среда, 8 июня 2016 г.

Увага! Увага! Добрая навіна!

Прыйшла добрая навіна!

 У новым, шостым нумары часопіса "Маладосць" свет, нарэшце, пабачыць спроба навуковага абвяржэння першага з доўгага шэрагу міфаў, звязаных з асобай Тадэвуша Рэйтана. Датычны ён даты нараджэння нашага Нацыянальнага героя. У той час, як прагрэсіўнае чалавецтва навокал Беларусі амаль адзінадушна сцвяржае, што нарадзіўся Тадэвуш у жніўні 1742, мы, на падставе некаторых дакументаў, адсоўваем дату на кастрычнік-лістапад 1740.
Публіцыстычны артыкул аб гэтым быў надрукаваны ў "Краязнаўчай газеце", але , безумоўна, ён не змяшчае ўсіх фактаў  і дакументаў.
Спадзяемся , што новая публікацыя з цікавасцю будзе сустрэта чытачамі, хто сачыць за нашымі рухамі.
Вокладка часопіса (нумар 4) узята проста так. для ілюстрацыі..
Новы нумар павінен з'явіцца на паліцах напрыканцы месяца. Сачыце за намі, мы паведамім!

Зьміцер Юркевіч

Надхніў на "Маладосць" Анатоль Сцебурака, за што яму, са спазьненнем, выказваю падзяку!


                                                    

Комментариев нет:

Отправить комментарий