среда, 3 августа 2016 г.

ПРЭС-РЭЛІЗ ДАХ-ХХХІ-"РЭЙТАН" +ПРАГРАМА (20-21 жніўня 2016)

                                                           





                                                                ПРЭС-РЭЛІЗ
                                        20-21 жніўня. Фэст у гонар Тадэвуша Рэйтана
Грушаўка – гэта невялічкая вёска ў Ляхавіцкім раёне, якая мае даўнюю і слаўную гісторыю. Менавіта яна цягам амаль чатырох стагоддзяў з’яўлялася родавым гняздом рыцарскага рода Рэйтанаў. Менавіта ў ёй прайшлі першыя і апошнія хвіліны жыцця найвядомага яго прадстаўніка -- Тадэвуша Рэйтана, якога сёння справядліва лічаць нацыянальным героем Беларусі. Усе, хто пабываў тут, адзначаюць непаўторную атмасферу гэтых мясцін, якія літаральна набрынялі высакародным духам гісторыі.
Старая шляхецкага сядзіба па-ранейшаму ў запусценні. Але мясцовыя ўлады і валанцёры з Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана намагаюцца хаця б раз на год напоўніць яе жыццём. 20-21 жніўня ля старадаўняга палаца ўжо ў чацвёрты раз адначасова пройдуць адразу два фэсты --  свята традыцыйнай культуры “З крыніц спрадвечных”, дзе будуць прадстаўлены найлепшыя праявы народнай творчасці Ляхавіцкага раёну (песні, танцы, рамёствы, кухня), і фестываль   саверсізма й ігдрасілізма ДАХ-ХХХІ “РЭЙТАН”.
Надзвычай насычаная праграма, якая будзе праходзіць адначасова на некалькіх пляцоўках, абяцае задаволіць густы самай рознай публікі. Прыкладам, у першы дзень апрача музыкі і забаў плануюцца таксама рыцарскія і шляхецкія танцы і двубоі ад праектаў “Полацкі звяз” і “Эпоха Міхала Клеафаса”, майстар-класы па лінагравюры Змітра Шапавалава і беларускіх фальклёрных танцаў ад “На Таку”, курсы “Мова нанова” з Юляй Траццяк, экскурсія па зорным небе ад Цімоха Авіліна, кінапаказ стужак міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў “Cinema Perpetuum Mobile”, а таксама стужак рэжысёра Алены Ясінскай, тэматычна звязаных з Грушаўкай.
Другі дзень спалучыць праявы сучаснай і традыцыйнай культуры. Перформансы будуць чаргавацца з фальклорнымі і сучаснымі спевамі ад Рамана Яраша, Юліі Літвінавай, ПАЦІ і  ETNA_BEAT,  а старадаўняя музыка ў выкананні ансамбляў “Archi” і “Brevis” – з імправізацыямі знакамітых эксперыментатараў Аляксея Варсобы (“Port Mone”) і Віктара Сямашкі.
Своеасаблівым фонам фестывальнай дзеі стане мастацкая выстава, што разгорнецца непасрэдна ля палаца Рэйтанаў. Удзел у ёй возьмуць самыя разнапланавыя творцы: Алесь Родзін, Анатоль Лабкоўскі, Святлана Бадак, Зьміцер Шапавалаў, а таксама сябры суполкі “Абуджэнне” -- Яўген Шунэйка, Андрэй Лычкоўскі, Уладзімір Сайко.
У гэтыя дні ў закінутую сядзібу вернецца той культурны віхор, які віраваў там цягам стагоддзяў. На думку аднаго з куратараў фэсту Змітра Юркевіча, грамадская ўвага да гэтага каштоўнага помніка спадчыны можа паспрыяць кардынальнай змене яго лёсу – доўначаканай рэстаўрацыі і пераўтварэнню ў музейны комплекс.
-- Спадзяюся, прыйдзе той час, калі Грушаўка будзе функцыянаваць як культуры цэнтр не раз ад разу, а пастаянна, спрыяючы выхаванню патрытызму нашых грамадзянаў на прыкладзе такога адданага свайму краю нашага земляка, як Тадэвуш Рэйтан, -- адзначыў ён. 
Запрашаем на фестываль!

