- Добрага дня, спадарства!
Прадстаўляем вашай увазе яшчэ аднаго ўдзельніка фестывалю -
праект Dzivasil Trio
Унікальнасць праэкта праступае праз спалучэнне такіх напрамкаў як амбіент, індзі, медытатыў ды даўнтэмпа. Dzivasil з'яўляецца сапраўды незвычайным калектывам, што даказвае: не адным піярам жыве музыка.Незалежны Dzivasil, з 2003 года збірае на свае канцэрты прыхільнікаў іх неверагоднага гучання, дорыць сваё мастацтва ў розных краінах на такіх вядомых фэстах, як "ВОТЭТНО"( Расія, Алтай),"Пустые Холмы. Город Золотой"(Расія), Gaya Gathering(Lietuva), Be2gether(Lietuva), Камянiца(Беларусь), выступалі на канцэртных пляцоўках Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі і Украіны, Германіі. Па хуткім часе калектыў дадасць у свой паслужны спіс Францыю і Італію. Спачатку творчасці, Dzivasil паспяхова эксперэментавалі з беларускім фальклорам, салісткай быў распрацаваны ўнікальны аўтарскі стыль спеваў, які зараз актыўна выкарыстоўваюць іншыя спявачкі. Цяпер апрацованыя музыкамі беларускія песні можна пачуць у апрацоўках іншых гуртоў. Таким чынам, калектыў аказвае істотны ўплыў на сучасную беларускую альтэрнатыўную музычную культуру. Зараз Dzivasil стварае ўласныя творы, хоць нярэдка выконвае ўпадабаныя слухачамі кампазіцыі з народнай праграмы "Цераз Бор".
Наведайце выступ Dzivasil, каб адчуць ужывую гэта дзіва, калі вас гайдае то на таямніча-змрочных, то на пранізліва яркіх музычных хвалях, напоўненых гучаннем этна-духавых інструментаў і чароўнага вакала салісткі UNA (Іна Перасецкая -Малаковіч), які лунае над зачараванай вяззю гітарных хітраспляценняў АНДРЭЯ МАЛАКОВІЧА і балансуе на пульсавалых рытмах чатырох стыхій перкусіі РАМАНА ЦЯБУТА.
DZIVASIL - сапраўдная магія форм і гукаў. Тонкія аддценні ззяння душы праз вобразы ў кожнай кампазіцыі і авангарднага відэашэрагу.
Я Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )
ОтветитьУдалить