22 красавіка 2017
года.
“СУБОТНІК У
ГРУШАЎЦЫ -5”
"Бывалі дні вясёлыя!" (2014г.) (На гэты раз так ня будзе :) )
22 красавіка, на
Малой радзіме нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана, у в. Грушаўка
(Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) адбудзецца штогадовы суботнік Арт-суполкі
імя Тадэвуша Рэйтана і рэдакцыі газеты “Культура”. Праводзіцца ён , звычайна, з
нагоды гадавіны падзей красавіка 1773 года. І ў гадавіну заснавання
Арт-суполкі.
З гэтага дня
пачынаецца чарговы этап суботнікаў, летнікаў супраць-аварыных прац, які
запланаваны нашае Арт-суполкай на аб’ектах спадчыны старабеларускага рода
Рэйтанаў у 2017 годзе.
Час пачатку
суботніка - 12:30.
Лакацыя - падворак
сядзібы ў Грушаўцы.
Пры сабе пажадана
мець “суботнічны рыштунак” - пальчаткі,
сякеру, гарбату, прысмакі.
Тым, для каго гэта
будзе першая вандроўка ў Грушаўку. Гарантуецца экскурсія ад Зьмітра Юркевіча па
сцяжынках мінуўшчыны – апавяданне пра Тадэвуша Рэйтана , а таксама род
Рэйтанаў, і, безумоўна саму Грушаўку.
Пачатак + - 16 00.
Зьміцер Юркевіч
архівіст, старшыня
Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана,
+375 33 375 72
50
Комментариев нет:
Отправить комментарий