Аснова новага календара - акварэльная праца вядомага беларускага мастака Паўла Татарнікава "Тадэвуш Рэйтан" (2015), які даў дазвол на яе некамерцыйнае выкарыстоўванне. Шмат каму малюнак стаў вядомы пасьля выхаду кнігі "АЙЧЫНА" (2017), аўтарам тэкста для якой з'яўляецца Ўладзімір Арлоў, а аўтарам ілюстрацый Павел Татарнікаў. Поплеч з Тадэвушам Рэйтанам, як і 244 год таму, стаяць - наваградчанін Самуэль Корсак і менчук Станіслаў багушэвіч-Мінькоўскі
Дадамо, што ў некаторых момантах, датычных згаданага малюнка, Арт-суполка выступіла ў якасьці кансультанта.
Дызайн календара зроблены Кацярынай Маркевіч, без чыёй дапамогі не з'явіліся б на свет , бадай што ўсе афішы Арт-супоцы і большасць афіш нашага фестываля "ДАХ".
Першыя календары атрымалі ў падарунак 8-9 красавіка ганаровыя сябры суполкі , удзельнікі суботніка ў Ляхавічах (пакуль што, ня ўсе :) і пераможцы віктарыны 10 красавіка. У гэты дзень прадстаўнікі Арт-суполкі і нашы сябры ,бралі ўдзел у "Тыдні навукі", які прайшоў у гімназіі г.Ляхавічы. Аб чым будзе дадатковы асобны пост.
З.Юркевіч
Комментариев нет:
Отправить комментарий