Запланаваны мінімум прац пасьпяхова праведзены. Акрамя барацьбы з хмызамі, праведзены зандаж падмурка ляхавіцкай капліцы. Слушная пастаноўка пытання паказала, у дадатак, што капліца адразу будавалася на ўзор Пізанскай вежы, пад "цяжкім" нахілам.
Пад час несанкцыянаванага адгалінавання суботніка ў Грушаўку, былі засьпеты там турыстамі з Менску, на чале з Іванам Сацукевічам.
З задавальненнем перанялі экскурсійнае стырно і распавялі ўважлівым слухачам пра ня толкі вядомыя, але і спрэчныя момант жыццярыса Тадэвуша Рэйтана. А такасама яшчэ нікому невядомыя старонкі гісторыі гэтага роду.
Напрыклад, што Ігнат Дамейка, нацыянальны герой Чылі - пляменнік ў чацьвёртай страчы нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Рэйтана і нацыянальнага героя ЗША Тадэвуша Касцюшкі.
Напрыканцы вандроўкі, завіталі да добрага знаёмага з ляхавічаў, дзе праслухалі некаторыя з " Рытмаў Кубы" на грамафоне!
Працяг серыяла заўтра ўвечары!
Вандравалі:
Павал Падаляка (стырнавы)
Анатоль Новікаў
Андрэй Шулаеў
Алесь Мачульскі
і
З.Юркевіч
(фота, за малым выключэннем , аўтара)
У чаканні сонца
Пракладка курса
Выпрацаўка новай храналогіі
"Галінак ядлаўца?"
зандаж падмурка капліцы
Фінальны грамакорд
Комментариев нет:
Отправить комментарий