среда, 16 августа 2017 г.

Падзяка за дапамогу салону друку КАПІРФІЛД !

Выказваем словы шчырай падзякі салону друку КАПІРФІЛД, нашым даўнім сябрам, за дапамогу!
Такія флаера будуць раздадзены 18 і 19 жніўня ў Ляхавічах і наваколлі, а  календары атрымаюць удзельнікі і госьці фестываля ДАХ -ХХХІІ "РЭЙТАН", які пройдзе 20 жніўня ў сядзібе Тадэвуша Рэйтана! 
Больш інфармацыі пра фэст - https://reyten.blogspot.com.by/2017/08/32.html




Раім звяртацца да




Недарагі каляровы і ч/б друк да фармату А3 ці 297мм па меньшым баку: улеткі, флаера, брашуры, кнігі, капэрты, рассылкі, магніты, календары, візіткі і г.д. Для студэнтаў каляровы друк па кошту чорна-белага - 0,1 руб. за адзін аднабаковы ліст! УВАГА! Ідзе акцыя САЛІДАРНАСЬ! Хутка й акцыя "АДКАЗНАСЦЬ"! Карыстаючы з нашых акцый Вы даеце згоду на размяшчэнне нашага лагатыпа на Вашых матэрыялах.

220095, г. Мінск, вул. Якубова, 56/1, 181Б

р/р 3012211961001 у ЗАТ «Альфа-банк», код 270, г. Мінск, вул. Сурганова, 43-47

УНП 192567666

http://kapirfild.by/be/
https://www.facebook.com/kapirfild
https://vk.com/club130978351

вторник, 15 августа 2017 г.

Сюрпрызы Нясвіжа, або хто ты гэткі, Казімір Маляўскі? (другая частка, завяршэнне)

У першая частцы нашага артыкула вялося аб знаходцы ля муроў касцёла божага Цела ў Нясвіжы, надмагілля Казіміра Маляўскага, і парэшткаў людзей, жыўшых 300 -400 год таму ў Наваградскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Па матывах размовы з кс. Пятром Шарко.
http://reyten.blogspot.com.by/2017/07/blog-post_29.html


У даканчэнні артыкула вытрымкі  размоваў з археолагам Андрэям Вайцяховічам і антраполагам Мікалаем Памазанавым.


понедельник, 14 августа 2017 г.

Праграма фестываля сучаснага мастацтва ДАХ-32 “РЭЙТАН” (абнаўленні)

Шаноўныя сябры!

Прадстаўляем вашае ўвазе абноўленную і дапоўненую праграму нашага фестываля, які ладзім 20 жніўня. Спадзяемся, што гэта не канчатковы варыянт і будуць яшчэ дадаткі ў праграму і, галоўнае, што гэта не апошні фэст у Грушаўцы :)

Просьбы да ўсіх, хто прыедзе:

1. Калі ласка, алкагольныя і іншыя рэчывы (пажадана, і табаку), пакінуць па-за межамі сядзібы Тадэвуша Рэйтана.
2. Не эксперыментаваць з запалкамі-запальнічкамі ў наваколлі. У адмысловым мейсцы (табар Арт-суполкі)  будзе вогнішча
3. Дапамагчы нам з захоўваннем чысціні і парадку пад час правядзення фестываля (пасільная валанцёрская праца)

Дзякуем!

Просьба пашырыць гэту абвестку!

Image result for Грушаўку разам

Майстар-клас па фехтаванню. Грушаўка, 2014 г.


Нагадаем, што 19 жніўня , у Грушаўцы пройдзе раённае свята фальклёрнага мастацтва "З крыніц спрадвечных" (спевы, скокі, стравы, рамёствы Ляхавіцкага раёна). Жадаючым патрапіць на два дні, можна будзе застацца з намётам на ноч, у табары Арт-суполкі. Але, просім прытрымлівацца правілаў тэхнікі бяспекі і ўсеагульнага парадку. Ежу-пітво , каб не скінуць вагу, пажадана мець пры сабе :)

Да афіцыйнага адкрыцця адбудзецца невялічкая "арніталагічная экскурсія" па сядзібнаму парку.
Вядучы - кандыдат біялагічных навук Дзяніс Лундышаў.
Пачатак - 9 00 

Праграма фестываля сучаснага мастацтва ДАХ-32  “РЭЙТАН”,
прысвечанага ўшанавання памяці вялікага ліцьвіна-беларуса Тадэвуша Рэйтана
20 жніўня , 12 00 - 22 00, сядзіба роду Рэйтанаў, 
вёска Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць



                                                                                                                                                                        Лекцыя:    
12 00
 Урачыстае адкрыццё. Вітанні.

