воскресенье, 6 августа 2017 г.

ІГНАТ ДАМЕЙКА – ТЫТАН НАВУКІ. Выстава ў Міры.

Рэклама выставы і невялікая фота-справаздача з яе адкрыцця.


ІГНАТ ДАМЕЙКА – ТЫТАН НАВУКІ

2017-08-01
10:00
Музей «Замкавы комплекс «Мір» з’яўляецца ініцыятарам стварэння перасоўнага выставачнага фотадакументальнага праекта «ІГНАТ ДАМЕЙКА – ТЫТАН НАВУКІ», які з дапамогай ілюстрацыйнага і відэа матэрыялу распавядае аб асноўных этапах развіцця асобы нашага земляка, сусветна вядомага вучонага Ігната Дамейкі.
31 ліпеня 2017 г. выстава будзе прэзентавана ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь у рамках урачыстасцяў з нагоды 215-ддзя з дня нараджэння І. Дамейкі.
З 1 жніўня 2017 г. з выставай можна будзе знаёміцца ўсім наведвальнікам Мірскага замка /касавы хол паўночнага корпуса, уваход вольны/.
Стэнд у пачатку экспазіцыі, да напаўнення якога спрычынілася і Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, прадаставіўшы для выставы раней невядомыя метрычныя запісы хростаў маці Ігната,  Караліны з Анцутаў (траюраднай сястры Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі), старэйшага брата Ігната, Адама-Яна-Ксаверыя-Францішка, а таксама недрукаваўшыяся запісы хросту брата  Казіміра, і метрыка смерці бацькі Ігната - Гіпаліта Дамейкі.
Шматлікія іншыя архіўныя дакументы  (метрыкі, тастаменты і судовыя акты) з архіва Арт-суполкі  у экспазіцыі  фізічна проста не змясціліся.





Міхель Адрэявіч Завушкевіч-Дамейка, геолаг, пляменнік праўнучкі Ігната Дамейкі 



Праўнучкі -Пац і Сесілія  і праўнук Міхель. а таксама іх пляменнік Міхель 




Дамейкіт





Спадарыня Валянціна Лебедзева, 



  Вучоны сакратар комплекса "Мірскі замак" сп.Ігар Ложачнік і гісторык, старшы выкладчык катэдры беларускай культуры і фальклярыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны сп. Валянціна Лебедзева  і Зьміцер Юркевіч (Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана) ( з левага боку)


З нашым былым выхавацелем Мірской вучэльні, спадаром Канстанцінам Петрыманам, праз 25 год !!!




Комментариев нет:

Отправить комментарий