пятница, 10 июня 2016 г.

Рэха ў лабірынце ДАХа

У мінулую суботу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрыўся фэст эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу — IV», які, нагадаю, па сутнасці з’яўляецца выязной сесіяй вядомага міжнароднага фестывалю «ДАХ» (DACH) і прызваны паказаць гледачам, як змяняецца ўздзеянне мастацкіх твораў на чалавека, калі побач у адной зале суіснуюць розныя віды мастацтва: музыка і графіка, фота і відэа-арт, перформанс і паэзія.
fa_измен.размер
У гэтым годзе фестываль цалкам апраўдаў сваю назву – быў пастаўлены сапраўдны эксперымент і над фарматам мерапрыемства, і над гледачом, у якога ў добрам сэнсе «ехаў дах» ад усяго ўбачанага і пачутага. Калі ў мінулыя гады фэст быў прысвечаны важкім падзеям і знакамітым асобам нашай мінуўшчыны, то сёлета арганізатары вырашылі абысціся без заступніцтва знакавых імёнаў і зрабілі ўпор на экзістэнцыяльную складаемую. Як паабяцалі гледачам зацягнуць іх за межы чалавечай псіхікі, так і  атрымалася.
Спачатку арт-куратар праекта вядомы мінскі мастак Зміцер Юркевіч, азнаёміўшы гледачоў з кароткай гісторыяй фестывалю і падкрэсліўшы эксперыментальны фармат заяўленых на фэсце формаў мастацтва, прадставіў ключавыя пляцоўкі мерапрыемства і ўдзельнікаў, сустрэча з якімі прынесла шмат нечаканых сюрпрызаў.
1_измен.размер
Першым агаліў свой унутраны свет мастак Алесь Родзін – другі арт-куратар фестывалю DACH, вялікі  рамантык,  летуценнік і альтруіст, жыццё якога праходзіць паміж Беларуссю і Германіяй (на жаль,  у Еўропе ён больш папулярны, чым на радзіме). Прадбачачы неразуменне непадрыхтаваных пружанскіх гледачоў, майстар даў даволі складанай па канцэпцыі выставе пад назвай “Сіндром адраджэння” кароткую анатацыю, якая мала каму дапамагла разабрацца ва ўбачаным.
3_измен.размер
66_измен.размер
26_измен.размер
28_измен.размер
Алесь Родзін Golden key_измен.размер
Гледачы давалі свае, самыя простыя ці незвычайныя інтэрпрэтацыі. Хтосьці разглядзеў на карцінах эфект глыбокага апускання ў Марыянскую ўпадзіну, хтосьці – віртуальныначны палёт над скаламі, далінамі і ўзгоркамі. Цікавай была думка, што само экспазіцыйнае рашэнне нагадвае кардыяграму чалавека. Аб адным можна з упэўненасцю сказаць: Алесь Родзін стварыў нешта абсалютна новае нават для сучаснага мастацтва.
Далей гасцей фэсту чакаў новы іспыт.
44_измен.размер
55_измен.размер
Другі ўдзельнік – малады брэсцкі мастак, які выступаў пад псеўданімамwhatname? – прадставіў такую  незвычайную праграму, што яе нават складана падагнаць пад нейкія рамкі. Мастак правёў своеасаблівы сеанс гештальт-тэрапіі і назіраў за эмоцыямі гледачоў (іх папрасілі надзець тэатральныя маскі з нумарамі), з боку. У якасці эксперыменту  ён ужыў так званы «метад пустога крэсла»: усе карціны пад назвай «Роднае» былі завешаны чорнай тканінай, як абярэгам, і гледачам прапаноўвалася ўявіць, што там на самой справе. Усе гэтыя чорныя квадраты па перыметры залы стварылі эфект куба і выклікалі ў некаторых адпаведны клаустрофобны настрой.
На выставе Роднае_измен.размер