Вадзім Карповіч і Вадзім Алейнік -  Прэзентацыя гістарычнага фехтавання традыцыйнай шаблі XVII-XVIII стст. (двубой і  лекцыя)


Зьміцер Юркевіч  - Знакамітыя сваякі Тадэвуша Рэйтана – Тадэвуш Касцюшка, Ігнат Дамейка, Эдвард Вайніловіч, Якуб Наркевіч-Ёдка, Геранім Друцкій-Любецкій і іншыя.  

Мова Нанова (Баранавічы)  www.movananova.by.На гэтых занятках беларускую мову мы будзем даследаваць праз розныя органы пачуццяў чалавека: вушы, вочы, нос, рот, скуру. Вы каштавалі на смак беларускую мову? Ці, могчыма, вы адчувалі яе прыемны водар?

                                                                                               
                                          Канцэрт (пачатак):
“Астроўна” , фальклёрныя спевы www.youtube.com/channel/UCqUIFUbgPfOtRhJaCFjH9ZQ
Тодар Кашкурэвіч  (Ракаў) (лірніцкія спевы)
Юлія Бажок (фальклёрныя спевы)

паэтычны адступ-выступ - Таццяна Яцук (таварыства "Ліра" , Баранавічы)

Аляксей Жбанаў (праект “Спевы філаматаў”)
Таццяна Грыневіч (бардаўскія спевы)
Раман Яраш (журба-блюз)
 Віктар Сямашка і Кумпанія  (“Фантастычныя плыўцы”, эксперыментальны джаз)
Яўген Рагозін  і Ільля Сін (музычна-літаратурны праект)

Гурт “Re1ikt” з акустрычнай праграмай  https://be.wikipedia.org/wiki/Re1ikt

Суполка гістарычнай рэканструкцыі “Полацкі звяз”  (рыцарскія забаўкі)

У пярэрвах  канцэртнай праграмы - 15 00 -15 20   і 17 00 -17 20    спец-праграма ад Міністэрства Надзвычайных станаў (Ляхавічы) -наглядна-адукацыйная праца з паказам ратавальнага абсталявання, сродкаў індывідуальнай аховы чалавека, віктарына , а таксама паказ “Воднай феерыі”  .
             Паралельныя канцэртнай праграме  выставы , гульні і майстар-класы
                                Майстар-клас:

Лінагравюра (Зьміцер Шапавалаў і Ільля Андрэеў);
Фехтаванне (XVI-XVIIIстст.) (Зьміцер Шапавалаў і Мікіта Сухамлінаў);
Майстэрня смаку "Зёлка-Пчолка" Юліі Літвінавай і Змітра Мурашкі,  cядзіба "Dajnaūski Dvor"
                                     
                                            Гульні:
Настольная гульня "Палескія археолагі" , вядучая Юлія Бажок  https://vk.com/arxeolagi
                                                                        
                                     Мастацкі складнік:
Алесь Родзін і Зьміцер Юркевіч “Род Рэйтанаў. Асобы падзеі” (графічны шэраг)
"Рэтраспектыва твораў Уладзіміра Крукоўскага" да 80-годдзя творцы (Калекцыя мастацкіх прац  з фондаў сядзібы –музея “Пружанскі палацык” ( г.Пружаны))
Зьміцер  Шапавалаў, выстава гістарычных твораў

                                      Спецыяльныя  госці:
Суполка “Абуджэнне”  (Яўген Шунэйка і Андрэй Лычкоўскі) (Менск-Узда)  (“жывая выстава”, пленэр, партрэт на памяць)

Кантакты арганізатараў :
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
Зьміцер Юркевіч
+375 33 375 72 50

воскресенье, 6 августа 2017 г.

"Культура" пра Ігната Дамейку

Два матэрыялы ў апошнім нумары Культуры, прысвечаныя нашаму земляку Ігнату Дамейку.
Інтэрв'ю са спадарыняй Пац Дамейка (праўнучка Ігната), і са спадарыняй Валянцінай Лебедзевай.






Дзень памяці Тадэвуша Рэйтана - 8 жніўня

Заўтра, 8 жніўня Дзень памяці Тадэвуша Рэйтана. 237 год мінула з тае пары, але акалічнасці трагічнай і заўчаснай смерці нацыянальнага Героя Беларусі і да гэтага часу абкружаны пакровамі таямнічасці.

Нягледзячы на высілкі, нам не пашанцавала знайсці метрыку смерці Тадэвуша, якая самім сваім існаваннем, як ўзыходзячае сонца, вывела б на чыстую ваду б усіх тых "цемрашалаў", якія стагоддзямі  працавалі на замацаванне міфа "самагубства". 

Хоць метрыкі смярці і пахавання ягоных братоў намі знойдзены і апублікаваны. 

Але, сабраўшы разам доказы, якія абвяргаюць самы злавесны міф ягонага жыццярыса, мы голасна заяўляем - "liberum veto!". І згодна з традыцыяй, прыводзім сваі тлумачэнні.



