четверг, 4 августа 2016 г.

Сучасныя і модныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» на ДАХ-ХХХІ "РЭЙТАН"

Яшчэ адной цікавінкай на фестывалі ДАХ-ХХХІ-"РЭЙТАН" (20 і 21 жніўня) стануць сучасныя і модныя курсы беларускай мовы «Мова нанова». Напэўна, ужо не засталося чалавека ў Беларусі, які б не чуў пра гэтыя курсы. МОВА НАНОВА – бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Таксама курсы дзейнічаюць у Астраўцы, Бабруйску, Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гародні, Гомелі, Магілёве, Маладзечне і Светлагорску.
Штотыдзень курсы наведвае каля 650 студэнтаў. Ад кастрычніка 2014 года выдадзена больш за 1900 студэнцкіх білетаў. У лістападзе 2014 года курсы атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю як “Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”.
Праводзіць заняткі ў Грушаўцы ўжо традыцыйна будзе выкладчыца «Мовы нанова» з Баранавічаў Юля Траццяк. Калі вы думаеце, што вывучаць мову сумна і нецікава, то вы памыляецеся! На занятках будзе шмат інтэрактыву, творчых калектыўных заданняў, а таксама багата добрых прызоў і падарункаў. Вось так заняткі праходзілі на фэсце летась.
                         






Дык вітаем вас на фестывалі ДАХ-ХХХІ-"РЭЙТАН" 20 і 21 жніўня!

Комментариев нет:

Отправить комментарий