Шаноўнае спадарства!
Праграма фэсту "ДАХ-ХХХІ
-"РЭЙТАН", што пройдзе 20-21 жніўня ў в. Грушаўка Ляхавіцкага
раёна, будзе насычаная не толькі культурніцкай праграмай, але і прыродаахоўнымі
акцыямі. Гэтым разам да нас далучаецца Грамадская арганізацыя «Ахова птушак
Бацькаўшчыны» (www.ptushki.org), далей
АПБ.
АПБ працуе дзеля захавання
разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да
актыўнай аховы прыроды.
На фэсце вы зможаце развесіць домікі для птушак. Калі
птушкі заселяцца ў свае новыя «кватэры», яны прынясуць не мала карысці сядзібе
Рэйтанаў, знішчаючы шкодных насякомых, а таксама напаўняючы наваколле сваім
пошчакам. Акрамя таго мы запрашаем вас далучыцца да экскурсіі, дзе вам выпадзе
ўнікальная магчымасць паназіраць за жыццём птушак разам са спецыялістам ў
галіне арніталогіі. Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ Дзяніс Табуноў
распавядзе пра паводзіны птушак у гэты час і пра асаблівасці іх жыцця.
Таму, да хуткай сустрэчы на фестывалі!
Фота з архіва АПБ http://www.ptushki.org
Фота з архіва АПБ http://www.ptushki.org
Фота з архіва АПБ http://www.ptushki.org
Комментариев нет:
Отправить комментарий