Image result for Рэйтан
      "Тадэвуш Рэйтан на сойме 1773 года" (фрагмент), мастак Павал Татарнікаў

Адным з шкодных міфаў сусветнага "рэйтаназнаўства", які мае вельмі працяглую гісторыю, з’яўляецца “самагубства”, якое Тадэвуш Рэйтан, нібыта здзейсніў у 8 жніўня 1780 года. 

Самым “моцным" аргументам на карысць гэтага сцвярджэння з’яўляецца факт адсутнасць яго магілы. Што праўда, нікога не засмучае той факт, што таксама адсутнічаюць магілы яго дзядоў, бацькоў, братоў і безлічы іншых ягоных сваякоў.

 Пры гэтым, калі звярнуцца да “першакрыніцаў” (а іншых у 19-20 стст. проста не існавала), з якіх бралася інфармацыя пра жыццярыс Тадэвуша, то з'яўленне міфа проста немагчыма патлумачыць.

Юльян Урсын Нямцэвіч, знакаміты берасцеец, грамадска-палітычны дзеяч,  які першым надрукаваў у 1819-20 гг. больш меньш цэльны, хоць і вельмі сціплы жыццярыс Рэйтана, стасаваўся дзеля гэтага з наймалодшым братам Тадэвуша, Станіславам (памёр у 1818 г.). Зрабіўшы ў гэтым жыццярысе шэраг памылак, ён, піша,  што Тадэвуш Рэйтан "быў пахаваны ў ляхавіцкім касцёле". 

Генрык Жавускі, знакаміты пісьменнік, які надхніў Адама Міцкевіча напісаць паэму "Пан Тадэвуш, або апошні наезд на Літве", унук сястры Тадэвуша, так апісаў апошнія хвіліны жыцця свайго дзеда – “Праз два дні пасьля гэтага здарэння ён аддаў душу Богу. Я кажу –Богу, таму што за некалькі гадзін да сканання ён прыйшоў у поўную свядомасць  і, як належыць , рыхтаваўся да смерці. Якой ён ужо не раз без страху шукаў…”, “ перад самым сконам Тадэвуш ужо быў у думках перад Збавіцелем нашым і Дзевай Марыяй, якім ахвяраваў свае новыя пакуты, перажытыя ім. – Я ніколі знарок не абразіў свайго творцы і ні на хвіліну не ўсумніўся ў веры. Спадзяюся, што мяне, убогага, не абмінуць міласэрнасць і любасць Яго найдаражэйшага Сына, а мае пакуты за няшчасную айчыну ахвярую табе, Божа.   Гэта былі яго апошнія словы.”

Не так даўно мной была знойдзена трэццяя, невядомая да гэтага часу крыніца. Гэта ліст пляменніцы Тадэвуша, да вядомага пісьменніка Язэпа Крашэўскага, у якім яна згадала пра аднаго старога, які быў пры апошніх хвілінах жыцця Героя. Да апошняй хвіліны Рэйтан "трымаў ксяндза за руку".


Усе гэтыя сведчанні кажуць аб адным – лічыць Тадэвуша Рэйтана самагубцам нельга! Пагатоў прыкрываючыся міфам, адмаўляць яму ў праве на ўшанаванне памяці на яго Радзіме.

(Навуковая публікацыя па гэтай тэме, спадзяюся, неўзабаве пабачыць свет)

Зьміцер Юркевіч

ІГНАТ ДАМЕЙКА – ТЫТАН НАВУКІ. Выстава ў Міры.

Рэклама выставы і невялікая фота-справаздача з яе адкрыцця.


ІГНАТ ДАМЕЙКА – ТЫТАН НАВУКІ

2017-08-01
10:00
Музей «Замкавы комплекс «Мір» з’яўляецца ініцыятарам стварэння перасоўнага выставачнага фотадакументальнага праекта «ІГНАТ ДАМЕЙКА – ТЫТАН НАВУКІ», які з дапамогай ілюстрацыйнага і відэа матэрыялу распавядае аб асноўных этапах развіцця асобы нашага земляка, сусветна вядомага вучонага Ігната Дамейкі.
31 ліпеня 2017 г. выстава будзе прэзентавана ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь у рамках урачыстасцяў з нагоды 215-ддзя з дня нараджэння І. Дамейкі.
З 1 жніўня 2017 г. з выставай можна будзе знаёміцца ўсім наведвальнікам Мірскага замка /касавы хол паўночнага корпуса, уваход вольны/.
Стэнд у пачатку экспазіцыі, да напаўнення якога спрычынілася і Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, прадаставіўшы для выставы раней невядомыя метрычныя запісы хростаў маці Ігната,  Караліны з Анцутаў (траюраднай сястры Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі), старэйшага брата Ігната, Адама-Яна-Ксаверыя-Францішка, а таксама недрукаваўшыяся запісы хросту брата  Казіміра, і метрыка смерці бацькі Ігната - Гіпаліта Дамейкі.
Шматлікія іншыя архіўныя дакументы  (метрыкі, тастаменты і судовыя акты) з архіва Арт-суполкі  у экспазіцыі  фізічна проста не змясціліся.





