Шаноўныя сябры!
Выкладаем папярэднюю праграму-накід фестываля сучаснага мастацтва ДАХ-XXXII, які плануем правесці 20 жніўня 2017 года ў сядзібе Тадэвуша Рэйтана, у вёсцы Грушаўка, Ляхавіцкага раёна.
Канчатковага дазволу на правядзення яшчэ не маем, праграма мусіць быць разгледжана і зацьверджана.
Таксама, магчымы змены ў складзе, бо не ўсе асобы (за малым, але значнысм выключэннем) далі 101 % гарантыю, што змогуць быць 20 жніўня з намі.
Нагадаем. што 19 жніўня ў Грушаўцы плануецца раённае свята фальклёрнага мастацтва "З крыніц спрадвечных", якое збярэ найлепшых выканаўцаў з у сяго раёна. Таму, мае сэнс прыехаць 19-га, пераночыць ў намётавым табарыі.
Праз тыдзень, пасьля летніка ў Грушаўцы, паведамім аб развіццаі падзей.
Як бачыце, праграма вельмі насычаная!
Спадзяемся і на вынікі этнаграфічнай экспедыцыі СЭТ па Ляхавіцкім раёне!
Усе пытанні, калі ласка, на тэлефон +375 33 375 72 50, бо буду па-за сацыяльнымі сеткамі.
Зьміцер Юркевіч
Уваход вольны!!!
Праграма фестываля
сучаснага мастацтва ДАХ-32
20
жніўня , 12
00 - 22 00
Музыкі :
Раман
Яраш (журба-блюз)
Віктар
Сямашка (праект “Фантастычныя плыўцы”, эксперыментальны джаз)
Аляксей
Жбанаў (праект “Спевы філаматаў”)
Таццяна
Грыневіч (бардаўскія спевы)
Тодар
Кашкурэвіч (лірніцкія спевы)
Яўген
Рагозін і Ільля Свірын
(музычна-літаратурны праект)
“Астроўна”
, фальклёрныя спевы
Юлія
Бажок,
фальклёрныя спевы
Спецыяльны госць:
“Rе1ikt”, з акустрычнай праграмай https://be.wikipedia.org/wiki/Re1ikt
Майстар-клас:
Лінагравюра
(Зьміцер Шапавалаў і Ільля Андрэеў);
Фехтаванне
(XVI-XVIIIстст.) (Зьміцер Шапавалаў);
“Полацкі
звяз” (рыцарскія забаўкі)
Гульні:
Мастацкі
складнік:
Алесь
Родзін і Зьміцер Юркевіч “Род Рэйтанаў. Асобы падзеі” (графічны шэраг)
"Рэтраспектыва твораў Уладзіміра
Крукоўскага" да 80-годдзя творцы (Калекцыя мастацкіх прац з фондаў сядзібы –музея “Пружанскі палацык” (
г.Пружаны))
Суполка
“Абуджэнне” (“жывая выстава”)
Зьміцер Шапавалаў, выстава твораў на гістарычную
тэматыку
Лекцыя: Зьміцер Юркевіч - Знакамітыя сваякі Тадэвуша Рэйтана – Ігнат
Дамейка, Эдвард Вайніловіч, Якуб Наркевіч-Ёдка, Геранім Друцкій-Любецкій і
іншыя.
Майстэрня смаку "Зёлка-Пчолка" Юліі ЛІТВІНАВАЙ і Змітра МУРАШКІ,
cядзіба "Dajnaūski Dvor"
Комментариев нет:
Отправить комментарий