Шаноўныя сябры!
Прадстаўляем вашае ўвазе абноўленную і дапоўненую праграму нашага фестываля, які ладзім 20 жніўня. Спадзяемся, што гэта не канчатковы варыянт і будуць яшчэ дадаткі ў праграму і, галоўнае, што гэта не апошні фэст у Грушаўцы :)
Просьбы да ўсіх, хто прыедзе:
1. Калі ласка, алкагольныя і іншыя рэчывы (пажадана, і табаку), пакінуць па-за межамі сядзібы Тадэвуша Рэйтана.
2. Не эксперыментаваць з запалкамі-запальнічкамі ў наваколлі. У адмысловым мейсцы (табар Арт-суполкі) будзе вогнішча
3. Дапамагчы нам з захоўваннем чысціні і парадку пад час правядзення фестываля (пасільная валанцёрская праца)
Дзякуем!
Просьба пашырыць гэту абвестку!
Просьба пашырыць гэту абвестку!
Майстар-клас па фехтаванню. Грушаўка, 2014 г.
Нагадаем, што 19 жніўня , у Грушаўцы пройдзе раённае свята фальклёрнага мастацтва "З крыніц спрадвечных" (спевы, скокі, стравы, рамёствы Ляхавіцкага раёна). Жадаючым патрапіць на два дні, можна будзе застацца з намётам на ноч, у табары Арт-суполкі. Але, просім прытрымлівацца правілаў тэхнікі бяспекі і ўсеагульнага парадку. Ежу-пітво , каб не скінуць вагу, пажадана мець пры сабе :)
Да афіцыйнага адкрыцця адбудзецца невялічкая "арніталагічная экскурсія" па сядзібнаму парку.
Вядучы - кандыдат біялагічных навук Дзяніс Лундышаў.
Пачатак - 9 00
Вядучы - кандыдат біялагічных навук Дзяніс Лундышаў.
Пачатак - 9 00
Праграма
фестываля сучаснага мастацтва ДАХ-32 “РЭЙТАН”,
прысвечанага ўшанавання памяці вялікага ліцьвіна-беларуса
Тадэвуша Рэйтана
20 жніўня , 12 00 - 22 00, сядзіба роду Рэйтанаў,
вёска
Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць
Лекцыя:
12 00
Урачыстае адкрыццё. Вітанні.
Вадзім Карповіч і Вадзім Алейнік - Прэзентацыя гістарычнага фехтавання традыцыйнай шаблі XVII-XVIII стст. (двубой і лекцыя)
12 00
Урачыстае адкрыццё. Вітанні.
Вадзім Карповіч і Вадзім Алейнік - Прэзентацыя гістарычнага фехтавання традыцыйнай шаблі XVII-XVIII стст. (двубой і лекцыя)
Зьміцер Юркевіч - Знакамітыя сваякі Тадэвуша Рэйтана – Тадэвуш
Касцюшка, Ігнат Дамейка, Эдвард Вайніловіч, Якуб Наркевіч-Ёдка, Геранім
Друцкій-Любецкій і іншыя.
Мова Нанова (Баранавічы) www.movananova.by.На гэтых занятках беларускую мову мы будзем даследаваць праз розныя органы пачуццяў чалавека: вушы, вочы, нос, рот, скуру. Вы каштавалі на смак беларускую мову? Ці, могчыма, вы адчувалі яе прыемны водар?
Канцэрт (пачатак):
Тодар Кашкурэвіч (Ракаў) (лірніцкія спевы)
Юлія Бажок (фальклёрныя спевы)
паэтычны адступ-выступ - Таццяна Яцук (таварыства "Ліра" , Баранавічы)
паэтычны адступ-выступ - Таццяна Яцук (таварыства "Ліра" , Баранавічы)
Аляксей Жбанаў (праект “Спевы філаматаў”)
Таццяна Грыневіч (бардаўскія спевы)
Раман Яраш (журба-блюз)
Віктар Сямашка і Кумпанія (“Фантастычныя плыўцы”, эксперыментальны джаз)
Яўген
Рагозін і Ільля Сін (музычна-літаратурны праект)
Суполка гістарычнай рэканструкцыі “Полацкі звяз” (рыцарскія забаўкі)
У пярэрвах канцэртнай праграмы - 15 00 -15 20 і 17 00 -17 20 спец-праграма ад Міністэрства Надзвычайных станаў (Ляхавічы) -наглядна-адукацыйная
праца з паказам ратавальнага абсталявання, сродкаў індывідуальнай аховы
чалавека, віктарына , а таксама паказ “Воднай
феерыі” .
Паралельныя
канцэртнай праграме выставы , гульні і майстар-класы
Майстар-клас:
Лінагравюра (Зьміцер Шапавалаў і Ільля Андрэеў);
Фехтаванне (XVI-XVIIIстст.) (Зьміцер Шапавалаў і Мікіта Сухамлінаў);
Майстэрня смаку "Зёлка-Пчолка" Юліі Літвінавай і Змітра Мурашкі,
cядзіба "Dajnaūski Dvor"
Гульні:
Мастацкі складнік:
Алесь Родзін і Зьміцер Юркевіч “Род Рэйтанаў. Асобы падзеі” (графічны шэраг)
"Рэтраспектыва
твораў Уладзіміра Крукоўскага"
да 80-годдзя творцы (Калекцыя мастацкіх прац
з фондаў сядзібы –музея “Пружанскі
палацык” ( г.Пружаны))
Зьміцер Шапавалаў, выстава гістарычных твораў
Спецыяльныя госці:
Суполка “Абуджэнне” (Яўген Шунэйка і Андрэй Лычкоўскі) (Менск-Узда)
(“жывая
выстава”, пленэр, партрэт на памяць)
Кантакты арганізатараў :
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
Зьміцер Юркевіч
+375 33 375 72 50
Комментариев нет:
Отправить комментарий