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
+375 33 375 72 50





УДЗЕЛЬНІКІ ФЕСТЫВАЛЯ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА ДАХ-ХХХІ “РЭЙТАН”
20-21 жніўня - Мастацкая выстава:  Алесь Родзін, Зьміцер Юркевіч,  Зьміцер Шапавалаў, суполка "Абуджэнне" (Яўген Шунэйка, Андрэй Лычкоўскі, Уладзімір Сайко), Анатоль Лабкоўскі, Святлана Бадак і іншыя.
20 ЖНІЎНЯ
11 30-12 00  (Урачыстае шыхтаванне і марш на сядзібу ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. З в таблічкамі з назовамі  праэктаў. На сядзібе вітанне і прадстаўленне удзельнікаў публіцы.
АРТ_СУПОЛКА ІМЯ ТАДЭВУША РЭЙТАНА:
12 00 -14 00 –майстар клас па лінагравюры. Вядзе мастак-графік  Зьміцер Шапавалаў (Мінск). Падрыхтоўчы этап. 16 00-17 00  -працяг. Друк.
14 00 – 15 00 – Народны тэатр гістарычнага строя  “Полацкі зьвяз” (рыцарскія забавы, паедынкі на мячах і шм. інш., а таксама мастацкая выстава і сувеніры ад этнакрамы “РАГНА”)
15 00 -15 30 – Анімацыйная праграма ад гістарычнага танцавальнага праекта “Эпоха князя Міхала Клеафаса” (танцы, двубоі на шаблях)
15 30-16 00 – Танцпляцоўка. Капэля "На Таку" (Мінск) майстар-клас  народных танцаў.
17 00-18 20 –  Сядзібны падворак.  Сучасныя курсы “Мова нанова” (вядучая Юля Траццяк. Баранавічы)
18 20-19 00 – Сядзібны падворак. Лекцыя "Экскурсія па зорным небе" (вядучы Цімафей Авілін, Мінск)
19 00-19 40 – Сядзібны падворак. Лекцыя “Род Рэйтанаў. Тадэвуш Рэйтан і ягоны час” (вядучы Зміцер Юркевіч).
20 00- 22 00 – Сядзібны падворак. Кінапаказ ад міжнародны фестываля кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile (Мінск)
 "Толькі ў Гродна", 13 хв., 2015, Максім  Швед

"У Мінска не малады твар", 10 хв., 2015, Мікіта Лаўрэцкі

"Хроніка", 16 хв., 2016, Дзяніс Кудраўцаў

"Пра каханне: Іра", 29 хв., 2013, Любоў Земцова
+
Паказ стужак рэжысера Алены Ясінскай (Мінск)

19 00-22 00 –Ляхавічы. Этна-дыскатэка.
 танцы Кракавяк, Падыспан, Геспансер, Гапак, Карапет, Ойра, Лявоніха, Акуліна, Базар, Таўкачыкі, Каханачка


21 ЖНІЎНЯ    12 00 – 22 00
Музычны блок:
ЮЛІЯ ЛІТВІНАВА (в. Вялікая Дайнава Валожынскага раёна)  і РАМАН ЯРАШ  Бярэзань (Беразіно)- сьпевы жнівеньскія бяседныя.
ПАЦІ (ЦІМОХ АВІЛІН, ПАВАЛ СІЛІВОНЧЫК, Р.Я. (песьні сядзібных рамантыкаў, Мінск)
Raman Jaraš (žurba =blues)
ВІКТАР СЯМАШКА і  К (імправізацыйны сэт, Мінск)
ETNA_BEAT  (беларускія спевы з ужываннем тэхнік beatboxing і live looping, Мінск)
АЛЯКСЕЙ ВАРСОБА (PORT MONE, AGATA) (акардэаніст, кампозітар, постмінімалізм, Мінск) 
ARCHI (народны струнны ансамбль, Пружаны)
BREVIS (ансамбль старажытнай музыкі, Мінск)
Перформанс:
Юрась Барысевіч (Мінск)
Суполка  Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk (Мінск)

Плануецца арніталагічная экскурсія, якую правядзе  Дзяніс Табуноў , Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", а таксама выраб і развеска шпакоўняў і сінічнікаў.


КІНАПАКАЗ  20-00 – 22 00


Комментариев нет:

Отправить комментарий