воскресенье, 6 августа 2017 г.

Дзень памяці Тадэвуша Рэйтана - 8 жніўня

Заўтра, 8 жніўня Дзень памяці Тадэвуша Рэйтана. 237 год мінула з тае пары, але акалічнасці трагічнай і заўчаснай смерці нацыянальнага Героя Беларусі і да гэтага часу абкружаны пакровамі таямнічасці.

Нягледзячы на высілкі, нам не пашанцавала знайсці метрыку смерці Тадэвуша, якая самім сваім існаваннем, як ўзыходзячае сонца, вывела б на чыстую ваду б усіх тых "цемрашалаў", якія стагоддзямі  працавалі на замацаванне міфа "самагубства". 

Хоць метрыкі смярці і пахавання ягоных братоў намі знойдзены і апублікаваны. 

Але, сабраўшы разам доказы, якія абвяргаюць самы злавесны міф ягонага жыццярыса, мы голасна заяўляем - "liberum veto!". І згодна з традыцыяй, прыводзім сваі тлумачэнні.



Image result for Рэйтан
      "Тадэвуш Рэйтан на сойме 1773 года" (фрагмент), мастак Павал Татарнікаў

Адным з шкодных міфаў сусветнага "рэйтаназнаўства", які мае вельмі працяглую гісторыю, з’яўляецца “самагубства”, якое Тадэвуш Рэйтан, нібыта здзейсніў у 8 жніўня 1780 года. 

Самым “моцным" аргументам на карысць гэтага сцвярджэння з’яўляецца факт адсутнасць яго магілы. Што праўда, нікога не засмучае той факт, што таксама адсутнічаюць магілы яго дзядоў, бацькоў, братоў і безлічы іншых ягоных сваякоў.

 Пры гэтым, калі звярнуцца да “першакрыніцаў” (а іншых у 19-20 стст. проста не існавала), з якіх бралася інфармацыя пра жыццярыс Тадэвуша, то з'яўленне міфа проста немагчыма патлумачыць.

Юльян Урсын Нямцэвіч, знакаміты берасцеец, грамадска-палітычны дзеяч,  які першым надрукаваў у 1819-20 гг. больш меньш цэльны, хоць і вельмі сціплы жыццярыс Рэйтана, стасаваўся дзеля гэтага з наймалодшым братам Тадэвуша, Станіславам (памёр у 1818 г.). Зрабіўшы ў гэтым жыццярысе шэраг памылак, ён, піша,  што Тадэвуш Рэйтан "быў пахаваны ў ляхавіцкім касцёле". 

Генрык Жавускі, знакаміты пісьменнік, які надхніў Адама Міцкевіча напісаць паэму "Пан Тадэвуш, або апошні наезд на Літве", унук сястры Тадэвуша, так апісаў апошнія хвіліны жыцця свайго дзеда – “Праз два дні пасьля гэтага здарэння ён аддаў душу Богу. Я кажу –Богу, таму што за некалькі гадзін да сканання ён прыйшоў у поўную свядомасць  і, як належыць , рыхтаваўся да смерці. Якой ён ужо не раз без страху шукаў…”, “ перад самым сконам Тадэвуш ужо быў у думках перад Збавіцелем нашым і Дзевай Марыяй, якім ахвяраваў свае новыя пакуты, перажытыя ім. – Я ніколі знарок не абразіў свайго творцы і ні на хвіліну не ўсумніўся ў веры. Спадзяюся, што мяне, убогага, не абмінуць міласэрнасць і любасць Яго найдаражэйшага Сына, а мае пакуты за няшчасную айчыну ахвярую табе, Божа.   Гэта былі яго апошнія словы.”

Не так даўно мной была знойдзена трэццяя, невядомая да гэтага часу крыніца. Гэта ліст пляменніцы Тадэвуша, да вядомага пісьменніка Язэпа Крашэўскага, у якім яна згадала пра аднаго старога, які быў пры апошніх хвілінах жыцця Героя. Да апошняй хвіліны Рэйтан "трымаў ксяндза за руку".


Усе гэтыя сведчанні кажуць аб адным – лічыць Тадэвуша Рэйтана самагубцам нельга! Пагатоў прыкрываючыся міфам, адмаўляць яму ў праве на ўшанаванне памяці на яго Радзіме.

(Навуковая публікацыя па гэтай тэме, спадзяюся, неўзабаве пабачыць свет)

Зьміцер Юркевіч

Комментариев нет:

Отправить комментарий