З нагоды, прынамсі для суполкі, гадавіны другога дня варшаўскага сойма 1773 , у рэдакцыі "Культуры" адбыўся круглы стол , які быў прысвечаны "праблемам , выклікам і пагрозам" архіўнай справы ў Беларусі.
Вельмі прыемна было ўбачыць і пачуць ганаровых сяброў Арт-суполкі - спсп.Алеся Жлутку, Анатоля Сцебураку; людзей, якія падтрымліваць нашу дзейнасць маральна - Святлену Немагай і Дзяніса Лісейчыкава, і "дакументальна" - Зьмітра Дразда. Ільля Свірын -мадэратар круглага стала, ня толькі з'яўляецца чальцом суполкі амаль ад моманту яе заснавання, але і частым крытыкам яе імпульсіўных рухаў .
Не будзем раскрываць усе таямніцы "рыцараў Культурнага стала". Думаю, дачакаемся справаздачы ў адным з бліждэйшых нумароў газеты! Але адзначым, што размова была вельмі доўгай і цікавай!
Зьміцер Юркевіч
П.С. Не сталяйце ў фатографа, ён іграе так,як можа :)
П.П.С. Напрыканцы сустрэчы, удзельнікі атрымалі невялічкі падарунак на памяць, якім стаў наш новы каляндар.
З.Дрозд і Св.Немагай
Анатоль Сцебурака і Дзяніс Лісейчыкаў
Трэцці злева - Ільля Свірын
Алесь Жлутка і Анатоль Сцебурака
Комментариев нет:
Отправить комментарий