Міхель Адрэявіч Завушкевіч-Дамейка, геолаг, пляменнік праўнучкі Ігната Дамейкі 



Праўнучкі -Пац і Сесілія  і праўнук Міхель. а таксама іх пляменнік Міхель 




Дамейкіт





Спадарыня Валянціна Лебедзева, 



  Вучоны сакратар комплекса "Мірскі замак" сп.Ігар Ложачнік і гісторык, старшы выкладчык катэдры беларускай культуры і фальклярыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны сп. Валянціна Лебедзева  і Зьміцер Юркевіч (Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана) ( з левага боку)


З нашым былым выхавацелем Мірской вучэльні, спадаром Канстанцінам Петрыманам, праз 25 год !!!




суббота, 5 августа 2017 г.

Папярэдняя праграма фестываля сучаснага мастацтва ДАХ-32 , 20 жніўня

Шаноўныя сябры! 
Выкладаем папярэднюю праграму-накід фестываля сучаснага мастацтва ДАХ-XXXII, які плануем правесці 20 жніўня 2017 года ў сядзібе Тадэвуша Рэйтана, у вёсцы Грушаўка, Ляхавіцкага раёна.

Канчатковага дазволу на правядзення яшчэ не маем, праграма мусіць быць разгледжана і зацьверджана.

Таксама, магчымы змены ў складзе, бо не ўсе асобы (за малым,  але значнысм выключэннем) далі 101 % гарантыю, што змогуць быць 20 жніўня з намі.

Нагадаем. што 19 жніўня ў Грушаўцы плануецца раённае свята фальклёрнага мастацтва "З крыніц спрадвечных", якое збярэ найлепшых выканаўцаў з у сяго раёна. Таму, мае сэнс прыехаць 19-га, пераночыць ў намётавым табарыі.

Праз тыдзень, пасьля летніка ў Грушаўцы,  паведамім аб развіццаі падзей.

Як бачыце, праграма вельмі насычаная! 
Спадзяемся і на вынікі этнаграфічнай экспедыцыі СЭТ па Ляхавіцкім раёне!

Усе пытанні, калі ласка, на тэлефон +375 33 375 72 50, бо буду па-за сацыяльнымі сеткамі.
Зьміцер Юркевіч


Уваход вольны!!!
Праграма фестываля сучаснага мастацтва ДАХ-32
20 жніўня , 12 00 - 22 00
Музыкі :

Раман Яраш (журба-блюз)
Віктар Сямашка (праект “Фантастычныя плыўцы”, эксперыментальны джаз)
Аляксей Жбанаў (праект “Спевы філаматаў”)
Таццяна Грыневіч (бардаўскія спевы)
Тодар Кашкурэвіч (лірніцкія спевы)
Яўген Рагозін  і Ільля Свірын (музычна-літаратурны праект)
“Астроўна” , фальклёрныя спевы 
Юлія Бажок, фальклёрныя спевы

Спецыяльны госць:
“Rе1ikt”,  з акустрычнай праграмай  https://be.wikipedia.org/wiki/Re1ikt

Image result for Rе1ikt

Майстар-клас:
Лінагравюра (Зьміцер Шапавалаў і Ільля Андрэеў);
Фехтаванне (XVI-XVIIIстст.) (Зьміцер Шапавалаў);
“Полацкі звяз” (рыцарскія забаўкі)

Гульні:
Настольная гульня "Палескія археолагі" https://vk.com/arxeolagi

Мастацкі складнік:
Алесь Родзін і Зьміцер Юркевіч “Род Рэйтанаў. Асобы падзеі” (графічны шэраг)
"Рэтраспектыва твораў Уладзіміра Крукоўскага" да 80-годдзя творцы (Калекцыя мастацкіх прац  з фондаў сядзібы –музея “Пружанскі палацык” ( г.Пружаны))
Суполка “Абуджэнне”  (“жывая выстава”)
Зьміцер  Шапавалаў, выстава твораў на гістарычную тэматыку

Лекцыя:     Зьміцер Юркевіч  - Знакамітыя сваякі Тадэвуша Рэйтана – Ігнат Дамейка, Эдвард Вайніловіч, Якуб Наркевіч-Ёдка, Геранім Друцкій-Любецкій і іншыя.  


Майстэрня смаку "Зёлка-Пчолка" Юліі ЛІТВІНАВАЙ і Змітра МУРАШКІ, cядзіба "Dajnaūski Dvor"