падтрымку!



Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» на ДАХу 21 жніўня


                  Шаноўнае спадарства!
Праграма фэсту "ДАХ-ХХХІ -"РЭЙТАН", што пройдзе 20-21 жніўня ў в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна, будзе насычаная не толькі культурніцкай праграмай, але і прыродаахоўнымі акцыямі. Гэтым разам да нас далучаецца Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (www.ptushki.org), далей АПБ.
АПБ працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.
На фэсце вы зможаце развесіць домікі для птушак. Калі птушкі заселяцца ў свае новыя «кватэры», яны прынясуць не мала карысці сядзібе Рэйтанаў, знішчаючы шкодных насякомых, а таксама напаўняючы наваколле сваім пошчакам. Акрамя таго мы запрашаем вас далучыцца да экскурсіі, дзе вам выпадзе ўнікальная магчымасць паназіраць за жыццём птушак разам са спецыялістам ў галіне арніталогіі. Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ Дзяніс Табуноў распавядзе пра паводзіны птушак у гэты час і пра асаблівасці іх жыцця.

Таму, да хуткай сустрэчы на фестывалі! 


Фота з архіва АПБ http://www.ptushki.org


Фота з архіва АПБ http://www.ptushki.org




Фота з архіва АПБ http://www.ptushki.org

Кінапаказ на ДАХе ад міжнародны фестываля кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile


20 жніўня . 19 30 +

Кінапаказ ад міжнародны фестываля кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile (Мінск) у межах фестываля саверсізма й ігдрасілізма ДАХ-ХХХІ "РЭЙТАН"

"Толькі ў Гродна", 13 хв., 2015, Максім Швед  

"У Мінска не малады твар", 10 хв., 2015, 
Мікіта Лаўрэцкі 

"Хроніка", 16 хв., 2016, 
Дзяніс Кудраўцаў 

"Пра каханне: Іра", 29 хв., 2013, 
Любоў Земцова 


Лакацыя: сядзібны падворак.

Афіцыйны сайт фестываля: 
http://filmfest.by/be/


понедельник, 1 августа 2016 г.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЯ "ДАХ-ХХХІ -"РЭЙТАН" 20-21 жніўня 1773г.




Папярэдняя праграма фестываля саверсізма й ігдрасілізма ДАХ-ХХХІ-"РЭЙТАН", што пройдзе 20 і 21 жніўня ў сядзібе ТАДЭВУША РЭЙТАНА (в.Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Арганізатар- Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.
Мусяць і будуць некаторыя змены.

Нагадаем, што 20 жніўня з 12 00 да 17 30  у Грушаўцы адбудзецца свята традыцыйнай культуры "З крыніц спрадвечных" (фальклёрныя спевы Ляхавіччыны, танцы і традыцыйная беларуская кухня), якое  будзе шчыльна пераплецена з праграмай фестываля ДАХ (на 20 жніўня). Арганізатар - Адзел культуры і ідэалогіі Ляхавіцкага райвыканкама.

Мерапрыемства разгарнецца на ўсей тэрыторыі сядзібнага комплекса. Уваход вольны!

Нагадаю, што фонам мерапрыемстваў стане  выстава, у якой бяруць удзел беларускія мастакі - Алесь Родзін, Зьміцер Шапавалаў, суполка "Абуджэнне" (Яўген Шунэйка, Андрэй Лычкоўскі, Уладзімір Сайко), Анатоль Лабкоўскі, Святлана Бадак і іншыя.

Нагадаем, што з 11 па 19 жніўня на тэрыторыі сядзібы Тадэвуша Рэйтана будзе праходзіць летнік (супрацьаварыйныя працы) Арт-суполцы.  Мастакі, які жадаюць паўдзельнічаць у выставе 20 і 21 жніўня, могуць спыніцца ў Грушаўцы на імправізаваныя пленэры.

Запрашаем усіх, каго не абыходзіць асоба Тадэвуша Рэйтана, наша беларуская культура і гісторыя, і пытанне захаванне сядзібы ў Грушаўцы!

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
lefthunder@gmail.com

http://reyten.blogspot.com.by/
www.facebook.com/Арт-суполка-імя-Тадэвуша-Рэйтана-562381497125815/
vk.com/club52677453


20 ЖНІЎНЯ

12 00 -14 00 –майстар клас па лінагравюры. Вядзе мастак-графік  Зьміцер Шапавалаў (Мінск). Падрыхтоўчы этап. 16 00-17 00  -працяг. Друк.

14 00 – 15 00 –  Народны тэатр гістарычнага строя  “Полацкі зьвяз” (рыцарскія забавы, паедынкі на мячах і шм. інш., а таксама мастацкая выстава і сувеніры ад этнакрамы “РАГНА”)

15 00 -15 30 – Анімацыйная праграма ад гістарычнага танцавальнага праекта “Эпоха князя Міхала Клеафаса” (танцавальная праграма, двубоі на шаблях)

15 30-16 00 – Танцпляцоўка. Капэля "На Таку" (Мінск) майстар-клас  народных танцаў.

17 00-18 20 –  Сядзібны падворак.  Сучасныя курсы “Мова нанова” (вядучая Юля Траццяк. Баранавічы)

18 20-19 00 – Сядзібны падворак. Лекцыя "Экскурсія па зорным небе" (вядучы Цімафей Авілін, Мінск)

19 00-19 40 – Сядзібны падворак. Лекцыя “Род Рэйтанаў. Тадэвуш Рэйтан і ягоны час” (вядучы Зміцер Юркевіч).

20 00- 22 00 – Сядзібны падворак. Кінапаказ ад міжнародны фестываля кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile (Мінск)

  "Толькі ў Гродна", 13 хв., 2015, Швед Максім 

"У Мінска не малады твар", 10 хв., 2015, Лаўрэцкі Мікіта

"Хроніка", 16 хв., 2016, Кудраўцаў Дзяніс

"Пра каханне: Іра", 29 хв., 2013, Земцова Любоў

P.S.

19 00-22 00 –Ляхавічы. Этна-"дыскатэка".






21 ЖНІЎНЯ    12 00 – 22 00

Музыка-спевы:

ЮЛІЯ ЛІТВІНАВА і РАМАН ЯРАШ (сьпевы жнівеньскія, бяседныя)

ПАЦІ (ЦІМОХ АВІЛІН, ПАВАЛ СІЛІВОНЧЫК, Р.Я. (песьні сядзібных рамантыкаў, Мінск)

Raman Jaraš (žurba =blues)

ВІКТАР СЯМАШКА і  К (імправізацыйны сэт, Мінск)

ETNA_BEAT  (беларускія спевы з ужываннем тэхнік beatboxing і live looping, Мінск)

АЛЯКСЕЙ ВАРСОБА (PORT MONE, AGATA) (акардэаніст, кампозітар, постмінімалізм, Мінск)

ARCHI (народны струнны ансамбль, Пружаны)

BREVIS (ансамбль старажытнай музыкі, Мінск)

Перформанс:

Юрась Барысевіч (Мінск)

Суполка  Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk (Мінск)


Плануецца арніталагічная экскурсія, якую правядзе  Дзяніс Табуноў , Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", а таксама выраб і развеска шпакоўняў і сінічнікаў.



КІНАПАКАЗ  20-00 – 22 00