Сёння, у першы дзень красавіка, адкрылі сязон палявых прац!
Пастаўленая задача - прыборка родавага пахавання Рэйтанаў на могілках у г.Ляхавічы, паспяхова выканана. Акрамя асноўнай працы, адбыўся соймік аб лёсах свету ў прыватнасці, і капліцы ў агульным.
Як заўсёды, надвор'е за нас- +22 ў ценю!
Соймікавалі:
дэпутаты менскага ваяводства - Зьміцер Юркевіч, Анатоль Новікаў
і баранавіцкага - Алесь Мачульскі
Кансультант - сп. Уладзімір Варанец
Анонс:
У гэтым месяцы нас чакаюць :
1. Суботнік-5 ў Грушаўцы (якім мы адзначым 4 годдзе Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана)
2. Соймік -2 у Наваградку
3. Канферэнцыя ў Пружанах
Больш канкрэтыкі бліжэй да часу падзей.
Комментариев нет:
Отправить комментарий