На выставе Роднае 2_измен.размер
29_измен.размер
Вельмі шкада, што мастак не ўмешваўся ў ход эксперыменту і не накіроўваў яго, таму ніякіх пачуццяў і думак услых ён не атрымаў. Чакалася, што падчас фэстуwhatname? будзе паступова адкрываць адну карціну за адной, але гэтага не здарылася. Выходзіць, сапраўднага дыялогу паміж мастаком і гледачамі не атрымалася. Эксперымент выйшаў з-пад кантролю? Магчыма. Людзі, якія стаміліся ад гэтай рэтрансляцыі безвыходнасці і смутку, доўга  разважалі, што б гэта ўсё значыла. Прызнацца, гэтае пытанне гучала часцей за іншыя. Не ведаю, ці вяртаўся хто-небудзь яшчэ, акрамя мяне, у гэтую залу. Здаецца мне, што там за палотнамі засталося нешта вельмі прыгожае і роднае…
А вось наступнае выступленне ніякіх спрэчак не выклікала. Наадварот, як зачараваныя, госці фэсту слухалі «зорнага хлопца» – менавіта так ахрысцілі аўтара прэзентаванай кнігі «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія» Цімафея Авіліна, які правёў цікавую экскурсію па зорным небе і захоплена распавядаў пра звязаныя з ім старадаўнія паданні. Госці даведаліся пра этымалогію астранамічных паняццяў, пра тое, як па начным небе беларусы вызначалі час і накірунак, лёс чалавека ці ўраджай, пра з’явы, звязаныя з метэорамі і г.д. Аказваецца, «спрадвечна беларускае» слова «знічка», было прыдумана зусім нядаўна – на пачатку ХХ стагоддзя.
Цімафей Авілін_измен.размер
16_измен.размер
15_измен.размер
13_измен.размер
Усе гэтыя ўнікальныя матэрыялы былі сабраныя навукоўцам на працягу 13 гадоў у розных архівах, бібліятэках, запазычаны з навуковых экспедыцый і прыватных падарожжаў. Аналагаў гэтаму дасканаламу даследаванню ў Беларусі не існуе.
Як падкрэсліў Авілін,  наперадзе яшчэ некранутае поле для даследвання, бо пакуль людзі на вёсках яшчэ памятаюць пра народную астраномію, ёсць магчымасць захаваць гэтыя веды: шмат новага даведаўся аўтар ужо і ад пружанцаў, якія «чытаюць па зорках» (былі і такія). Напрыканцы імпрэзы аўтар (што цікава, па адукацыі ён фізік-ядзершчык, па асноўнай прафесіі – праграміст, па хобі – як аказалася далей, яшчэ і музыкант) адказаў на пытанні, і я зразумела адну рэч:  цяпер, дзякуючы Цімафею Авіліну, буду глядзець на неба зусім іншымі вачыма.
Этнатэму працягнулі вядомыя сталічныя музыкі. Насця Хмель, удзельніца гурта “Крыві”, пад акампанемент экзатычнага афрыканскага барабана  “джамбей” праспявала нашыя мясцовыя песні з вёскі Залессе, дзе яна зараз гаспадарыць у сваёй аграсядзібе.
Пасля яе на музыку пераключыўся этнаастраном, які на пару с Паўлам Сілівончыкам спяваў “песні вясковых рамантыкаў”. А напрыканцы мультыінструменталіст і спявак Раман Яраш, ужо знаёмы пружанскай  публіцы па папярэдніх фэстах, стварыў для гледачоў, стомленых мастацкімі рэбусамі, сапраўднае свята ў духу вясковага блюза...
Насця Хмель_измен.размер
20_измен.размер
Раман Яраш_измен.размер
555_измен.размер
Такім чынам, чацвёрты фест «Рэха ДАХу»  абвясцілі адкрытым,  і яго эксклюзіўныя лабірынты чакаюць самых смелых гледачоў.
Алена Зялевіч
Фота Сяргея Рабчука

Комментариев нет:

Отправить комментарий