АРТ – СУПОЛКА ІМЯ ТАДЭВУША РЭЙТАНА
КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ
МАСТАКА КАСТУСЯ КАЧАНА
ПРЭС - РЭЛІЗ
НАВАГРАДСКІ СОЙМІК –ІІ
244-й гадавіне Наваградскага сойміка і Варшаўскага сойма
1773 года, а таксама 4-й гадавіне Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана прысвячаецца
22 сакавіка 1773 г.
на Замкавай гары, у прысутнасці шляхты Наваградскага ваяводства ВКЛ,
адзінадушна, дэпутатамі на варшаўскі надзвычайны сойм былі абраныя падкаморыч
наваградскі Тадэвуш Рэйтан і і пісарэвіч земскі наваградскі Самуэль Корсак. 19
красавіка, меньш чым праз месяц, у Варшаве пачаўся сойм Рэспублікі Абодвух Народаў
–ВКЛ і Кароны польскай, галоўнай мэтай склікання якога было зацьвердзіць “Першы
падзел” зямель Беларусі, Украіны і
Польшчы паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Дэпутаты-наваградцы, разам з менчукамі,
пінчукамі і прадстаўнікамі іншых беларускіх зямель, чатыры дні блакавалі пачатак сойму. Іх мужная
барацьба за незалежнасць Бацькаўшчыны, перш наперш , Тадэвуша Рэйтана, назаўсёды
ўвайшла ў сусветную гісторыю, як прыклад шчырага нязломнага патрыятызма.
Мінулі годы, і пра
Герояў Мінуўшчыны, як аказалася, забыліся на Радзіме. Іх імёнаў не надаюць
вуліцам і школам, ім не ставяць помнікі.
Выправіць гістарычную несправядлівасць спрабуе Арт-суполка імя Тадэвуша
Рэйтана, створаная роўна 4 гады таму.
Аб тым, што
адбылося 244 гады таму і што было зроблена за 4 гады ў наш час, распавядуць
прадстаўнікі Арт-суполкі, сярод якіх ёсць і мастакі і гісторыкі.
Удзел у імпрэзе
бяруць дэпутаты і музыкі былога
Наваградскага і Менскага ваяводстваў:
Зьміцер Юркевіч,
старышыня Арт-суполкі, перформер, архівіст Наваградскага земска-гродскага суда
Алесь Родзін, рэзідэнт
берлінскай Арт-сядзібы “Тахелес”, мастак –рэйтаніст
а таксама,
спецыяльны госць - Алесь Жлутка,
старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Рэспублікі Беларусь
кінапаказ:
Дакументальны
фільм “Грушаўскія Дахі” (рэжысер – Алена Ясінская)
Канцэртная
частка:
Арцём
Быстрык (Наваградак-Менск)
Фонам
імпрэзы стане выстава-аднаго дня:
Графічны
шэраг “Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі” (мастак -А.Родзін, гістарычны кансультант –Зьміцер
Юркевіч)
Пераможцы віктарыны
атрымаюць невялічкія падарункі!
Запрашаем на
імпрэзу ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай гісторыяй!
карцінная галерэя мастака Кастуся
Качана Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
вуліца
Замкавая, д. 9
Зьміцер Юркевіч
231400
г. Навагрудак
lefthunder@gmail.com
Гродзенская
вобласць, Рэсупбліка Беларусь +375 33 375 72 50
e-mail:
gallery.kachan@gmail.com
Тэлефоны
для даведак:
+375 (29)
346 03 23
+375
(29) 676 90 38
Комментариев нет:
Отправить комментарий